грамадска-палітычная і літ.газета. Выдавалася ў 1918 у Мінску на рус. мове. Афіц. выдавец — Саюз бел. арг-цый, фактычна была органам Народнага сакратарыята Беларусі. Першы нумар выйшаў 1.3.1918. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебел. з’езда, пастановы, загады і аб’явы Нар. сакратарыята Беларусі і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нац. руху. Выйшла некалькі нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС III А́РМИИ»,
вайсковая газета. Выдавалася ў крас. — снеж. 1917 у Полацку на рус. мове. Змяшчала афіц. ўрадавыя дакументы, загады ваен. камандавання, асвятляла работу армейскага к-та 3-й арміі. Побач з матэрыяламі аб прызнанні Сав. улады друкавала антыбальшавіцкія заклікі. Спыніла выхад паводле пастановы 3-га армейскага з’езда, на якім большасць дэлегатаў падтрымала бальшавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДА ЗЛУЧЭ́ННЯ»,
бел.рэліг.газета грэка-католікаў у Зах. Беларусі. Выдавалася ў 1932—37 у Вільні на бел. мове (рэдакцыя знаходзілася ў Слоніме, з 1934 — у Папскай духоўнай семінарыі ў г. Дубна Ровенскай вобл.). Друкавала хроніку рэліг. жыцця, Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адраджэння уніі на Беларусі. Выйшла 60 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУК,
у шырокім значэнні — уся друкаваная прадукцыя, у больш вузкім — перыядычныя выданні, пераважна газеты і часопісы. Як адзін са сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды адыгрывае значную ролю ў развіцці асветы і культуры, фарміраванні светапогляду, пашырэнні навук. ведаў і інш.Гл.Выдавецкая справа, Газета, Кніга, Часопіс, Кнігадрукаванне, Перыядычны друк, Заходнебеларускі друк, Друк акупацыйны, Друк падпольны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАБА́Т»,
газета. Выдавалася з сак. 1991 да крас. 1996 у Мінску на бел., рус. і англ. мовах Бел.сац.-экалагічным саюзам «Чарнобыль». Засн. як штотыднёвік, выходзіла неперыядычна. Адлюстроўвала сац.-паліт. і экалагічныя пытанні, праблемы Чарнобыля, выступала за вырашэнне нац. праблем. Карысталася падтрымкай пісьменнікаў і вучоных розных краін свету. Выйшлі 132 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПОЛЕ́ССКИЙ ЛИСТО́К»,
нелегальная бальшавіцкая газета. Выдавалася з вер. 1904 да сак. 1905 Палескім к-там РСДРП на рус. мове. Першы нумар выйшаў пад назвай «Листок Полесского комитета». Асвятляла рэв. падзеі ў Расіі і Беларусі. Надрукавала паведамленне аб стварэнні Палескага к-таРСДРП, справаздачу аб распаўсюджванні ў 1904 парт. л-ры, матэрыялы, прысвечаныя рэв. руху сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́НІЦА»,
газета для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў. Выдаецца з кастр. 1929 у Мінску на бел. мове штотыднёва; наз. «Піянер Беларусі». З 1994 сучасная назва. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нац. культуры; патрыят., працоўнага, фіз., эстэт. выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і арг-цый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мала́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выглядзе яркай звілістай лініі. У тым баку, дзе клубілася хмара, бліснула сіняя маланка; счакаўшы трохі, ударыў пярун, заглушаючы ўсё навокал.Новікаў.Сціхае дождж. Радзей аблокі... Усё далей маланка, гром...Лойка.
2. Вельмі тэрміновая тэлеграма. Віншаванняў маланкі, Вітанняў лісты Лістаносцы разнеслі ўсім адрасатам.Панчанка.
3. Невялікая насценная газета, якая выпускаецца ў асоба тэрміновых выпадках і асвятляе неадкладныя і вельмі важныя, надзённыя пытанні. Аб сесіі напаміналі шматтыражка, сатырычная газета-плакат «Аса», «маланкі», карыкатуры.Карпаў.
4. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца. Перад сталом стаяў малады чалавек з папкай на засцежцы «маланка».«Звязда».
5.узнач.прысл.мала́нкай. Вельмі хутка, імгненна. Нядоўга думаючы, кінуўся Міколка маланкай да цягніка.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́С»
(«Biełarus»),
штотыднёвая грамадска-паліт., літ.-маст. і рэліг.-асветная каталіцкая газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 13(26).1.1913 да 30.7(12.8).1915 у Вільні на бел. мове, друкавалася лацінкай. Была разлічана пераважна на каталіцкую частку бел. сялян і інтэлігенцыі. Рэдактары-выдаўцы: А.І.Бычкоўскі, з № 5 за 1914 Б.А.Пачопка. Друкавала артыкулы на эканам., паліт. і с.-г. тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. Асаблівасць бел. адраджэнскай ідэі ў газ. «Беларус» — адзінства нац. культуры, асветы і хрысціянскай веры. Арыентавалася на сац. гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавай барацьбы і сацыяліст. ідэі. Выступала за паступовае вырашэнне асн.сац. праблем праз асвету на роднай мове, выкарыстанне прагрэс. метадаў гаспадарання. У 1-ю сусв. вайну займала памяркоўную «патрыятычную» і «абарончую» пазіцыі, заклікала дапамагаць салдацкім сем’ям. Друкавала літ. творы А.Гаруна (пад псеўд. А.Сумны), А.Паўловіча, А.Зязюлі, Г.Леўчыка, К.Сваяка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ І РА́ДЫЁ»,
штотыднёвая газета. Выдаецца з 1957 у Мінску на бел. мове. Да 1960 наз. «Гаворыць Мінск», у 1960—70 — «Беларускае радыё і тэлебачанне», з 1970 сучасная назва. Друкуе тэле- і радыёпраграмы, якія трансліруюцца і рэтрансліруюцца на Беларусі па 19 каналах, анонсы тэле- і радыёперадач, інтэрв’ю з іх удзельнікамі і стваральнікамі, тэхн. кансультацыі і інш.