Чатырохструнны смычковы музычны інструмент высокага тэмбру.
Сола на скрыпцы.
◊
Першая скрыпка —
1) вядучая скрыпка ў аркестры;
2) пра чалавека, якому належыць галоўная, уплывовая роля ў чым-н.
|| прым.скрыпі́чны, -ая, -ае.
С. клас.
○
Скрыпічны ключ (спец.) — знак на нотным радку, які ўстанаўлівае вышыню і назву высокага гуку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэдукава́ць
(польск. redukować, ад лац. reducere = адводзіць)
аслабляць артыкуляцыюгуку, падвяргаць рэдукцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАБЕЛЕШУКА́ЛЬНІК,
камплект электратэхнічнага абсталявання і прылад для вызначэння трасы і глыбіні залягання падземнага або падводнага кабелю, а таксама месцаў яго пашкоджання. Складаецца з генератара пераменнага току гукавой частаты, узмацняльніка гукавой частаты з антэнай (на ўваходзе) і галаўным тэлефонам (на выхадзе). У працэсе прасоўвання К. па макс.гуку ў тэлефоне вызначаюць трасу кабелю, а па рэзкім аслабленні — месца яго пашкоджання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маўчо́к, ‑чка, м.
1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок.Бялевіч.
2.узнач.вык.Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг.ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл.rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мадэра́тар
(лац. moderator = які стрымлівае)
прыстасаванне для прыглушэння гуку ў музычных клавішных інструментах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэхалака́цыя
(ад рэха + лакацыя)
арыентацыя ў прасторы пры дапамозе адбітага гуку або ультрагуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фільмафо́н
(ад фільм + -фон)
апарат для запісу гуку на кінаплёнку і ўзнаўлення яго.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКАРДЭО́Н (франц. accordēon),
музычны інструмент класа ідыяфонаў віду язычкова-духавых; разнавіднасць ручнога храматычнага гармоніка. Мае правую клавішную і левую кнопкавую клавіятуры, над якімі размешчаны рэгістры-пераключальнікі для змены афарбоўкі і сілы гуку. Створаны ў 1829 венскім майстрам К.Даміянам, хутка пашырыўся ў многіх краінах. На Беларусі з’явіўся ў пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца ў нар. побыце пераважна для суправаджэння танцаў, у выканальніцкай самадзейнай і прафес. практыцы. Ігры на акардэоне навучаюць у муз. установах рознага ўзроўню.