МІ́НІЧЫ,

вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Мінічы. Створана на р. Шчара ў 1985. Пл. 5,4 км², даўж. 7 км, найб. шыр. 1 км, найб. глыб. 5 м, аб’ём вады 7,5 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння г. Баранавічы, рыбагадоўлі, адпачынку.

т. 10, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пасто́й ’часовы начлег, раскватараванне вайскоўцаў у прыватных дамах’, ’прыпынак для адпачынку, сну’ (ТСБМ, Інстр. III), ’пастаўнік’ (астрав., ДАБМ, 784; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пості́й, рус. посто́й, ст.-рус. постой ’часовае пражыванне’ (XVI ст.), польск. postój ’тс’, в.-луж. postoj ’поза, манера’, ’пункт гледжання, адносіны’, чэш., славац. postoj ’тс’. Паўн.-славянскае postojь. Да па‑стаяць < стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заўсёды, прысл.

У любы час, кожны раз, пастаянна. Заўсёды, уначы і ўдзень, на рабоце і ў часе адпачынку, кожную секунду, [Лялькевіч і Пеця] стаялі перад яе вачамі, і за абодвух яна хвалявалася, перажывала. Шамякін. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

den

[den]

n.

1) бярло́га f., ло́гава n.

2) пячо́ра f.

3) informal прыто́н -у m. (гульнёвы, зладзе́йскі)

4) пако́й для чыта́ньня, адпачы́нку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

leisure [ˈleʒə] n. во́льны час;

at (your) leisure без спе́шкі, калі́ вам зру́чна;

In her leisure time she visits museums. У вольны час яна наведвае музеі;

the leisure industry інду́стрыя адпачы́нку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БАКУРЫЯ́НІ,

горнакліматычны курорт у Грузіі. Непадалёку ад курорта Баржомі, на Бакурыянскім плато на выш. 1700 м. Умераны клімат, сонечнае лета, мяккая зіма з вял. колькасцю сонечных дзён і ўстойлівым снегавым покрывам (снежань—красавік), хвойная расліннасць спрыяюць лячэнню бранхіяльнай астмы і інш. хвароб органаў дыхання, аздараўленчаму і прафілактычнаму адпачынку. Санаторыі, пансіянаты, турбазы, гасцініца. Батанічны сад, горнае возера. Цэнтр гарналыжнага спорту.

т. 2, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЛАТАНФЮРЭД (Balatonfüred),

бальнеакліматычны курорт у Венгрыі. На ПдЗ ад Будапешта, у зоне воз. Балатан. Развіваецца з 18 ст. Лечаць сардэчна-сасудзістыя хваробы, парушэнні абмену рэчываў. Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой, цёплым летам, вял. колькасцю сонечных дзён. Крыніцы мінер. водаў на пітное лячэнне, гразелячэнне. Санаторыі, дамы адпачынку, гасцініцы. Шмат арх. помнікаў, помнікі прыроды. Цэнтр воднага спорту і турызму.

т. 2, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТЫ́Б (Antibes),

кліматычны курорт у Францыі. На У ад Канаў, на ўзбярэжжы Міжземнага мора, каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Развіваецца з пач. 20 ст. Субтрапічны клімат з гарачым сухім летам і мяккай вільготнай зімой, хваёвыя лясы, пясчаны пляж спрыяльныя для адпачынку і лячэння агульнасаматычных хвароб. Буйны цэнтр маст. керамікі, кветкаводства і міжнар. турызму. Музеі, бат. сад, цэнтр зімовага спорту.

т. 1, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРШЫ́ЦА,

рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км². Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе дом адпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша.

т. 2, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ЛІ, качэлі, гушкалка,

прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы. Звычайна рабілі ў месцах, дзе збіралася моладзь у час адпачынку і святаў (абавязковыя на масленіцу). На ўкапаных у зямлю слупах мацавалі папярочку, да якой на жэрдках, металічных кольцах, скураных рамянях ці вяроўках падвешвалі шырокую дошку, на яе станавіліся ці садзіліся і гушкаліся. У наш час робяць невялікія арэлі для дзяцей.

т. 2, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)