ФРУСТРА́ЦЫЯ (ад лац. frustratio падман, расстройства),
псіхічны стан нарастаючага ўнутранага напружання, псіхалагічная рэакцыя, выкліканая расчараваннем, няўдачай. Звычайна ўзнікае ў выніку міжасобасных канфліктаў і цяжкасцей у разнастайных жыццёвых сітуацыях, у т. л. і штодзённых. Наступствы Ф. могуць быць кароткатэрміновыя і працяглыя. У стане Ф. людзі здольны на неадэкватныя ўчынкі. У цэлым гэта з’ява шкодная для чалавека, бо мае разбуральны характар. Пераадолець Ф. дапамагаюць прыёмы аўтагеннай трэніроўкі для зняцця эмацыянальнага напружання, паслаблення канфліктнасці сітуацыі, сяброўскія адносіны, адцягненасць ад прычыны Ф., пераключэнне ўвагі на штосьці прыемнае.
His cough is a hangover from a bad illness he had. Яго кашаль – вынік хваробы, якая ў яго была.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
rarity[ˈreərəti]n.
1. рэ́дкасць; мала́я распаўсю́джанасць;
Such stamps are expensive because of their rarity. Гэтыя маркі дарагія, таму што яны рэдкія.
2. : an object of great rarity рарытэ́т; рэ́дкая з’я́ва; дзі́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вярмо́ ’ярмо’ (Шн., 2; Шн., 1; Сцяшк.; Жд., 1); ’вупраж для вала’ (Мат. АС Гродз.). Да ярмо́ (гл.). Пачатковае в‑ — пераасэнсаванне пратэзы i̯‑ ў гродзенскіх гаворках, дзе маецца і адваротная з’ява; параўн. вавёрка — яе́рка (ДАБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гало́, нескл., н.
Аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы. Кожная [вясёлка] красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало.Караткевіч.
[Фр. halo з грэч. hálōs — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з оптыкай; які мае адносіны да оптыкі. Аптычная майстэрня. □ Пятроў навёў аптычны прыцэл і выпусціў першую чаргу.Лупсякоў.
2. Які ўзнікае па законах адбіцця і праламлення праменяў святла; светлавы. Аптычная з’ява. Горны крышталь мае аптычную актыўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпіго́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эпігона; уласцівы эпігону. Эпігонскае мастацтва. □ Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі з яго напышлівымі трагедыямі і одамі на польскай мове, з яго далёкімі, незразумелымі вазамі ў якасці літаратурных герояў успрымаўся як з’ява чужародная.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзна́чыць як уце́шлівую з’я́вуetw. als erfréulich bezéichnen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«ГАЗЕ́ТА ГРОДЗЕ́НЬСКА»
(«Gazeta Grodzieńska»),
першае перыядычнае выданне на тэр. сучаснай Беларусі. Выдавалася з мая 1776 да 1783 (?) у Гродне на польск. мове раз на тыдзень на 2 старонках фарматам 15 × 20 см. Друкавалася ў Гродзенскай друкарні. У перадавых артыкулах абмяркоўваліся надзённыя грамадска-паліт. праблемы (на той час унікальная з’ява). Па патрабаванні караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гродне была ўведзена пасада цэнзара, па загадзе якога рэдакцыйныя артыкулы часам замяняліся паведамленнямі з інш. выданняў. Змяшчала інфармацыю пра падзеі ў горадзе, аб’явы. Апошні выяўлены нумар газеты датаваны 28.12.1780.