АМАРЫ́М ((Amorim) Энрыке) (25.7.1900, г. Сальта, Уругвай — 28.7.1960),
уругвайскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1920 (зб. вершаў «Дваццаць год»). Большасць твораў пра жыццё сялянства (трылогія «Арба», 1933, «Пасяленец Агіляр», 1934, «Конь і яго цень», 1941). Вострыя сац. канфлікты ўзняты ў раманах «Дзевяць месяцаў над Неўкенам» (1946), «Перамога не прыходзіць сама» (1952); у рамане «Вусце» (1958) спроба прасачыць усю гісторыю Уругвая. Аўтар паэт.зб. «Мая радзіма» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Б’ЁНДА ((Biondo) Флавіо) (1392, г. Фарлі, Італія — 4.6.1463),
італьянскі гуманіст, гісторык. Упершыню вылучыў сярэднія вякі як асобны перыяд гісторыі. У сваёй гал. працы «Тры дэкады гісторыі ад падзення Рымскай імперыі» выклаў у храналагічным парадку гісторыю сярэдневяковай Еўропы (1412—1440). Адзін з першых імкнуўся выпрацаваць крытэрыі дакладнасці гіст. крыніц, увёў дэскрыптыўна-факталагічны падыход да гістарыяграфіі. Працы «Адноўлены Рым» (1444—46), «Апісанне Італіі па раёнах і правінцыях» (1453) заклалі асновы гіст. геаграфіі і гіст. тапаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМУ́ЛКА ((Gomółka) Крысціна) (н. 8.4.1954, г. Гданьск, Польшча),
польскі гісторык. Скончыла Гданьскі ун-т (1977). Д-р габілітаваны (1993). У 1978—93 працавала ў Ін-це эканам. і гуманітарных навук, з 1993 — у політэхн. ін-це ў Гданьску. Даследуе гісторыю беларусаў паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі, паліт.эканам. і культ. жыццё сучаснай Беларусі, бел. дыяспару. З 1993 рэдактар польска-бел. час. «Dyskusja» («Дыскусія»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎЗЕ (Файфель Ісакавіч) (15.4.1897, г. Слуцк Мінскай вобл. — 18.1.1990),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1965). Скончыў Харкаўскі ін-тнар. гаспадаркі (1921). У 1921—29 працаваў у Наркамаце юстыцыі і СНКБССР. З 1923 выкладаў у БДУ, Алма-ацінскім, Мінскім юрыд. ін-тах. У 1966—78 праф.БДУ. Даследаваў праблемы цывільнага і сямейнага права, гісторыю права БССР, кадыфікацыю права БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПО́ВІЧ (Мікола) (Мікалай Мікалаевіч; н. 1.11.1948, в. Пугачова Брэсцкага р-на, цяпер у межах Брэста),
бел.паэт. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1970). Настаўнічаў, працаваў на радыё і тэлебачанні. З 1984 сакратар Брэсцкага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1994 працуе на Брэсцкай студыі тэлебачання.
Друкуецца з 1966. Зб-кі «Неад’емнае» (1982), «На кругі свае» (1986), «Мяжа надзеі» (1993) пра дабрыню, сяброўства, каханне, гісторыю роднага народа, клопат пра захаванне прыроды, складаныя праблемы сучаснасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 25.3.1935, в. Сенна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1975), праф. (1994). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў, з 1970 працуе ў Бел.пед. ун-це. Даследуе праблемы філасофіі культуры, гісторыю і метадалогію культуры, творчасць бел. пісьменнікаў (В.Быкава, Г.Далідовіча, І.Мележа, К.Чорнага і інш.). Аўтар манаграфіі «Імгненні...» (1990), зб.літ.-крытычных артыкулаў «Пафас станаўлення» (1991), падручнікаў па л-ры, методыцы выкладання і культуралогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Дзмітрый Іванавіч) (1.11.1868, в. Казьяны Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — крас. 1942?),
беларускі гісторык, архівіст, археограф, крыніцазнавец. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). З 1897 працаваў у Віцебскім, Віленскім архівах стараж. актаў. З 1906 член, з 1912 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества», ганаровы чл.Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Удзельнік Усебел. з’езда 1917. З 1921 заг. Магілёўскага губ. архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар б-кі АНБССР, з 1937 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі. Першы даследаваў гісторыю і гіст. тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Свіслацкага, Аршанскага замкаў, вывучаў гісторыюнац. меншасцей у Беларусі. Складальнік, рэдактар, удзельнік выдання «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў» (т. 27—32, 1899—1906), Актаў Віленскай камісіі (т. 32—37, 1907—12), «Беларускага архіва» (т. 1—3, 1927—30), «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936) і інш. 10.12.1937 арыштаваны, 11.9.1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1964.
Тв.:
3 беларускага пісьменства XVII ст.Мн., 1927;
Літоўская Метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮКО́Ў (Павел Мікалаевіч) (27.1.1859, Масква — 31.3.1943),
расійскі гісторык і паліт. дзеяч. Скончыў Маскоўскі ун-т (1882). Чытаў лекцыі ў Маскоўскім, Сафійскім і Чыкагскім ун-тах. Адзін з заснавальнікаў Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, з 1907 старшыня яе ЦК і рэдактар газ. «Речь». Дэпутат Дзярж. думы 3-га і 4-га скліканняў. Пасля Лют. рэв. 1917 міністр замежных спраў у Часовым урадзе (да 2.5.1917). У грамадз. вайну адзін з арганізатараў Добраахвотніцкай арміі на Доне, пазней у Камітэце вызвалення Расіі ў Лондане. З 1920 у Парыжы, з 1921 рэдактар газ. «Последние новости» (друкаваліся І.А.Бунін, М.І.Цвятаева, У.У.Набокаў і інш.). У 2-ю сусв. вайну выступаў супраць супрацоўніцтва рус. эміграцыі з Германіяй, вітаў перамогі Сав. Арміі. Даследаваў гісторыюрус. эканомікі 15—18 ст., гісторыю грамадска-паліт. думкі, культуры, гістарыяграфію. Аўтар прац «Галоўныя плыні рускай гістарычнай думкі» (1898), «З гісторыі рускай інтэлігенцыі» (1902), «Расія на пераломе» (т. 1—2, 1927) і інш.
Тв.:
Воспоминания. М., 1991;
Очерки по истории русской культуры. Т. 1—3. М., 1993—95.
Літ.:
Думова Н.Г., Трухановский В.Г. Черчилль и Милюков против Советской России. М., 1989;
Думова Н.Г. Либерал в России: трагедия несовместимости: Ист. портрет П.Н.Милюкова. Ч. 1. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДО́КШЫН (Сямён Аляксандравіч) (н. 8.3.1931, г. Гомель),
бел. філосаф і гісторык-медыявіст. Д-рфілас.н. (1987), канд.гіст.н. (1965). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1953). З 1960 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Даследуе гуманіст. рух і рэліг.-царк. жыццё Беларусі 14—17 ст., гісторыюфілас. і грамадска-паліт. думкі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, філасофіі і гісторыі, нац. самасвядомасці бел. народа. Стварыў цэласную гісторыю станаўлення і развіцця рэнесансава-гуманіст. думкі Беларусі, вызначыў спецыфічныя рысы айч. Адраджэння і гуманізму. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), прац «Францыск Скарына і яго час» (1988), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Тэксты, даведнік, каментарыі» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.» (1995). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970;
Скорина и Будный: Очерк филос. взглядов. Мн., 1974;
Франциск Скорина. М., 1981;
Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС (Максім Фёдаравіч) (н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед. рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв.перыяд.
Тв.:
Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966;