Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
парабалі́чны
(гр. parabolikos = параўнальны)
1) які мае форму парабалы;
2) іншасказальны, алегарычны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пры́тча, ‑ы, ж.
Кніжн. Іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам. Прытча пра блуднага сына. □ [У прамове] былі і цытаты з бібліі, і цэлы псалом, і дарэчы прыведзеная прытча.Лынькоў.//Іншасказальны выраз. [Ярошка:] — Кіньце гаварыць прытчамі, не люблю алегорый, эзопавай мовы.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алегары́чны
(ад алегорыя)
1) які мае дачыненне да алегорыі;
2) пабудаваны на алегорыі, іншасказальны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фігура́льны
(ад лац. figura = вобраз, выгляд)
вобразны, іншасказальны (напр. ф. выраз).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
алегарычны, пераносны, іншасказальны
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
АЛЕГО́РЫЯ (ад грэч. allēgoria іншасказанне),
1) адлюстраванне адцягненай ідэі (паняцця) пры дапамозе канкрэтнага нагляднага вобраза. Узнікненне алегорыі звязана з практыкай вытлумачэння стараж. шанавальных тэкстаў (у эпоху элінізму — Гамера, у хрысц. багасловаў — Бібліі); у сярэднявеччы алегарычна вытлумачваўся і свет прыроды як павучальны наглядны дапаможнік, створаны Богам для чалавека. Паняцце «алегорыя» ўпершыню сустракаецца ў трактатах Псеўда-Лангіна, Цыцэрона, у эстэт. вучэннях Гарацыя, Плутарха, Лукрэцыя Кара і інш.Іншасказальны прынцып алегорыі пашыраны ў сярэдневяковай эстэтыцы, у мастацтве Адраджэння і Асветніцтва. Існуе як прыём і прынцып арганізацыі маст. матэрыялу ў л-ры, фальклоры, у розных відах выяўл. мастацтва.
2) У выяўленчым мастацтве алегорыя ствараецца пры дапамозе вобраза канкрэтнай, асацыятыўна блізкай істоты, прадмета або з’явы (напр., правасуддзе — жанчына з завязанымі вачыма і з шалямі ў руках). Алегорыя шырока выкарыстоўвалася ў мастацтве Адраджэння (алегорыя граматыкі ў кн. «Грамматіка словенска...» Л.Зізанія, 1596), маньерызму, барока, ракако, класіцызму, рамантызму. Найб. пашыраны від алегорыі — персаніфікацыя, г. зн. фігура, аздобленая пэўнымі атрыбутамі, якія тлумачаць яе змест. Алегорыя сустракаецца ў мастацтве 19—20 ст. — у манум. скульптуры, творах жывапісу, плакаце, паліт. карыкатуры і інш.
Да арт.Алегорыя. С.Батычэлі. Вясна. Фрагмент (Тры грацыі). Каля 1477—78.