Занятак парабка. Пасля жаніцьбы пайшоў [бацька] да панскага ўпраўляючага Ганса Хрыстафоравіча Мухеля сказаць, што кончылася яго і Луізіна парабкоўства.Грахоўскі.Так і не выйшаў Ігнат з парабкоўства, мусіў гнуцца на пана.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажо́ўства, ‑а, н.
Разм.Занятак стоража. [Бацька:] — Калі лавіць баброў, то, відаць, трэба, каб мяне адпусцілі на колькі месяцаў... Самавольна ж я не магу. Старшыня пакрыўдзіцца і пазбавіць работы, ды і старажоўства губляць прыйдзецца.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯЛІ́КАЯ АРДА́,
татарская феад. дзяржава ў 1433—1502. Узнікла на Прычарнаморскіх землях у міжрэччы Дона і Дняпра ў працэсе распаду Залатой Арды. На чале Вялікай Арды з дапамогай вял.кн.літ. Свідрыгайлы стаў хан Сеід Ахмед, унук Тахтамыша. Асн.занятак насельніцтва — качавая жывёлагадоўля, якая спалучалася з земляробствам. Мела 100-тыс. армію і адыгрывала важную паліт. ролю ва ўсх. Еўропе ў сярэдзіне 15 ст. У 1455—56 пасля набегаў крымскага хана Хаджы-Гірэя цэнтр Вялікай Арды перамясціўся на Волгу. У 1465 ад яе аддзялілася Астрахань, дзе хан Махмуд [1459—65] заснаваў незалежнае ад Вялікай Арды Астраханскае ханства. У часы хана Ахмата [1465—81] Вялікая Арда памацнела, быў заключаны саюз з Польшчай (1472), наладжаны адносіны з Турцыяй (1476). У 1486—91 крымскі хан Менглі-Гірэй разграміў Вялікую Арду і ліквідаваў яе самастойнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hobby
[ˈhɑ:bi]
n., pl. -bies
1) улюбёны заня́так, захапле́ньне n., го́бі
2) улюбёная тэ́ма для гу́таркі, канёк -ька́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ У СФЕ́РЫ ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦТВА І І́НШАЙ ГАСПАДА́РЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ,
злачынствы, якія парушаюць правільнае функцыянаванне нар. гаспадаркі, прадпрымальніцтва, сферы гандлю, аказання паслуг, выкарыстання прыродных рэсурсаў і інш.
Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: перадача або адпраўка спажыўцу недабраякаснай, некамплектнай або нестандартнай прадукцыі; рэалізацыя прадукцыі, забруджанай радыенуклідамі больш за дапушчальныя ўзроўні; ілжэпрадпрымальніцтва; выманьванне крэдыту або датацый; ілжывае банкруцтва; злоснае банкруцтва; спекуляцыя; парушэнне парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці; парушэнне антыманапольнага заканадаўства; нядобрасумленная канкурэнцыя; незаконнае карыстанне таварнымі знакамі; дыскрэдытацыя ці незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта; распаўсюджванне лжывай інфармацыі аб прадукцыі; зрыў публічных таргоў; камерцыйны подкуп; падман пакупнікоў і заказчыкаў; выпуск у продаж недабраякасных тавараў; выраб, захоўванне з мэтай продажу або продаж моцных спіртных напіткаў хатняй выпрацоўкі; парушэнне правіл гандлю; парушэнне ветэрынарных правіл; занятак забароненымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці; утойванне ці заніжэнне прыбытку і даходаў; браканьерства і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гандля́рства, ‑а, н.
Разм.
1.Занятак гандляра; гандаль. [Андрэй:] — Калі так хочаце, я стану гандляром, але што ж за карысць прынясу, калі не люблю я гандлярства.Галавач.
2. Паводзіны гандляра; імкненне да нажывы. Нажыцца на спекуляцыі і гандлярстве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падлёдны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад лёдам. Падлёдная вада.// Які адбываецца, робіцца пад лёдам. Падлёдная лоўля рыбы. □ Ты ведаеш, які гэта цудоўны занятак — падлёдны лоў! — угаварваў мяне Сапуноў, складваючы ў ранец шнуры, кручкі, траўнікі, акунёвыя блёсны.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рамяство́ ’вытворчасць вырабаў ручным саматужным спосабам; саматужніцтва’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп.), рамясло́ ’тс’, рэмясло́ ’ручное майстэрства, умельства’ (Ласт., Сл. ПЗБ), рэмесло́ ’рамяство, занятак’ (ТС), раме́сніцтва ’занятак рамяством’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр.ремесло́, реме́ство ’тс’, рус.ремесло́, дыял.ремество́, польск.rzemiosło, в.-луж.rjemjesło, н.-луж.ŕemesło ’тс’, чэш.řemeslo, славац.remeslo, ст.-серб.ремезьство, ст.-слав.ремьство. Параўн. таксама ст.-літ.remẽsas ’рамеснік’, remẽstas ’рамяство’, лат.remêsis ’цясляр’, ramtýti ’секчы сякерай’, лат.ram̃stît ’секчы тупой сякерай, пілаваць тупой пілой’, ст.-прус.romestue ’сякера’, англ.-сакс.remian ’напраўляць, аднаўляць’. Фасмер (3, 469) мяркуе пра сувязь са ст.-рус.ремезъ (адзіная фіксацыя XIV ст.), рус.цвяр.ремеза́ ’спраўны, дзелавы чалавек’, што няпэўна. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 237), форма ремесло з’яўляецца з XVI ст. паланізмам ва ўсходнеславянскіх мовах, які ў пачатку XIX ст. канчаткова выцясніў з ужывання ў рускай мове формы на ‑ство (ремьство, ремество).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прафесіяна́л, ‑а, м.
Той, хто зрабіў які‑н. занятак сваёй прафесіяй; добры спецыяліст, знаўца сваёй справы. — Вы прафесіянал па скрыпцы? — Не. Скрыпка таксама выпадковае.Галавач.Арганічная сувязь з народным мастацтвам мела для мастакоў-прафесіяналаў надзвычай важнае значэнне.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культуры́зм
(фр. culturisme, ад лац. cultura = развіццё, выхаванне)
сістэма фізічных практыкаванняў, пераважна сілавых, якія павінны развіваць мускулатуру, садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы, а таксама занятак такімі практыкаваннямі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)