идеоло́гия ідэало́гія, -гіі ж.;

коммунисти́ческая идеоло́гия камуністы́чная ідэало́гія;

маркси́стско-ле́нинская идеоло́гия ист. марксі́сцка-ле́нінская ідэало́гія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ideology [ˌaɪdiˈɒlədʒi] n. ідэало́гія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дробнабуржуа́зны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да дробнай буржуазіі, уласцівы ёй.

Дробнабуржуазная ідэалогія.

|| наз. дробнабуржуа́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыго́нніцтва, -а, н.

1. Тое, што і прыгоннае права.

2. Рэакцыйная ідэалогія прыхільнікаў прыгоннага права.

|| прым. прыго́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнацыяналі́зм, -у, м.

Ідэалогія і палітыка роўнасці і салідарнасці ўсіх народаў незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці.

Пралетарскі і.

|| прым. інтэрнацыяналісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ideologia

ж. ідэалогія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ideologe

f -, -¦en ідэало́гія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фашы́зм, -у, м.

Ідэалогія ваяўнічага шавінізму і расізму, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі, устанаўлення рэжыму жорсткай рэакцыі і развязвання захопніцкіх войнаў

|| прым. фашы́сцкі, -ая, -ае.

Ф. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вялікадзяржа́ўны, -ая, -ае.

Уласцівы вялікай дзяржаве, прасякнуты непавагай да малых нацый і народнасцей.

Вялікадзяржаўны шавінізмідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакраты́зм, ‑у, м.

Ідэалогія і тактыка сацыял-дэмакратыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)