до 1, нескл., н.

Першы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. do.]

до 2, прысл.

Разм. Досыць, дастаткова. — Ат, які толк з дзявочай навукі, — апраўдваўся каторы раз ляснік перад сябрамі.. — Распісацца ўмее, і до. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдыха́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які вымаўляецца з прыдыханнем (пра зычныя гукі). Прыдыхальны гук г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфарца́нда, прысл.

Робячы рэзкі націск на ноце, акордзе; з сілай вылучаючы асобны гук, акорд.

[Іт. sforzando.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаўку́н, ‑а, м.

Жук, які ўтварае характэрны гук пры пераварочванні са спіны на брушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заднеязы́чны:

заднеязы́чны гук Hnterzungenlaut m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ба́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць.

Б. з вінтоўкі.

2. З шумам стукнуць, кінуць.

Б. шклянку на падлогу.

|| незак. ба́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ба́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць кароткі і адрывісты гук.

2. Раптоўна сціскацца, заміраць ад страху, хвалявання (пра сэрца).

Ёкае сэрца.

|| аднакр. ёкнуць, -не.

|| наз. ёканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрып, -у, м.

Рэзкі гук, што ўзнікае пры трэнні.

С. дзвярэй.

За адным скрыпам (разм.) — за адным заходам.

Са скрыпам (разм.) — нехаця ці з цяжкасцю (рабіць што-н.).

Са скрыпам атрымаў дазвол на паездку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

-фон

(гр. phone = гук)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «гук».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

nasl a насавы́ (пра гук)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)