вы́дыхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Выштурхнуць паветра з лёгкіх пры дыханні. — Уф-ф-фф! — выдыхнула паненка, паставіла пасудзінку і, памахаўшы рукамі, быццам яны замерзлі, пажалілася: — Цяжка! Карпюк. // Разм. Вымавіць вельмі хутка, адным выдыхам. — Добры вечар, — выдыхнула Ганна, і вочы яе ўспыхнулі радасцю. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абнаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.
1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.
2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мазі́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Пра таго, хто няўмела, дрэнна малюе, піша.
2. Пра таго, хто часта робіць промахі (у стрэльбе, гульні і пад.). — Эх, мазіла! Нават зблізку ў барыкаду не пападзе! Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаля́зка, ‑а, н.
1. Разм. Лязо гэбля, фуганка, барана і пад. — Цэх план дае, дык якая гаворка пра стамескі, жалязкі, — садзіцца на крэсла і смяецца начальнік. Мыслівец.
2. Абл. Прас, які награваюць на агні. Учора [маці] прасавала мне кофту і жалязкам пляму іржавую пасадзіла!.. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́гчаць, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і палягчэць. За год каса нібы высахла, палегчала. Карпюк. Цяпер шашу з двух бакоў абступаў лес. На дарозе быў халадок, і Раі палегчала. Арабей. Хочацца піць. Каўтнеш глыток-другі вады з пляшкі — палегчае, але потым — зноў смага. Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разду́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1. Тое, што і раздзьмуць.
2. Наўмысна павялічыць размеры або значэнне чаго‑н. Раздуць штаты. □ Гэтыя людзі выпадак з Раманюковай каўбасой і бочкай піва раздулі да легенды. Карпюк.
3. безас. Разм. Хваравіта павялічыць у аб’ёме, зрабіць уздутым. Жывот раздула.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцьмець, ‑ее; зак.
Зрабіцца цьмяным, змрочным. Калі захад сцьмеў і запаліліся электрычныя ліхтары, ля знясіленага ад чакання Юркі паявіўся Сева. Карпаў. // перан. Стаць менш яркім. Бляск яе вачэй сцьмеў. Вітка. Вобраз тае Данусі, дзеля якой яшчэ нядаўна я быў гатовы на ўсё, раптам сцьмеў. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемасу́вязь, ‑і, ж.
Узаемная сувязь; сувязь паміж дзвюма і больш асобамі, арганізацыямі, з’явамі і пад. Узаемасувязь зместу і формы. □ Каб разграміць такі гарнізон, неабходна было мець добрую ўзаемасувязь і зладжанасць груп. Карпюк. В. Бялінскі падкрэсліваў шчыльную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Адрывіста і пагрозна вурчаць (звычайна пра сабак). Джэк адным скокам дагнаў.. [камень] і гыркаў, ляскаючы зубамі. Крапіва.
2. Разм. Груба і зласліва гаварыць, адказваць каму‑н.; пакрыкваць. Здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блізару́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Няздольны бачыць на далёкую адлегласць. Камісар быў блізарукі і ўвесь час жмурыў свае чорныя вочы. Сіняўскі. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачамі ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.
2. перан. Няздольны ахапіць з’яву з усіх бакоў; недальнабачны. Блізарукая палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)