ГІПАТЫРЭО́З
(ад гіпа... + грэч. thyreoides шчытападобны + ...оз),
хваравіты стан арганізма ад паніжэння функцыі шчытападобнай залозы. Прыкметы: стамляльнасць, фіз. і псіх. вяласць, санлівасць, замаруджанасць, зніжэнне памяці, зябкасць, азызласць твару, выпадзенне валасоў, запоры, паніжэнне асн. абмену і інш. Лячэнне — гармонатэрапія.
т. 5, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пермане́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Доўгатэрміновая завіўка валасоў. Прычоска-перманент. □ Да нас далучаецца Валя, прыгожая, досыць маладая жанчына з вялікімі сінімі вачыма і бялявымі завіткамі перманенту. Навуменка.
[Фр. permanent — пастаянны ад лац. permaneo — застаюся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабо́р, ‑а, м.
Лінія, якая ўтвараецца на галаве, калі расчасаць на два бакі валасы. Родненькі прабор валасоў здаваўся залацістым, карыя вочы былі колеру добра выспелай вішні. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пары́к ’накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных валасоў, нашытых на аснову’ (ТСБМ). З рус. пари́к ’тс’, якое з гал. paruik або непасрэдна з франц. perruque ’тс’ (параўн. Фасмер, 3, 206).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́гала, прысл.
1. Не пакінуўшы валасоў. Галава была пастрыжана нагала, і без шапкі .. [Сева] стаў непадобны на сябе, ранейшага. Карпаў.
2. Выняўшы з ножнаў (пра шаблю, цясак). Трымаць шашкі нагала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несуразме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены суразмернасці, прапарцыянальнасці. Здраднік задраў невялікі прамы нос, горда ўзняў сваю маленькую, несуразмерную росту, круглую, як качан капусты, галаву, прычасаў рэшткі цёмна-русых валасоў. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да раздзьмуць, разадзьмуць.
2. Разм. Павевам калыхаць, адводзіць, разносіць. Сустрэчны вецер раздзімаў пасмы.. [Палініных] русых валасоў, якія вылезлі з-пад сіняй шапачкі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папільётка
(фр.papillote)
кавалачак паперы або тканіны, на які накручваюць пасмы валасоў пры халоднай завіўцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
эпіля́цыя
(фр. epilation, ад лац. ex = з + pilus = волас)
выдаленне валасоў з лячэбнай або касметычнай мэтай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЫ́,
рагавыя ніткападобныя ўтварэнні скуры чалавека і млекакормячых. Сукупнасць валасоў утварае валасяное покрыва скуры, якое ахоўвае яе паверхню ад пашкоджанняў і ахаладжэння. Валасы бываюць накіроўныя, пуховыя і прыкметныя (вібрысы). Волас складаецца са стрыжня (выступае над скурай) і кораня, размешчанага ў скуры і акружанага валасяным фалікулам. На канцы фалікула — цыбулінка, у якую ўрастае злучальны валасяны сасочак з крывяноснымі сасудамі. Валасы маюць пігменты, ад якіх залежыць іх афарбоўка. У некаторых жывёл валасы сталі шчаціннем (свінні), калючкамі (вожыкі), у жывёл з патоўшчаным эпідэрмісам (сланы, насарогі) ці моцна развітым тлушчавым слоем (кіты) — рэдукаваныя. У чалавека да 8 месяцаў ва ўлонні маці цела ўкрыта першаснымі (плоднымі) валасамі. Скорасць іх росту ў нованароджаных 0,2 мм за суткі, пазней да 0,3—5 мм за суткі. У дарослых у залежнасці ад участка цела колькасць валасоў на 1 см² ад 40 да 880. На іх рост уплываюць агульны стан арганізма, фіз. фактары, гармоны. На працягу жыцця арганізма валасы абнаўляюцца (у чалавека без пэўнага рытму, у жывёл перыядычна — лінька). Пры інфекцыях і розных парушэннях у арганізме ўзнікаюць валасоў хваробы.
А.С.Леанцюк.
т. 3, с. 474
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)