Прыбор для вымярэння велічыні сілы; сіламер. У самым цэху ля акна, на відным месцы, стаіць замыславаты апарат — дынамометр, а на ім час ад часу правяраюць пражу на моцнасць.«Полымя».
[Ад грэч. dynamis — сіла, metreō — мераць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спада́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад спадаць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым.Спец. Які памяншаецца ў велічыні, аб’ёме і пад. Спадаючая прагрэсія. Спадаючая ўрадлівасць.
3.Дзеепрысл.незак.ад спадаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАМА́ЛІЯ (грэч. anōmalia),
1) адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць.
2) У біялогіі і медыцыне — адхіленне ў будове ці функцыях асобнага органа або ўсяго арганізма, абумоўленае парушэннямі яго эмбрыянальнага развіцця. Могуць быць звязаны з ускладненай спадчыннасцю, пашкоджаннем зародка пад уплывам мех., інфекц., таксікагенных, радыяцыйных і інш. фактараў. Напр., шасціпальцасць, парок сэрца, заечая губа, альбінізм, гемафілія. Крайняя форма анамаліі — пачварнасць.
3) У метэаралогіі — адхіленне велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента ў пэўным месцы ад нормы. Адрозніваюць адхіленне ад шматгадовай сярэдняй велічыні (напр., сярэдняй т-ры месяца за асобны год) і шматгадовай сярэдняй велічыні таго ж элемента для ўсяго шыротнага круга, дзе знаходзіцца гэтае месца (напр., для 55°паўн. ш.). Размеркаванне анамаліі вывучаецца з дапамогай картаў ізанамал (лініі, што злучаюць пункты з аднолькавымі велічынямі). Анамаліі бываюць адмоўныя, калі велічыня меншая за сярэднюю шматгадовую, і дадатныя, калі велічыня большая. На Беларусі (Мінск) адмоўная анамалія сярэднямесячнай т-ры паветра 6,3 °C, дадатная 5,5 °C. Асабліва вял. тэмпературныя анамаліі ўласцівы мацерыкам Паўн. паўшар’я (напр., зімой у Верхаянску адмоўная анамалія складае 26 °C, у Паўн. Амерыцы — 16 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯПТРЫ́Я,
пазасістэмная адзінка аптычнай сілы лінзы ці сістэмы лінзаў. Аптычная сіла, выражаная ў Д., роўна адваротнай велічынігал. фокуснай адлегласці лінзы, вызначанай у метрах. Абазначаецца дптр. 1 дптр = 1 м−1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТА́Я РЫ́БА (лац. Dorado),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,3 візуальнай зорнай велічыні. У З.р. знаходзіцца Вял. Магеланава Воблака — спадарожнік Галактыкі. На тэр. Беларусі не відаць. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЫЁН,
α Малога Пса, зорка 0,37 візуальнай зорнай велічыні, самая яркая ў сузор’і Малога Пса. Свяцільнасць у 7,7 раза большая за сонечную; адлегласць ад Сонца 3,5 пк. П. — фізічная падвойная зорка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікрапрае́кцыя
(ад мікра- + праекцыя)
спосаб адлюстравання прадметаў малой велічыні на плоскасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНДРАМЕ́ДА (лац. Andromeda),
сузор’е Паўн. паўшар’я. У Андрамедзе 3 зоркі 2-й зорнай велічыні і спіральная галактыка (гл.Андрамеды туманнасць). Найлепшыя ўмовы бачнасці ў вер.—кастрычніку. Гл. таксама Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ МЯДЗВЕ́ДЗІЦА (лац. Ursa Major),
незаходнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 7 галоўных, найб. яркіх, зорак размяшчэннем нагадваюць коўш з ручкай. Усе яны 2-й зорнай велічыні, акрамя левай верхняй зоркі «каўша» (3-й велічыні). Каля сярэдняй зоркі «ручкі каўша» (Міцара) простым вокам відаць зорка Алькор. 125 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і ёсць яркія галактыкі. На тэр. Беларусі Вялікую Мядзведзіцу відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Па «каўшы» Вялікай Мядзведзіцы знаходзяць Палярную зорку, праз 2 крайнія зоркі (ад β да α) мысленна праводзяць лінію і прадаўжаюць яе прыблізна на пяцікратную адлегласць паміж гэтымі зоркамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́лькасць, -і, ж.
1. Велічыня, лік, аб’ём, маса.
Вялікая к. дрэў у парку.
К. ападкаў за суткі.
2. Філасофская катэгорыя, якая характарызуе прадметы і з’явы навакольнага свету з боку велічыні, аб’ёму, ліку, ступені развіцця, тэмпаў змянення і інш. (выкарыстоўваецца ва ўзаемадзеянні з катэгорыяй якасці).
Пераход колькасці ў якасць.
|| прым.ко́лькасны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)