імунітэ́т

(ням. Immunität, ад лац. immunitas, -atis = вызваленне ад чаго-н.)

1) непадатлівасць арганізма якім-н. заразным хваробам (напр. прыроджаны і.);

2) выключнае права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўным асобам (напр. дыпламатычны і.);

3) перан. здольнасць супрацьстаяць чаму-н., захоўваючы спакой і абыякавасць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ ІМУНІТЭ́Т,

гл. Імунітэт.

т. 6, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМУНІТЭ́Т РАСЛІ́Н,

неўспрыімлівасць раслін да ўзбуджальнікаў хвароб, шкоднікаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці. Заснавальнік вучэння аб І.р. сав. біёлаг М.​І.​Вавілаў. Адрозніваюць І.р. структурны (мех.; залежыць ад марфал. асаблівасцей расліны-гаспадара, напр., густое апушэнне парасткаў) і хімічны (абумоўлены хім. асаблівасцямі, шкоднымі для паразіта). Вылучаюць 2 формы І.р.: сартавы і відавы (радавы), напр., гібрыд яравой пшаніцы № 21 устойлівы да большасці рас бурай іржы (сартавы), бульба наогул не пашкоджваецца ёй (відавы). Адрозніваюць таксама І.р. прыродны (прыроджаны) і набыты (штучны). Прыродны ўзнікае і замацоўваецца ў працэсе эвалюц. развіцця раслін; бывае пасіўны (існуе незалежна ад таго, трапляе ўзбуджальнік хваробы або паразіт на расліну ці не) і актыўны (уласцівасць расліны процістаяць узбуджальніку або шкодніку, якая выяўляецца і актывізуецца толькі пры пападанні на расліну). Набыты І.р. узнікае пасля перанясення раслінай хваробы ці ў выніку ўвядзення ў расліну аслабленай або знішчанай культуры ўзбуджальніка, пры ўжыванні антыбіётыкаў, інгібітараў росту. На выкарыстанні І.р. заснавана селекцыя раслін, устойлівых да хвароб і шкоднікаў.

т. 7, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

immunity [ɪˈmju:nəti] n.

1. med. (to) імунітэ́т (супраць чаго-н.), неўспрыма́льнасць

2. law (from) недатыка́льнасць; непадсу́днасць;

diplomatic immunity дыпламаты́чны імунітэ́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

иммуните́т в разн. знач. імунітэ́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Immunität f -

1) імунітэ́т, неўспрыма́льнасць (да хваро́баў)

2) імунітэ́т, недатыка́льнасць;

diplomátische ~ дыпламаты́чны імунітэ́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

неўспрыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае імунітэт да якой‑н. хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстэрытарыя́льнасць, -і, ж. (спец.).

Права дыпламатычных прадстаўнікоў, што знаходзяцца ў якой-н. дзяржаве, падпарадкоўвацца законам толькі сваёй дзяржавы; дыпламатычны імунітэт.

Э. пасла.

|| прым. экстэрытарыя́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўспрыма́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Стан арганізма, калі ў ім ствараюцца ўмовы, якія не даюць развіцца інфекцыйнай хваробе; імунітэт арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́джаны, -ая, -ае.

1. Уласцівы ад нараджэння.

П. імунітэт.

П. парок сэрца. П. талент.

2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі-н. уласцівасцямі, якасцямі для якой-н. дзейнасці.

П. тэхнік. П. мастак.

|| наз. прыро́джанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)