горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., у верхнім цячэнні р. Масква. Вядомы з 1231. 30,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы швейнай і харч. прам-сці, паліграф. камбінат, медыка-інструментальны з-д. Арх. помнікі: Нікольскі сабор (1802—14), цэрквы Петрапаўлаўская (1849—52) і Іаакіма і Ганны (18 ст.), ансамбль Лужэцкага манастыра (засн. ў 1408). Каля М. ў в. Барадзіно Ваенна-гіст. музей-запаведнік «Барадзіно» ў памяць аб Барадзінскай бітве 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКА́ЧАВА,
горад, цэнтр раёна ў Закарпацкай вобл. Украіны, каля падножжа Карпат, на р. Латарыца (бас.р. Ціса). Вядомы з 1196. 90 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Прам-сць: дрэваапр., лёгкая, харчасмакавая; з-ды станка- і прыладабудаўнічы, камплектных лабараторый, мэблевы камбінат. Тэатр. Замак «Паланок» (14—18 ст.), гатычная капліца (14 ст.), арсенал (17 ст., гіст.-краязнаўчы музей), т. зв. Белы дом (17—18 ст.), ансамбль Нікольскага жаночага манастыра (14—18 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТЭ́Т (ад лац. septem сем),
1) ансамбль з 7 выканаўцаў.
2) Муз. твор для 7 выканаўцаў (інструменталістаў або вакалістаў); адзін з відаў камернай музыкі (як і квартэт, квінтэт і секстэт). Для С. характэрна санатна-цыклічная форма, пашыраны інш. цыклічныя (сюіта) і нецыклічныя формы. Найб. вядомыя септэты Л.Бетховена, І.Гумеля, П.Хіндэміта, І.Стравінскага. Вакальныя С. пераважна ўваходзяць у оперы. У бел. музыцы прадстаўлены ў творчасці Я.Касалапава, П.Падкавырава, М.Русіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бітлз
(англ. beatles, ад beat = біць)
англійскі маладзёжны вакальна-інструментальны квартэт 60-х гадоў 20 ст., а таксама ўтвораны на яго ўзор ансамбль у Зах. Еўропе і Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тры́о
(іт. trio)
1) інструментальны, вакальны або вакальна-інструментальны ансамбль з трох выканаўцаў, кожны з якіх выступае з самастойнай партыяй;
2) музычны твор для трох галасоў або інструментаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БЕ́ЛЫЯ РО́СЫ»,
ансамбль песні, музыкі і танца Гродзенскай абласной філармоніі. Створаны ў 1987. Уключае балетную і аркестравую групы. У рэпертуары апрацоўкі бел.нар. песень («Ой ты, сонца яснае», «Чаму не прыйшоў», «Пад дубіною»), нар. танцы («Трапятуха», «Церніца», «Каханачка», «Хустачка») і музыка на аснове фальклору Гродзеншчыны (пераважна Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны), інш. рэгіёнаў Беларусі. У адрозненне ад інш. падобных калектываў артысты балета ў ім спалучаюць танец са спевамі і ігрой на муз. інструментах. Маст. кіраўнік Я.Штоп (з 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБІ́-ХАНЫ́М,
ансамбль архітэктурных помнікаў пач. 15 ст. ў Самаркандзе. Уключае грандыёзную саборную мячэць Цімура, пабудаваную ў 1399—1404. Захаваліся рэшткі манументальнага ўваходу-пештака з мінарэтамі, гал. і бакавых будынкаў, перакрытых купаламі. Мячэць мела двор (78×64 м), абведзены галерэямі з 389 купаламі і аркамі на мармуровых калонах; была багата ўпрыгожана кафляй, разным мармурам, размалёўкай. Насупраць мячэці ўзвышалася медрэсэ Сараі-Мульк-Ханым (захаваўся вуглавы 8-гранны маўзалей, дэкарыраваны кафляй і размалёўкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ Міхаіл Дарымядонтавіч (10.11.1801, Масква — 21.11.1885),
рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры (1831). Вучыўся ў Дз.І.Жылярдзі (з 1816). Выкладаў у Маскоўскім палацавым арх. вучылішчы (з 1836 яго дырэктар), у 1844 арганізаваў маст. класы (пазней Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства). Працаваў у стылі позняга класіцызму: будынкі біржы (1836—39) і Гарыхвостаўскай багадзельні (1839) у Маскве, у стылі несапраўднай готыкі — ансамбль сядзібы Марфіна пад Масквой (1837—38). Аўтар шэрагу культавых збудаванняў у Маскве і Пецярбургу. Адзін з першых прадстаўнікоў навук. рэстаўрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ САВЕ́ТАЎ,
помнік грамадз. архітэктуры 1-й пал. 20 ст. ў Магілёве. Пабудаваны ў 1937—39 (арх. І.Лангбард). Уваходзіць у арх.ансамбльпл. Леніна і з’яўляецца яго дамінантай. Цэнтр кампазіцыі — 8-павярховы аб’ём, фланкіраваны 7-павярховымі прамавугольнымі ў плане часткамі, якія пераходзяць у паўкруг 5-павярховымі крыламі.
Верт. чляненні (лапаткі), размешчаныя па перыметры будынак, надаюць яму стройнасць і выразнасць. Гал. ўваход — у цэнтры будынка, кожны корпус мае асобныя ўваходы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЕЎ ПАСА́Д (у 1925—30 Сергіеў, у 1930—92 Загорск),
горад у Маскоўскай вобл. Расіі. Вядомы з 1340. Фарміраваўся вакол Троіца-Сергіевай лаўры. 111 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. З-ды: оптыка-мех., маш.-буд., «Аўтаспецабсталяванне», эл.-мех., хім., лакафарбавы, школьных прылад і інш.; прадпрыемствы лёгкай прам-сці. Вытв-сць лялек. Музей лялек. Увядзенская і Пятніцкая пасадскія цэрквы (16 ст.), Пятніцкі калодзеж (17—18 ст.). Арх.ансамбль Троіца-Сергіевай лаўры ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.