шано́ўны, -ая, -ае.

Дастойны павагі, паважаны; які выклікае павагу.

Ш. ўзрост.

Шаноўныя таварышы! (пры звароце).

|| наз. шано́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

middle age [ˌmɪdlˈeɪdʒ] n. сярэ́дні ўзро́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

maturity [məˈtjʊərəti] n. ста́лы ўзро́ст; по́ўнае развіццё

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пава́жны, -ая, -ае.

1. Важны, поўны годнасці, самавітасці.

Хадзіць з паважным выглядам.

2. Спакойны, павольны.

Паважныя рухі.

3. Немалады.

П. ўзрост.

|| наз. пава́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальза́каўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: бальзакаўскі ўзрост гл. узрост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дашко́льны дошко́льный;

д. ўзрост — дошко́льный во́зраст;

~нае — навуча́нне дошко́льное обуче́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падле́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (пераважна ад 12 да 16 гадоў).

|| прым. падле́ткавы, -ая, -ае.

П. ўзрост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клімактэры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да клімактэрыя. Клімактэрычны ўзрост. Клімактэрычны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́нсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Грашовае забеспячэнне за выслугу гадоў, па інваліднасці, непрацаздольнасці і пад.

Выйсці на пенсію.

|| прым. пенсіённы, -ая, -ае.

П. ўзрост (па дасягненні якога належыць пенсія).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладо́сць, -і, ж.

1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця.

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго-н.

М. краіны.

Другая маладосць — прыліў новых сіл у пажылыя гады.

Не першай маладосці — немалады, пажылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)