Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́льза, по́лза ’карысць’ (ТС), по́льга ’палёгка’ (А. Чэмер), по́лза ’добры ўзятак’ (Анох.), по́льзаваць ’мець карысць’, ’лячыць’ (Юрч. СНЛ). Укр. пі́льга ’палёгка, супакаенне’, рус. по́льза ’карысць’, по́льга ’карысць, выгада; палёгка (паляпшэнне здароўя)’, палаб. püʼölga ’карысць’, славац. polaha ’палёгка; дапамога’, балг. по́лза, ст.-слав. польѕа, польза. З прасл. *polьga ад *lьga (Фасмер, 3, 321; Чарных, 2, 54; БЕР, 5, 497). Гл. льга, ільга́ ’лёгкасць, палёгка’, формы з ‑л‑ — у выніку т. зв. трэцяй палаталізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)