Метад даследавання фізіялагічных уласцівасцей сэрца шляхам графічнай рэгістрацыі электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМПЛІТУ́ДНЫ АНАЛІЗА́ТАР, аналізатар імпульсаў,
прыстасаванне для вызначэння закону размеркавання амплітуд эл.імпульсаў. У залежнасці ад канструкцыі бываюць адна- і многаканальныя, з электронным камутатарам, з папярэднім пераўтварэннем амплітуд сігналаў і інш. З дапамогай амплітуднага аналізатара аналізуецца размеркаванне амплітуд выпадковага імпульснага працэсу па колькасці імпульсаў, што выявіліся ў зададзеным інтэрвале амплітуд. У аснову амплітуднага аналізатара пакладзены схемы амплітудных дыскрымінатараўімпульсаў. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, радыёлакацыі, радыёсувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬСНАЯ МАДУЛЯ́ЦЫЯ від мадуляцыі ваганняў, у выніку якой нясучыя ваганні (гарманічныя ці паслядоўнасць імпульсаў) набываюць выгляд кароткачасовых радыёімпульсаў або паслядоўнасці відэаімпульсаў (гл.Відэасігнал, Імпульс электрычны). Ажыццяўляецца з дапамогай імпульсных мадулятараў. Выкарыстоўваецца ў аптычнай, гідра- і радыёлакацыі, аптычнай сувязі, радыёсувязі, тэлеметрыі, тэлекіраванні і інш.
Пры І.м. перададзены сігнал можа змяняць розныя параметры зыходнай паслядоўнасці імпульсаў: амплітуду (амплітудна-імпульсная мадуляцыя), зрушэнне імпульсаў у часе без змены іх працягласці (фазава-імпульсная), працягласць імпульсаў (шыротна-імпульсная). Пры імпульсна-кодавай мадуляцыі розным відам перададзенага сігналу адпавядаюць розныя кодавыя групы імпульсаў. У гідра- і радыёлакацыйных прыладах выпрамяняюцца пакеты (акустычныя ці радыёімпульсы) высокачастотных ваганняў канечнай працягласці з агінальнай, якая мае форму відэаімпульсу. Магчыма камбінаванае выкарыстанне І.м. розных відаў.
Літ.:
Фролкин В.Т., Попов Л.Н. Импульсные и цифровые устройства. М., 1992;
Баскаков С.И. Радиотехнические цепи и сигналы. 2 изд. М., 1988.
В.І.Вараб’ёў.
Да арт.Імпульсная мадуляцыя: а — зыходны перадавальны сігнал; б — нясучыя імпульсныя відэаваганні; в — відэасігнал з амплітудна-імпульснай мадуляцыяй; г — гарманічныя нясучыя ваганні; д — радыёімпульсы з амплітудна-імпульснай мадуляцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬСНАЯ ТЭ́ХНІКА,
галіна радыётэхнікі і электронікі, звязаная з даследаваннем, распрацоўкай і выкарыстаннем метадаў і тэхн. сродкаў атрымання (генерыравання), запамінання (захоўвання), пераўтварэння, узмацнення, вымярэння і індыкацыі імпульсаў электрычных. Імпульсныя сігналы, што выкарыстоўваюцца ў І.т., вызначаюцца амплітудай і працягласцю імпульсаў, частатой іх паступлення (праходжання), адносным узаемным размяшчэннем у серыі, перарывістасцю. Найб. шырока выкарыстоўваюцца імпульсы: у аўтаматыцы працягласцю каля 0,01—1 с, перарывістасцю да 10; у радыёсувязі адпаведна 10−4—10−5 с, 10—102; у радыёлакацыі 10−3—10−9 с, ад 102 да 104; у вылічальнай тэхніцы да 10−9 с і менш.
Генерыраванне імпульсаў рознай формы, іх селекцыя па пэўных адзнаках, функцыянальнае пераўтварэнне і інш. робіцца з дапамогай разнастайных схем і ўстройстваў. Гэта лінейныя ўстройствы фарміравання і пераўтварэння імпульсаў (фарміравальныя лініі, дыферэнцавальныя і інтэгравальныя ланцугі, імпульсныя трансфарматары і ўзмацняльнікі, эл.-магн. і ультрагукавыя лініі затрымкі); нелінейныя ўстройствы пераўтварэння імпульсаў і пераключэння ланцугоў (абмежавальнікі, імпульсныя мадулятары, фіксатары ўзроўню, пік-трансфарматары, пераключальныя матрыцы і інш.); рэгенератыўныя спускавыя ўстройствы і генератары імпульсаў (пераразлічальныя схемы, трыгеры, мультывібратары, блокінг-генератары); імпульсныя дзельнікі частаты паўтору, электронныя генератары лінейназменнага току і напружання, селектары імпульсаў, лагічныя элементы і ўстройствы перапрацоўкі інфармацыі, закадзіраванай імпульснымі сігналамі, і інш. Метады і сродкі І.т. шырока выкарыстоўваюцца ў тэлебачанні (сігналы відарыса і сінхранізацыі імпульсныя), у радыёлакацыі і радыёнавігацыі, у радыёсувязі з высокай перашкодаўстойлівасцю і шматканальнай, у сучасных ЭВМ і лічбавых аўтаматах, радыёвымяральных прыладах і інш.
Літ.:
Ерофеев Ю.Н. Импульсная техника. М., 1984;
Фролкин В.Т., Попов Л.Н. Импульсные и цифровые устройства. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫВІБРА́ТАР (ад мульты... + вібратар),
двухкаскадны імпульсны генератар, які стварае разрыўныя ваганні амаль прамавугольнай формы. Выкарыстоўваецца як генератар імпульсаў, дзялільнік частаты, бескантактны пераключальнік у радыёлакацыі, аўтаматыцы, вымяральнай і выліч. тэхніцы і інш.
Вырабляецца на электронных лямпах, транзістарах (найб. пашырана), тырыстарах і інтэгральных мікрасхемах. Можа працаваць у неперарыўным ці чакальным рэжымах генерацыі. У чакальным рэжыме (затарможаны М., аднавібратар, спускавое прыстасаванне, кіпрэле) М выкарыстоўваецца як фарміравальнік імпульсаў, для затрымкі імпульсаў, а таксама для шыротна-імпульснай і фазава-імпульснай мадуляцыі ваганняў і інш. Існуюць мнагафазныя (л-фазныя) М., якія генерыруюць паслядоўнасць n зрушаных у часе і прасторы імпульсаў і выкарыстоўваюцца ў многаканальных сістэмах адбору, перадачы і пераўтварэння інфармацыі. Гл. таксама Імпульсная тэхніка.
Схема сіметрычнага мультывібратара (а) і сігналы (б), што ім генерыруюцца: Tp1, Tp2 — транзістары; C1, C2 — кандэнсатары; R1—R4 — рэзістары; E — напружанне крыніцы сілкавання; UK — напружанне на калектары (выхадны сігнал); T — перыяд ваганняў; T1, T2 — працягласць рабочых тактаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАБІ́РАВАННЕ (англ. strobing ад strobe пасылаць выбіральныя імпульсы, ад грэч. strobos кружэнне, бязладны рух),
метад вылучэння з паслядоўнасці імпульсаў толькі тых, якія адрозніваюцца пэўнымі прыкметамі (амплітудай, працягласцю, становішчам на часавай восі і інш.). Ажыццяўляецца падачай на схемы супадзенняў (гл.Супадзенняў метад) строб-імпульсаў, якія прапускаюць у наступныя эл. ланцугі імпульсы з выбранай прыкметай. Выкарыстоўваецца ў радыёлакацыі, імпульснай радыёсувязі, выліч. тэхніцы, тэлебачанні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
селе́ктар
(лац. selector = сарціроўшчык)
электрамеханічны апарат для прыёму сігналаў выкліку ў тэлефоннай сувязі чыгункі, будоўлі і інш.;
с. імпульсаў — устройства для вылучэння імпульсаў пэўнай велічыні або працягласці з наяўнай паслядоўнасці імпульсаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭКАТРО́Н [ад дэка... + (элек)трон],
многаэлектродная газаразрадная прылада тлеючага разраду. Прызначаны для індыкацыі эл.імпульсаў у дзесятковай сістэме лічэння, падліку, камутацыі слабатокавых эл. ланцугоў і інш.Найб. хуткасць лічэння 105імпульсаў за 1 с. Выкарыстоўваецца ў індыкатарных табло лічбавых кантрольна-вымяральных прылад, вылічальных прыладах і інш.
Найб. пашыраная канструкцыя двухімпульснага Д. мае анод у выглядзе дыска з размеркаванымі вакол яго індыкатарнымі і кіроўнымі электродамі. Прынцып дзеяння Д. заснаваны на накіраваным пераносе (пераключэнні) кіроўнымі імпульсамі тлеючага разраду з аднаго электрода на другі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭГРАВА́ЛЬНАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ, інтэгратар,
вылічальная прылада для вызначэння інтэграла па дзвюх уваходных велічынях. Бывае аналагавае і лічбавае; мех. (гл.Планіметр), гідраўл., эл. і інш. Выкарыстоўваецца пры рашэнні матэм. задач, мадэліраванні фіз. працэсаў і інш. як самастойная прылада і як састаўная частка інтэрпалятараў, выліч. машын, сістэм аўтам. рэгулявання.
Уваходнымі пераменнымі І.п. бываюць мех. перамяшчэнне, ціск, эл. ток (ці напружанне), колькасць імпульсаў, т-ра і інш. У гідраўлічных І.п. (выкарыстоўваюцца пры вывучэнні неўсталяваных працэсаў цеплаперадачы, фільтрацыі, дыфузіі) даследаваныя пераменныя велічыні (у т. л. выходныя) адлюстроўваюцца ўзроўнямі вадкасці ў пасудзінах, злучаных паміж сабою трубкамі з зададзенымі гідраўл. супраціўленнямі. Асн. элементам электронных І.п. неперарыўнага дзеяння (аналагавых) з’яўляецца эл. кандэнсатар, напружанне на якім прапарцыянальнае інтэгралу ад сілы току праз яго. Такія І.п. ўваходзяць у склад аналагавых выліч. машын. Інфармацыя ў лічбавых І.п. выяўляецца ў выглядзе пэўнага ліку эл.імпульсаў, і інтэграванне выконваецца як падсумаванне гэтых імпульсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́ЛЫ ЧА́СУ,
сігналы, якія служаць для адліку часу. Перадаюцца па радыё і тэлебачанні ў пэўныя моманты сутак. Вызначаюцца з дапамогай атамных (гл.Квантавы гадзіннік) і астр. (гл.Гадзіннік астранамічны) прылад.
Для спец. мэт (служба часу, навігацыя, геадэзія) С.ч. перадаюцца ў выглядзе груп імпульсаў, што дазваляе параўноўваць час з высокай дакладнасцю. Для праверкі звычайных гадзіннікаў у краінах СНД С.ч. перадаецца вяшчальнымі радыёстанцыямі пасылкамі з 6 імпульсаў; пачатак апошняга імпульсу супадае з пачаткам наступнай гадзіны паяснога часу. З 1972 перадаюцца ў міжнар. каардынаванай шкале атамнага часу, узгадненне якой са шкалой сусветнага часу ажыццяўляецца зрушэннем мінутнага сігналу на 1 с адначасова ўсімі радыёстанцыямі (звычайна ў канцы года).