ЗЕФІ́РАЎ (Аляксей Пятровіч) (25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскіін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАМЦАЎ (Барыс Барысавіч) (н. 9.11.1926, г. Пенза, Расія),
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1970; чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскіун-т (1951). З 1956 у Рас.навук. цэнтры «Курчатаўскі ін-т». Навук. працы па фізіцы плазмы (устойлівасць, з’явы пераносу, тэрмаізаляцыі і інш.) і праблеме кіроўнага тэрмаядз. сінтэзу. Прадказаў жалабковую няўстойлівасць разрэджанай плазмы, тэарэтычна растлумачыў шэраг з’яў няўстойлівасці ў сістэмах для ўтрымання плазмы і прапанаваў метады яе стабілізацыі. Ленінская прэмія 1984, Дзярж. прэмія СССР 1970.
расійскі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Маскоўскіун-т (1914). З 1920 праф. Варонежскага ун-та, з 1937 арганізатар і дырэктар Варонежскага бат. саду. Навук. працы па эвалюцыі, сістэматыцы і марфалогіі вышэйшых раслін, гісторыі батанікі. Аўтар філагенетычнай сістэмы вышэйшых раслін. Даў новую класіфікацыю сям. парасонавых на аснове вывучэння анатоміі плода.
Тв.:
Новый принцип биологии: Очерк теории симбиогенеза. М., 1924;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКІЁР (Аляксандр Барысавіч) (28.5. 1824, г. Таганрог, Расія —9.2.1870),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскіун-т (1845). Служыў у Мін-ве юстыцыі, супрацоўнічаў у часопісах «Современник», «Отечественные записки», «Русский вестник» і інш. Працы па гісторыі рас. знешняй палітыкі і землеўладання, геральдыцы і інш.Асн. твор — «Руская геральдыка» (1855, Дзямідаўская прэмія 1856) — першае падобнае навук. даследаванне ў рас. гістарыяграфіі, у якім таксама даецца першы нарыс рас. сфрагістыкі (навукі аб пячатках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯХО́ВІЧ (Леў Сцяпанавіч) (15.12.1919, г. Перм, Расія — 19.1.1990),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Маскоўскіавіяц.тэхнал.ін-т (1948). З 1959 у БПІ (у 1962—75 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі тэрмічнай апрацоўкі пракату, азатаванні і барыраванні сталі, сіліцыраванні металаў і сплаваў, хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў.
Тв.:
Повышение стойкости штампового инструмента методами химико-термической обработки. Мн., 1971 (разам з Л.Р.Варашніным, Дз.П.Карпенкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ЕНКАВА (Аляксандра Фядотаўна) (н. 19.8.1921, в. Сямёнаўка Такароўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія),
рускі і бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1976), праф. (1978). Скончыла Маскоўскіпед.ін-т (1944). З 1948 выкладала ў Чарнавіцкім (Украіна) ун-це, у 1953—95 — у БДУ. Даследуе моўныя кантакты на дыялектным узроўні. Аўтар кніг «Лексіка рускіх гаворак Беларусі» (1973), «Руска-беларускія моўныя адносіны» (1978), «Слоўнік рускіх гаворак Беларусі» (1989), «Руская дыялекталогія» (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДА́НАЎ (Генадзь Пятровіч) (29.11.1911, с. Тубанаеўка Спаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 5.2.1977),
архітэктар. Скончыў Маскоўскіарх.ін-т (1940). У 1946—50 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы ў Мінску: праект забудовы 1-й чаргі праспекта Ф.Скарыны (1945—54, у сааўт., Дзярж. прэмія Беларусі 1968), Цэнтральнай пл. (1948, у сааўт.), моста цераз р. Свіслач на праспекце Скарыны (1952, у сааўт.), корпуса гасцініцы «Мінск» і інш. Аўтар праекта забудовы цэнтра г. Улан-Батар (1957—61).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІ́К-РАМА́НАЎ (Віктар Андрэй Станіслававіч) (н. 18.3.1920, С.-Пецярбург),
расійскі фізік-эксперыментатар. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. з 1966). Скончыў Маскоўскідзярж.ун-т (1947). З 1956 у Ін-це фіз. праблем АНСССР, адначасова ў Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па фізіцы магнітных з’яў. Адкрыў п’езамагнетызм, шэраг новых антыферамагнетыкаў, распрацаваў метады назірання спінавых хваляў.
Літ.:
Дзялошинский И.Е. и др. А.С.Боровик-Романов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1980. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАВЕ́Ц (Канстанцін Фёдаравіч) (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1982). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у т. л. ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОГАЯЎЛЕ́НСКІ (Іван Канстанцінавіч) (1869, Масква — 5.10.1930),
бел. матэматык. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскіун-т (1891). З 1894 выкладаў у ім і адначасова (1903—19) у Маскоўскім ін-це інжынераў транспарту. З 1920 у Горацкім с.-г. ін-це. Навук. працы па лікавым інтэграванні функцый, тэорыі імавернасцяў і матэм. статыстыцы, аналітычнай геаметрыі. Аўтар першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў.
Тв.:
Введение в анализ и дифференциальное исчисление. Горки, 1931;