рускі геолаг і палеантолаг, адзін з заснавальнікаў палеаэкалогіі. Акад. Пецярбургскай АН, чл.-кар. (1910). Праф. Юр’еўскага (1896) і Кіеўскага (1905) ун-таў, Вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу (1912). Працаваў у Геал. к-це (Пецярбург). Навук. працы па стратыграфіі і палеанталогіі неагену Понтакаспійскага бас., тэктоніцы і палеагеаграфіі Альпійскай зоны Еўразіі, выкапнёвых рыфах, арганагенных вапняках. Даследаваў трацічныя адклады Паўн. Каўказа і Закаўказзя. Удзельнічаў у акіянаграфічных экспедыцыях на Чорным (1890) і Мармуровым (1894) морах, у заліве Кара-Багаз-Гол (1897).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУРАВЕ́СНІК»
(«Sturmvogel»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і насельніцтва ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл. 10—15.7.1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі начальніка аховы тылу 4-й ням. арміі (батальёна ахоўнага палка, паліцыі парадку, асобнага ўсх. батальёна). Напярэдадні аперацыі насельніцтва з вёсак, якому пагражалі гітлераўцы, эвакуіравалася ў глыб партыз.зоны. Каля в. Сасноўка і Антонаўка карнікі былі спынены, потым контратакаваны байцамі 13-й Касцюковіцкай партыз. брыгады. Кіраўніцтва карнай аперацыяй «Буравеснік» у сваёй справаздачы прызнала поўны яе правал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МЕРЫ,
прыморскі і бальнеагразевы курорт у Латвіі. У складзе г. Юрмала, за 44 км на З ад Рыгі, у лесапаркавай зоне на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1840-я г. на месцы прыродных выхадаў серных вод на тэр. сядзібы лесніка А.Кемеры (адсюль назва). Асн. прыродныя лек. фактары — крыніцы мінер. вод рознага саставу, мясц. тарфяныя і сапрапелевыя гразі, прыморскі клімат. Лечаць хваробы страўніка, кішэчніка, нерв. сістэмы, кровазвароту, гінекалагічныя. На тэр. курорта найбуйнейшы ў Латвіі санаторны комплекс, дзіцячыя санаторыі, зоны адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКПРАЕ́КТ»,
дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Мінскпраект» Мінгарвыканкома. Засн. ў 1959 як дзярж. праектны ін-т «Мінскпраект» на базе праектнай канторы Мінгарпраект (арганізавана ў 1953 на базе створанай у 1945 арх.-планіровачнай майстэрні). З 27.12.1996 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праектаў планіроўкі і забудовы жылых раёнаў і мікрараёнаў, аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння і добраўпарадкавання горада, горадабудаўнічай дакументацыі Мінска і прыгараднай зоны, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў аховы здароўя, жыллёва-грамадз., сац.-бытавога, камунальнага і вытв. прызначэння, праектаванне інж. сетак і сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
прыродныя і культурна-гіст. комплексы і іх элементы, якія выкарыстоўваюцца для аднаўлення працаздольнасці і здароўя людзей (рэкрэацыі). На Беларусі для рэкрэацыйнага выкарыстання рэзервуецца каля 2 млн.га (каля 10% тэр.) у мясцінах, адметных спрыяльнымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, крыніцамі мінер. вод, радовішчамі лек. гразей, маляўнічымі ландшафтамі, помнікамі гісторыі, культуры, прыроды. На іх базе фарміруюцца зоны адпачынку, пансіянаты, турбазы, кемпінгі, пракладваюцца турысцкія маршруты. Асн. задача рэкрэацыйнага прыродакарыстання — вызначэнне гранічна дапушчальных рэкрэацыйных нагрузак на розныя тыпы ландшафтаў з мэтай прадухілення дыгрэсіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Засе́к ’месца для захавання збожжа, мукі ў свірне, клеці’. Рус.дыял.за́се́к ’тс’, укр.за́сі́к ’тс’, польск.zasiek ’тс’, ’засека’, чэш., славац.zásek ’засека’, чэш. таксама ’ўдар тапаром; надрэз, зроблены такім чынам’, славен.zasèk ’засека’, ’удар тапаром’, серб.-харв.за́сек ’надрэз’, макед.засек ’тс’, ’хвароба хатняй жывёлы’. Ст.-рус.засѣкъ ’засек’ (XV ст.), ст.-бел.засѣкъ ’тс’ (XVI ст.). Утворана ў прасл. ад zasěkati, zasěkti (< za‑sěk‑ti, гл. сячы) са спецыялізацыяй значэння, першапачаткова, відаць, ’тое, што засякаецца’ > ’агароджа’; параўн. асек. Параўн. XII научно-методич. конф. северо-западной зоны. Л., 1970, с. 91.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРКТЫ́ЧНЫ КЛІ́МАТ,
клімат палярных раёнаў Паўн. паўшар’я (Арктыкі). Адметны доўгай марознай зімой (сярэдняя т-растудз. ад -2 °C да -25 °C) з палярнай ноччу, кароткім халодным летам (сярэднямесячная т-раліп. ад -1 °C да 3—10 °C), 100—400 мм ападкаў за год. Надвор’е вызначаецца Арктычным антыцыклонам у цэнтр. частцы Арктыкі і цыклонамі Арктычнага фронту на перыферыі. Характарызуецца адмоўным радыяц. балансам зімой і вял. прытокам сонечнай радыяцыі летам. Паўд. мяжа зоны Арктычнага клімату прыкладна супадае з ізатэрмай самага цёплага месяца 10 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДРЫЯ́НАЎ ВАЛ (англ. Hadrian’s Wall),
стараж.-рымскае абарончае збудаванне паміж вусцем р. Тайн і залівам Сольвей у Англіі. Пабудаваны пры імператару Адрыяне ў 122—133 для абароны Рымскай Брытаніі ад варвараў. Працягласць 122,3 км, шыр. 2,4—3,1 м, выш. 3,7—4,9 м. Меў 16 фортаў, шмат вежаў. На асобных участках умацаваны ровам (глыб. 2,7 м, шыр. 38,7 м). На Пд ад Адрыянава вала выкапаны другі роў, які, магчыма, акрэсліваў мяжу ваен.зоны. У 197, 296 і 367 захоплены варварамі, некалькі разоў аднаўляўся. Канчаткова закінуты каля 400.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГО́ТНАСЦЬ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
ступень насычанасці вадой горных парод у прыродных умовах. У глебах і горных пародах зоны аэрацыі вагаецца на працягу года ў шырокіх межах. Залежыць ад т-ры, ціску, вільготнасці паветра, колькасці атм. ападкаў. Ніжэй люстра грунтавых вод вільготнасць горных парод амаль не мяняецца і дасягае макс. магчымых значэнняў. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі адносна масы абсалютна сухой пароды. Адрозніваюць вільготнасць горных парод абсалютную, вагавую, натуральную, аб’ёмную, адносную, поўную, праведзеную. У практыцы найчасцей выкарыстоўваецца вагавая вільготнасць горных парод — адносіны масы вады да масы абсалютна сухой пароды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРГА́ЦЫЯ (ад лац. virga галінка),
1) у геамарфалогіі разгалінаванне горных хрыбтоў у адным напрамку. Звычайна паўтараецца некалькі разоў (напр., віргацыя Алайскага хр. ў зах. напрамку).
2) У тэктоніцы веерападобнае разыходжанне складак горных парод пры апусканні складкавай зоны і затуханні складкавасці. Назіраецца звычайна на перыферыі складкавых гор, напр. на З Цянь-Шаня. Пры віргацыі складкі разыходзяцца ў адным або процілеглых напрамках, злучаюцца на канцах (міндалепадобна) або збліжаюцца (злучаюцца) у цэнтр. зоне. Адрозніваюць свабодную віргацыю і вымушаную (пры абцяканні перашкоды).
Да арт.Віргацыя. Разыходжанне горных хрыбтоў у гарах Цянь-Шаня.