2. Пацясніўшыся, размясціцца, пасяліцца больш шчыльна. Усё зводзілася датаго, што з дня на дзень мы павінны наступаць. І вось пачалося... Нездарма ж так ушчыльніўся фронт, падвезена гэтулькі прадуктаў і боепрыпасаў...Няхай.
3.Разм. Стаць больш заселеным (пра жылую плошчу). // Пачаць жыць цясней, пасяліўшы каго‑н. да сябе.
4. Стаць цалкам запоўненым, больш інтэнсіўным (пра рабочы час, вытворчы працэс).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1. Адсутнасць або недахоп увагі; рассеянасць. Няўвага вучня на ўроку.
2. Непавага, раўнадушнасць. Паявілася ў характары нашага хлопца рыса: няўвага да мясцовага, роднага, захапленне экзотыкай далёкіх краёў.М. Ткачоў.Многім мужчынам яна падабалася. Гаецкая ведала гэта, і тым больш яе прыводзіла ў шаленства поўная няўвага таго, хто даўно падабаўся ёй.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́цца, п’ецца; пр. піўся, пілася. пілося; незак.
1.безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці піць. І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і пілося.Чорны.Ой, не п’ецца гарэлка, Ой, не п’ецца віно. Хто ж налье таго мёду, Каб пілося яно?Русак.
2.Зал.да піць (у 1, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАМАТЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,
1) аспектны даведнік, асноўнай мэтай якога з’яўляецца апісанне граматычных (фармальных і зместавых) уласцівасцей рознаўзроўневых моўных адзінак. Падзяляюцца на наступныя тыпы. Марфемныя слоўнікі падаюць марфемную будову слоў («Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М.Бардовіча, Л.М.Шакуна, 2 выд., Мн., 1989); змяшчаюць вычарпальны пералік марфем, уласцівых пэўнай мове («Слоўнік марфем рускай мовы» А.І.Кузняцовай, Т.Ф.Яфрэмавай, М., 1986); адлюстроўваюць прадуктыўнасць (частотнасць) марфем і іх спалучальнасць («Марфемная дыстрыбуцыя ў беларускай мове: Дзеяслоў» В.У.Мартынава, П.П.Шубы, М.І.Ярмаш, Мн., 1967). Лексічныя даведнікі граматычнага характару апісваюць словы пэўных часцін мовы з паказам семантычных і грамат. адносін паміж рознымі формамі аднаго і тагож рэестравага слова («Рускі дзеяслоў і яго дзеепрыметныя формы: Тлумачальна-граматычны слоўнік» І.К.Сазонавай, М., 1989); тлумачаць словы службовых часцін мовы шляхам падачы да кожнага рэестравага слова пераліку агульных семантыка-сінтаксічных функцый, якія выконваюцца гэтым словам у сказе («Тлумачальны слоўнік беларускіх прыназоўнікаў» П.П.Шубы, Мн., 1993). Сінтаксічныя слоўнікі змяшчаюць пералік сінтаксем пэўнай мовы з тэкставымі ілюстрацыямі да іх («Сінтаксічны слоўнік: Рэпертуар элементарных адзінак рускага сінтаксісу» Г.А.Золатавай, М., 1988). Стылістычныя даведнікі граматычнага характару падаюць пералік і частотнасць грамат. варыянтаў слоў і словазлучэнняў («Граматычная правільнасць рускага маўлення. Спроба частотна-стылістычнага слоўніка варыянтаў» Л.К.Граўдзінай, В.А.Іцковіча, Л.П.Катлінскай, М., 1976); тлумачаць і ілюструюць прыкладамі з тэкстаў адрозненні паміж варыянтнымі сінтаксічнымі канструкцыямі з аднолькавым апорным словам («Кіраванне ў беларускай і рускай мовах: Слоўнік-даведнік» Г.У.Арашонкавай, В.П.Лемцюговай, Мн., 1991). Граматычныя слоўнікі ўсіх тыпаў падаюць рэестравыя адзінкі ў прамым алфавітным парадку.
2) Аспектны даведнік па словазмяненні пэўнай мовы, у якім рэестравыя словы падаюцца ў адваротным алфавітным парадку (гл.Адваротны слоўнік), што дазваляе змяшчаць побач вял. масівы слоў з аднолькавым ці падобным тыпам словазмянення; да кожнага рэестравага слова змяшчаецца поўны набор звестак аб словазмяняльных формах («Граматычны слоўнік рускай мовы. Словазмяненне» А.А.Залізняка, 3 выд., М., 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПРЫМА́ННЕ,
працэс адлюстравання прадметаў і з’яў рэчаіснасці пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуццяў; наглядны пачуццёвы вобраз, які ўзнікае ў выніку гэтага працэсу. Ажыццяўляецца ў выніку дзейнасці сістэмы аналізатараў, якая ўключае ўвесь адчувальны нервовы апарат ад перыферычных утварэнняў (рэцэптараў) да адпаведных аддзелаў галаўнога мозга. Адну і тую ж інфармацыю людзі ўспрымаюць па-рознаму, суб’ектыўна, у залежнасці ад вопыту, патрэбнасцей, схільнасцей і інтарэсаў чалавека (гл.Аперцэпцыя). Асн. ўласцівасці У.: цэласнасць (стварае цэласны вобраз прадмета ў адрозненне ад адчуванняў, якія адлюстроўваюць яго асобныя ўласцівасці); канстантнасць (навакольныя прадметы ўспрымаюцца як адносна пастаянныя па форме, колеры, велічыні і інш.); структурнасць (дазваляе ўспрымаць абагульненую структуру з розных адчуванняў); асэнсаванасць (звязана са складанай аналітыка-сінт. дзейнасцю мозга, разуменнем сутнасці назіральных прадметаў і з’яў); выбіральнасць (пераважнае вылучэнне адных аб’ектаў у параўнанні з інш.). У залежнасці ад таго, які з аналізатараў з’яўляецца вядучым у дадзеным акце, адрозніваюць У. зрокавыя, слыхавыя, рухальныя, смакавыя, нюхальныя і іншыя. Важнае значэнне маюць У. прасторы (велічыні, формы, аддаленасці, узаемнага размяшчэння і руху прадметаў), часу (працягласці, хуткасці і паслядоўнасці з’яў), складаных гукаў (прыродных, тэхн. аб’ектаў, муз., маўленчых і інш.), чалавека чалавекам (знешні выгляд, здольнасці, рысы характару, узаемаадносіны з інш. людзьмі, сац. групамі і супольнасцямі). Як неабходны этап пазнання У. апасродкавана мысленнем і звязана з памяццю, увагай, накіроўваецца матывацыяй і мае пэўную афектыўна-эмацыянальную афарбоўку (гл.Эмоцыі). Навук. даследаванні сутнасці, структуры і ўласцівасцей У. выкарыстоўваюцца пры стварэнні сістэм адлюстравання інфармацыі, у тэхн. эстэтыцы і маст. канструяванні, у педагогіцы, спорце і інш.
Літ.:
Асмолов А.Г. Психология личности. М., 1990;
Принципы порождающего процесса восприятия. М., 1992;
Петровский А.В. Личность. Деятельность. Коллектив. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНІЯ ВЯКІ, сярэдневякоўе, сярэднявечча,
назва эпохі паміж старажытнасцю (антычнасцю) і Адраджэннем. Уведзена ва ўжытак італьян. гуманістамі 15—16 ст., якія імкнуліся супрацьпаставіць свой час папярэднім стагоддзям, што трактаваліся імі як перыяд заняпаду культуры. У адрозненне ад «цёмнай», «варварскай» эпохі, што настала пасля росквіту культуры ў класічнай старажытнасці (Грэцыя і Рым), новыя часы лічыліся перыядам адраджэння антычнасці. У паняцце «С.в.» ўкладваўся адмоўны сэнс. Пасля таго, як у 1685 ням. гісторык Х.Келарыус (Келер) выдаў падручнік па універсальнай гісторыі, у якім падзяліў мінулае на старажытнасць, С.в. і новы час, 3-членная схема перыядызацыі і тэрмін «С.в.» трывала ўвайшлі ў гістарыяграфію. У 18 ст. аформілася асобная гіст. дысцыпліна, што вывучае С.в. — медыявістыка.
У еўрап. гуманістыцы лічыцца, што ў вузкім значэнні слова паняцце «С.в.» тычыцца толькі тых тэрыторый, якія зведалі Адраджэнне (г.зн. уласна Еўропы), а ў дачыненні да іншых гаварыць пра С.в. можна толькі ўмоўна. Храналагічныя межы эпохі вызначаюцца па-рознаму. Звычайна яе пачынаюць ад канца 4—5 ст. (у франц. гістарыяграфіі ад 395 — года смерці імператара Феадосія Вялікага, у нямецкай — ад 476 — краху Зах. Рымскай імперыі), а завяршаюць сярэдзінай 15 — пач. 16 ст. (1453 — крах Візантыйскай імперыі, 1492 — адкрыццё Амерыкі, 1517 — выступленне М.Лютэра і інш.). У межах гэтай эпохі вылучаюць 3 падэпохі: раннія С.в. (канец 4—11 ст.), высокія С.в. (11—1-я пал. 13 ст.) і познія С.в. (2-я пал. 13 — пач. 16 ст.). У сучаснай зах. гістарыяграфіі прызнаецца, што паміж С.в. і новым часам існавала пераходная эпоха — прыкладна паміж 1450 і 1550. У бел. падручніках па гісторыі ў адпаведнасці з «Праграмай па гісторыі для базавых агульнаадукацыйных школ» (1996) прынята траічная схема перыядызацыі з такімі ж храналагічнымі межамі, як у Зах. Еўропе. Аднак правамернасць вызначэння межаў С.в. як 5—15 ст. ў дачыненні да гісторыі Беларусі аспрэчваецца ў навук. л-ры.
Асн. прыкметамі С.в. прынята лічыць існаванне васальна-леннай сістэмы (гл.Васалітэт) і феадалізму як асаблівага тыпу грамадскага ладу. Эпоху характарызавалі панаванне натуральнай гаспадаркі і падзеленасць свету на мноства малых, практычна аўтаномных гасп. рэгіёнаў, а таксама поўная перавага рэліг. светапогляду. Паколькі ў гаспадарцы, формах грамадскага жыцця і асабліва ў менталітэце С.в. вызначалі еўрап. культуру і пасля 16 ст., прадстаўнікі «школы «Аналаў» увялі канцэпцыю «працяглага сярэдневякоўя», згодна з якой С.в. доўжыліся да 18—19 ст.
Літ.:
Ле Гофф Ж. Цивилизация средневекового Запада: Пер. с фр.М., 1992;
Сагановіч Г. У пошуках Сярэднявечча // Бел.гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
Dinzelbacher R. Sachwörterbuch der Mediávistjk. Stuttgart, 1992;
Sauer H. Mittelalter // Leksikon des Mittelalters. Berlin. 1993. Bd. 6;
Goetz H.-W. Moderne Mediavistik: Stand und Perspektiven der Mittelalterschung. Darmstadt, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗІТЫВІ́ЗМ (франц. positivisme ад лац. positivus станоўчы),
філасофскі кірунак, прадстаўнікі якога прызнаюць адзінай крыніцай «станоўчых» (пазітыўных) ведаў спец. навукі, што абапіраюцца на эмпірычны вопыт. Узнік у 1830—40-я г. ў Францыі ў рэчышчы агульнай традыцыі эмпірызму. Заснавальнік А.Конт. Гіст. папярэднікамі П. з’яўляюцца Ж.Д’Аламбер, А.Сен-Сімон, А.Р.Ж.Цюрго, Д.Юм. Адрозніваюць 3 этапы станаўлення і развіцця П. 1-ы этап — класічны. Яго гал. прадстаўнікі — Конт, Э.Літрэ, Ж.Э.Рэнан, І.Тэн (Францыя), Дж.Міль, Г.Спенсер, К.Пірсан (Вялікабрытанія), П.Л.Лаўроў, У.В.Лясевіч, М.К.Міхайлоўскі, М.М.Троіцкі (Расія) і інш. Яны зыходзілі з таго, што пазітыўныя веды ў адрозненне ад абстрактна-метафіз. тлумачэнняў павінны быць рэальнымі, дакладнымі, тэарэтычна ажыццявімымі і карыснымі, а асн. задача любой навукі і пазнання ў цэлым заключаецца ў вызначэнні пастаянных і ўстойлівых сувязей паміж з’явамі, а не ў высвятленні іх прычын; 2-і этап — махізм, або эмпірыякрытыцызм. Яго тэарэтыкі Р.Авенарыус, Э.Мах і іх прыхільнікі фармулявалі задачу філасофіі як стварэнне спец. тэорыі навук.пазнання, а не як пабудову сінтэтычнай сістэмы, якая аб’ядноўвае вывады ўсіх навук; 3-і этап — неапазітывізм, які ў адрозненне ад махісцкага біялагізму і псіхалагізму ў вытлумачэнні пазнання зрабіў прадметам свайго аналізу розныя формы мовы, дзе выражаюцца вынікі звычайнага або канкрэтна-навук. мыслення (гл.Аналітычная філасофія). Прадстаўнікі лагічнага пазітывізму ў якасці ідэальнага сродку аналіт.філас. дзейнасці выкарыстоўвалі апарат матэматычнай логікі. Да агульнай платформы П. далучаліся Л.С.Стэбінг, Дж.Уісдам (Вялікабрытанія), К.Г.Гемпель, Г.Шольц (Германія), Э.Нагель, Ч.Морыс, П.У.Брыджмен (ЗША), К.Айдукевіч (Польшча) і інш. На змену неапазітывізму прыйшло мноства метадалагічных канцэпцый філасофіі, аб’яднаных назвай «постпазітывізм», якія аддаюць асн. ўвагу рацыянальным метадам пазнання і на першы план вылучаюць вырашэнне праблемы росту ведаў, а не пошук тэорыі. Філас. сістэма П. паўплывала на метадалогію прыродазнаўчых і грамадскіх навук, асабліва 2-й пал. 19 ст. Пашырэнне агульных прынцыпаў эмпірычнага прыродазнаўства на ўсе астатнія навукі, стварэнне «сацыяльнай фізікі» і пазітыўнай сац. тэорыі стала адной з тэарэт. асноў пабудовы новага грамадства, якое вырастае з саюзу навукі і прам-сці. Паводле П., сацыялізацыя і самарэалізацыя індывідаў — гэта найперш стварэнне грамадскай структуры сувязей, у якія яны ўключаюцца і якой павінны падпарадкоўвацца. Пазітывісцкая трактоўка сацыяльнасці як адцягненай ад чалавечых прынцыпаў формы, арганістычная аналогія паміж грамадствам, прыродай і чалавечым арганізмам характэрная і для інш.філас. кірункаў (напр., экзістэнцыялізму), механістычных, геагр., расава-антрапалагічных навук. школ.
Літ.:
Трошкина В.П. Социологическая концепция Огюста Конта. М., 1984;
Современная философия науки: Хрестоматия. М., 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕІ
Да першых на Беларусі музеяў можна аднесці музейны збор, што існаваў пры канцылярыі вял. князя ВКЛ 14—16 ст., дзе нешматлікім наведвальнікам дэманстравалі ўзоры ўзбраення, вайск. трафеі, творы выяўл. мастацтва, габелены, дываны, медалі, манеты і інш. Свае багатыя музейныя зборы мелі магнаты Радзівілы ў Мірскім і Нясвіжскім замках, Сапегі ў Ружанах, Тышкевічы ў Лагойску, Алелькавічы, Войны, Слушкі, Хадкевічы, а таксама некат. заможныя шляхціцы, мяшчане. Музеі адпаведнага профілю мелі навуч. ўстановы: Полацкі езуіцкі калегіум (з 1580; у 1812—20 акадэмія), Гродзенская мед. акадэмія (канец 18 ст.), Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1840—60-я г.), губ. гімназіі. У 1856 намаганнямі Я.П.Тышкевіча адкрыты Віленскі музей старажытнасцей — першы агульнадаступны музей. Да 1-й сусв. вайны на тэр. Беларусі існавала больш за 50 музеяў, якія ствараліся навук. т-вамі, статыстычнымі к-тамі, земствамі, царк.-археал. к-тамі і навуч. ўстановамі (у Мінску, Магілёве, Віцебску і інш.). Актыўны ўдзел у зборы і стварэнні музеяў прымалі Дз.І.Даўгяла, І.І.Луцкевіч, Е.Р.Раманаў, А.М.Семянтоўскі, А.К.Снітка, Я.П.Тышкевіч і інш.
У 1921 у БССР утворана музейная камісія (Галоўмузей), якая ўпершыню паставіла задачу стварэння дзярж. музейнай сеткі з цэнтр. кіраўніцтвам. У жн. 1923 створаны Бел.дзярж. музей з філіяламі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве, Дом-музей 1 з’езда РСДРП у Мінску. Акрамя таго, у музейную сетку ўваходзілі музеі розных ведамстваў і ўстаноў, у т. л. Інбелкульта, крымінальнага вышуку, працы Важнымі падзеямі ў гісторыі музейнай справы былі 1-ы з’езд даследчыкаў бел. археалогіі і археаграфіі (Мінск, 1926) і Усебел. нарада музейных работнікаў (Мінск, 1932). Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР музейны фонд Беларусі папоўніўся каштоўнымі калекцыямі, лепшая з якіх належала Бел. музею імя І.І.Луцкевіча ў Вільні (з 1921). Дапач.Вял.Айч. вайны працавала каля 60 музеяў, дзейнасць якіх пераважна была звязана з краязнаўчым рухам. У час вайны 1941—45 музейным фондам прычынены велізарныя страты.
У пасляваенны час развіццё музейнай справы актывізавалася. Да 1950 працавала 20 музеяў. Асаблівая ўвага ў іх дзейнасці аддавалася ваенна-патрыят. тэматыцы. У адпаведнасці з пастановай ЦККПСС «Пра павышэнне ролі музеяў у камуністычным выхаванні працоўных» (1964) былі замацаваны ўжо сфарміраваныя датаго часу асн. кірункі музейнай палітыкі: канцэнтрацыя ўвагі на стварэнні аддзелаў гісторыі сав. перыяду, адлюстраванне перамог у камуніст. будаўніцтве, пашырэнне прапагандысцкай работы і інш. Важкія змены ў структуры музейнай сеткі і ўсіх кірунках дзейнасці музеяў адбыліся ў 2-й пал. 1980 — пач. 90-х г. На канец 2003 на Беларусі дзейнічалі 131 дзярж. музей сістэмы Мін-ва культуры з 74 філіяламі (каля 2,6 млн. адзінак асноўнага фонду і каля 1 млн. — навукова-дапаможнага), сярод якіх найбуйнейшыя: Нац. музей гісторыі і культуры Беларусі, Бел.дзярж. музей гісторыі Вял.Айч. вайны, Музей ваен. гісторыі Рэспублікі Беларусь, Нац.маст. музей Рэспублікі Беларусь (усе ў Мінску), Бел.дзярж. музей гісторыі рэлігіі (Гродна), Музей Брэсцкай крэпасці-героя; абласныя краязнаўчыя музеі ў Брэсце, Віцебску, Гродне (гісторыка-археалагічны), Гомелі, Магілёве, Мінскі (у Маладзечне). Працуюць дзярж. музеі: археалагічны «Бярэсце»; геалагічны Парк камянёў (у Мінску); ваенна-гістарычныя — Ваўкавыскі, Кобрынскі, Лоеўскі музей бітвы за Дняпро, Музей воінаў-інтэрнацыяналістаў (Віцебск), Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан (г.п. Расоны Віцебскай вобл.), Музей Обальскага камсамольскага падполля (Шумілінскі р-н), Музей партыз. славы (каля в. Корачын Івацэвіцкага р-на), Музей савецка-польскай баявой садружнасці (в. Леніна Горацкага р-на), Музей К.С.Заслонава (Орша), Музей М.П.Шмырова (Віцебск); гісторыі гарадоў Магілёва, Наваполацка, Оршы, Светлагорска; Музей гісторыі Нац.АН Беларусі, Музей гісторыі медыцыны; літаратурныя музеі М.Багдановіча, Я.Купалы, П.Броўкі, Дзярж. літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа, Дзярж. музей гісторыі бел. л-ры (усе ў Мінску), Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей (Мастоўскі р-н), літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Ф.К.Багушэвіча (в. Кушляны Смаргонскага р-на), мемарыяльны музей П.М.Лепяшынскага (в. Ліцвінавічы Кармянскага р-на), Дом-музей А.Міцкевіча (Навагрудак), Музей-лабараторыя Ф.Скарыны (Гомель), Полацкі музей бел. кнігадрукавання; мастацтвазнаўчыя — Музей-сядзіба «Здраўнёва» І.Рэпіна (Віцебскі р-н), Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Мінск); этнаграфічныя — Бел.дзярж. музей нар. дойлідства і побыту (Мінскі р-н), музей нар. мастацтва і. рамёстваў імя П.В.Багрыма (в. Крошын Баранавіцкага р-на), Веткаўскі дзярж. музей нар. творчасці, Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры («Дудуткі»), Мотальскі музей нар. творчасці, Музей Бел. Палесся (Пінск), Музей старажытнабел. культуры (Мінск), Музей этнаграфіі (Магілёў), Нараўлянскі этнаграфічны музей, музей нар. культуры Мазыршчыны «Палеская веда»; карцінныя галерэі ў Магілёўскім абл.маст. музеі імя П.В.Масленікава, маст. музеі імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі (г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.), у в. Гурыны Мазырскага р-на. Акрамя таго, дзейнічаюць музеі мін-ваў і ведамстваў, грамадскія (у школах, навук. і навуч. установах), колькасць якіх перавышае колькасць дзярж. музеяў Мін-ва культуры.
Літ.:
Гужалоўскі А.А. Нараджэнне беларускага музея. Мн., 2001;
Яго ж. Музеі Беларусі (1918—1941 гг.). Мн., 2002;
Яго ж. Музеі Беларусі, 1941—1991. Мн., 2004;
Грицкевич В.П., Гужаловский А.А. История музеев мира. Мн., 2003.
А.А.Гужалоўскі.
Музеі
1990
1995
2000
2003
Усяго музеяў (уключаючы філіялы)
111
146
134
136
у т. л.: гістарычныя
28
34
32
31
мемарыяльныя
17
22
14
14
краязнаўчыя
56
68
70
71
прыродазнаўчанавуковыя
2
3
3
3
мастацтвазнаўчыя
7
12
11
13
літаратурныя
1
6
2
2
галіновыя
—
1
2
2
Колькасць наведванняў музеяў (за год), млн.
4,6
2,8
3,8
3,6
Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.Будынак Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.Літаратурны музей М.Багдановіча ў Мінску.Фрагмент экспазіцыі Магілёўскага мастацкага музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лёгкі, -ая, -ае.
1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць.
Лёгкая сумка.
2. Які выконваецца, дасягаецца, пераадольваецца без вялікай працы, намагання.
Лёгкая праца.
Лёгкая задача.
Лёгкая дарога.
Лёгка (прысл.) сябра знайсці, ды цяжка захаваць (прыказка).
3. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення); малапрыкметны.
Л. ветрык.
Л. дотык.
4. Пазбаўлены грузнасці, спрытны, хуткі.
Лёгкія крокі.
5. Не напружаны.
Лёгкае дыханне.
Л. сон.
6. Не суровы.
Лёгкае пакаранне.
7. Пра хваравіты, фізіялагічны стан: не небяспечны, несур’ёзны.
Лёгкія роды.
Лёгкая форма хваробы.
8. Ужыўчывы, памяркоўны.
Л. чалавек.
Л. характар.
9. Легкадумны, неглыбокі, несур’ёзны.
Лёгкія адносіны да жыцця.
10. Які не мае цяжкага ўзбраення, рухомы.
Лёгкія танкі.
○
Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.
◊
З лёгкай рукічыёй (разм.) — пра чыё-н. удалае пачынанне, прыклад.
Лёгкая рукаў каго — пра таго, хто прыносіць шчасце, удачу.
Лёгка выкруціцца (разм.) — нямнога страціць.
Лёгка сказаць (разм.) — ужыв. тады, калі вельмі цяжка або немагчыма выканаць што-н.
Лёгкі на пад’ём — пра чалавека, якога лёгка ўгаварыць куды-н. пайсці, паехаць і пад.
Лёгкі на ўспамінхто (разм.) — пра таго, хто з’яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць, думаюць.
Лёгкі на язык (разм.) — гаваркі, які любіць многа гаварыць.
Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот.
|| наз.лёгкасць, -і, ж. (да 1—9 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАЦЮРМО́РТ (франц. nature morte літар. мёртвая прырода),
1) жанр выяўленчага мастацтва (пераважна станковага жывапісу і графікі), прысвечаны адлюстраванню неадушаўлёных прадметаў, размешчаных у адзіным асяроддзі і арганізаваных праз пэўныя эстэт. і сэнсавыя сувязі ў групу. Можа адлюстроўваць і аб’екты жывой прыроды, ізаляваныя ад іх натуральных сувязей і ператвораныя ў рэч (рыба на стале, кветкі ў букеце і інш.), або якія дапаўняюць асн. матыў Н. (выявы птушкі, звера, чалавека).
2) Твор гэтага Жанру. Н. найчасцей складаецца спецыяльна для таго, каб быць адлюстраваным. Гэта абумоўлівае спецыфіку яго кампазіцыі, якая набывае выразна дэманстратыўны характар і з’яўляецца асноваўтваральнай уласцівасцю жанру. Адлюстраванне рэчаў у Н. можа мець самаст. значэнне, падпарадкоўвацца рашэнню дэкар. задач, ствараць складаны сэнсавы падтэкст, што адлюстроўвае сац. становішча, асаблівасці і характар жыцця гаспадара рэчаў, светапогляд мастака і яго адносіны да рэчаіснасці, пэўны сімвалічны змест, асацыяцыі і маст. паралелі і інш. Спецыфіка жанру вызначае павышаную ўвагу да праблем выразнасці маст. формы: архітэктонікі кампазіцыі, структуры і дэталяў аб’ёму, фактуры, характару арганізацыі прасторы ці плоскасці. Вял. ролю ў Н. адыгрываюць традыцыі жанру.
Вытокі Н. ў дэкар., сімвалічным і рытуальным адлюстраванні рэчаў у стараж. мастацтве (фрэскі і рэльефы Егіпта, Грэцыі, Рыма), сярэдневяковым рэліг. мастацтве Еўропы, класічным мастацтве Кітая і Японіі 11—18 ст. Як самаст. жанр склаўся ў эпоху Адраджэння ў Італіі (першы вядомы Н. — «Курапатка са стралой і пальчаткамі» Якопа дэ Барбары, 1504). Н. італьян., ісп. і нідэрл. мастакоў таго часу вызначаліся асаблівай увагай да матэрыяльнага свету рэчаў, ілюзіяністычна дакладнага іх адлюстравання (т. зв. Н.-падманкі).
Пераважна адлюстроўвалі інтэр’еры кухняў і корчмаў (т.зв. бадэгон, у якім аднолькавая ўвага аддавалася і рэчаваму асяроддзю, і персанажам), накрытыя сталы, т.зв. ванітас (тып Н., дзе прадметы, якія сімвалізуюць багацце прыроды і дзейнасці чалавека, супрацьпастаўляюцца элементам, што нагадваюць пра смерць). Станаўленне і росквіт Н. прыпадае на 17 ст., што звязана з ростам цікавасці да побыту, прыватнага жыцця чалавека, пашырэннем метаду маст. асваення свету, развіццём нац. школ жывапісу. У гэты перыяд вызначаліся ўсе асн. разнавіднасці, тэматычныя і іканаграфічныя варыянты Н. («сняданкі», «дэсерты», «рыбы», «кветкі і садавіна», «трафеі палявання», «кладоўкі», «бітая дзічына», «рынкі» і інш.). Стылістычныя асаблівасці італьян. і ісп. Н. у вял. ступені вызначылі маст. рэформы М.Караваджа (творы П.П.Бонцы, М.Кампідольё, Дж.Рэка, Дж.Б.Руапола, Э.Баскеніса, Італія; Х.Санчэса Котана, Ф.Сурбарана, А.Перэды, Іспанія). У кампазіцыях галандскіх мастакоў Н. набыў камерны характар, дэмакратызм і паэтычнасць вобразаў у спалучэнні з дакладнай жывапіснай распрацоўкай прасторы і фактуры рэчаў, пластыкай форм (творы А.Беерэна, Я.Венікса, П. ван дэр Віліге, В.Калфа, П.Класа, В.Хеды, Я.Д. дэ Хема, М.Хондэкутэра і інш.). У флам. мастацтве вызначаўся жыццесцвярджальным характарам, манументальнасцю і веліччу гучання, складанасцю і дынамізмам кампазіцый, дэкаратыўнасцю (творы П. дэ Воса, Д.Сегерса, Ф.Снейдэрса, Я.Фейта). Развіваўся таксама ў ням. (Г.Флегель) і франц. (Л.Бажэн, А.Ф.Дэпорт, Ж.Б.Мануае, Ж.Б.Удры) мастацтве. У 18 ст. адной з асн.маст. мэт жанру стала дакладнае ілюзіяністычнае адлюстраванне рэчаў. Н., прызначаныя пераважна для аздаблення інтэр’ераў, набылі дэкар. характар, у іх кампазіцыі пераважалі кветкі і садавіна. Дэмакратызмам і глыбінёй зместу, багаццем кампазіцыйных і каларыстычных вырашэнняў вызначаліся Н. франц. мастака Ж.Б.С.Шардэна. У сярэдзіне 18 ст. ўзнік тэрмін «nature morte», які перадаваў непаважлівыя адносіны да Н. з боку акад. мастацтва, якое аддавала перавагу «жывой натуры» і жанрам, звязаным з яе адлюстраваннем. Рус. нацюрморт 18 ст. вызначаўся натуралістычна-дакладнай перадачай рэчавага асяроддзя (П.Багамолаў, Р.Цяплоў і інш.). У пач. 19 ст. Н. існаваў пераважна ў якасці акад. вывучэння натуры. Пэўны ўздым жанру быў уласцівы асобным творам мастакоў бідэрмеера і рус. мастакоў (Ф.П.Талстой, школа А.Венецыянава). З кампазіцыі Н. знікаюць рукатворныя рэчы, пераважаюць матывы кветак, напісаныя па кампазіцыйных схемах флам.дэкар. Н. 17 ст. У жанры Н. спецыялізаваліся А.Фантэн-Латур (Францыя), У.Харнет, Ч.У.Піль (ЗША), звярталіся да яго Ф.Гоя (Іспанія), Э.Дэлакруа, Г.Курбэ (Францыя) і інш. У 2-й пал. 19 ст. пераважалі крыху мадэрнізаваныя традыц.акад. схемы, франтальныя цэнтрычныя кампазіцыі, Н. эцюднага характару. Супраць уяўлення Н. як замкнёнай кампазіцыі са статычных аб’ектаў выступалі імпрэсіяністы, што часта прадстаўлялі яго ў інтэр’еры або пейзажы як часткі прыроды. Рус. перасоўнікаў быт. рэчы як тэма асобнага твора не цікавілі, лічыліся ўвасабленнем банальнасці жыцця і яго фальшывага бляску. Сярод эцюдаў Н. перасоўнікаў пераважалі «букеты» (І.Крамской, І.Рэпін, В.Сурыкаў, В.Паленаў). У канцы 19 — пач. 20 ст. адбыўся ўздым Н., вырасла яго роля як самаст. жанру. Праз яго мастакі-постімпрэсіяністы рэалізоўвалі новыя шляхі ў мастацтве (П.Сезан у Францыі, В. ван Гог у Галандыі). У 20 ст.да Н., у якім адкрыліся бязмежныя магчымасці распрацоўкі ўласнай стылістыкі, эксперыментаў з формай і раскрыцця ўнутр. сутнасці прадметаў, адлюстравання светаўспрымання канкрэтнага чалавека пачалі звяртацца прадстаўнікі ўсіх маст. кірункаў. У жанры Н. стваралі кампазіцыі Ж.Абей, Э.Афрэ, Ж.Брак, Ф.Геры-Кала, Х.Грыс, Ж.Гузі, А.Дэрэн, П.Дзюкардо, К.Івель, К.Лепап, Р.Магрыт, А.Матыс, Ж.Міро, П.Пікасо (Францыя), Ю.Гес, А.Канальт (Германія), Р.Гутуза, Ф.Казараці, Дж.Марандзі, Дж.Северыні (Італія), Ф.Эліяс (Іспанія), І.Альберт, Дж.Энсар (Бельгія), Б.Кубіша, Э.Філа (Чэхія), Дж.Біл, У.Бэйлі, Э.Уает, Дж.Фіш (ЗША), Жэнь Банянь, Цы Байшы (Кітай), А.Акапян, М.Сар’ян (Арменія), Л.Свемп, Л.Эндзеліна (Латвія), А.Асмёркін, А.Галавін, Н.Ганчарова, І.Грабар, П.Канчалоўскі, К.Каровін, П.Кузняцоў, А.Купрын, М.Ларыёнаў, А.Лянтулаў, І.Машкоў, І.Пуні, К.Пятроў-Водкін, В.Раждзественскі, М.Сапуноў, С.Судзейкін, Р.Фальк, А.Экстэр (Расія) і інш.
На Беларусі Н. вядомы з 16 ст. ў кніжнай графіцы: гравюра «Взор стола на немже бе хлеб посвященный» у кнізе Ф.Скарыны «Зыход», алегарычную ролю адыгрывае прадметнае асяроддзе ў партрэце да яго «Бібліі». Элементы Н. трапляюцца ў ілюстрацыях да «Хронікі ўсяго свету» М.Бельскага (16 ст.), паліванай кафлі 16—17 ст., іканапісе («Нараджэнне Марыі» П.Яўсеевіча з Галынца, 1649; «Тройца», 18 ст., і інш.), сармацкіх партрэтах 16—18 ст. (атрыбуты ўлады, зброя і інш.). У 19 ст. выдатным майстрам Н. быў І.Хруцкі, які праз адлюстраванне рэчаў перадаваў асабістае адчуванне радасці быцця. У 1-й пал. 20 ст. лірычныя Н. стваралі І.Ахрэмчык, В.Волкаў, Я.Красоўскі, Д.Парахня, М.Станюта, М.Тарасікаў і інш. У 2-й пал. 20 ст.бел. Н. узбагаціўся новымі матывамі і вобразна-пластычнымі якасцямі. Пашырыліся тэмы Вял.Айч. вайны, дзе праз свет рэчаў раскрываюцца памяць і смутак народа пра тых, хто загінуў, нац. культурнай спадчыны, т.зв. сялянскі Н. і інш. У 1990-я г.вял. ўвагу ў Н. аддавалі асацыяцыям, сімвалам, знакавай сутнасці рэчаў, фармальным элементам кампазіцыі. У жанры Н. працавалі і працуюць Дз.Алейнік, Б.Аракчэеў, Я.Батальёнак, Э.Балагураў, Г.Бржазоўскі, Н.Варвановіч, Г.Вашчанка, Н.Воранаў, А.Гугель, Ф.Гумен, М.Данцыг, Л.Дударэнка, В.Жолтак, Г.Ізергіна, А.Замай, М.Ісаёнак, Б.Казакоў, А.Карпан, Р.Кудрэвіч, С.Лі, А.Малішэўскі, Б.Малкін, А.Марачкін, В.Маркавец, А.Марыкс, У.Мінейка, Н.Паплаўская, А.Паслядовіч, А.Пашкевіч, Я.Радзялоўская, В.Сахненка, В.Свентахоўская, У.Сулкоўскі, В.Сумараў, У.Тоўсцік, У.Хадаровіч, Я.Харытоненка, А.Шаўчэнка, Л.Шчамялёў, Н.Шчасная, В.Цвірка і інш. Н. ў дэкар.-прыкладным мастацтве стварылі В.Грыдзіна, В.Крывашэева (габелены), М.Байрачны, А.Паддубны, В.Прыешкін, Т.Сакалова, У.Угрыновіч (кераміка) і інш.
Літ.:
Кузнецов Ю.И. Западноевропейский натюрморт. Л.;
М., 1966;
Ракова М.М. Русский натюрморт конца XIX — начала XX в. М., 1970;
Пружан И.Н., Пушкарев В.А. Натюрморт в русской и советской живописи. Л., 1971;