сад-я́слі (род. са́да-я́сляў) м. сад-я́сли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́слі-сад, род. я́сляў-са́да ед. нет я́сли-сад

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗІЦЯ́ЧЫЯ Я́СЛІ,

дашкольная ўстанова, якая забяспечвае неабходныя ўмовы развіцця і выхавання дзяцей ва ўзросце ад 2 месяцаў да 3 гадоў. У Дз.я. вылучаюць 4 ўзроставыя групы: грудных дзяцей (да 9 мес), «паўзунковая» (9—14 мес), сярэдняя (14—24 мес), старэйшая (2—3 гады). Дзяцей, якім споўнілася 3 гады, прымаюць дзіцячыя сады. З 1959 існуе дашкольная ўстанова, якая аб’яднала Дз.я. і дзіцячыя сады ў адзін тып дашкольнай установы — дзіцячыя яслі-сад.

У яслях дзеці знаходзяцца па 10—11 гадз у суткі; існуюць групы падоўжанага і кругласутачнага выхавання. З дзецьмі працуюць сёстры-выхавальніцы, метадычную і выхаваўчую работу ажыццяўляе педагог-метадыст, лячэбна-прафілактычную — урач. Будуюць Дз.я. паводле тыпавых праектаў на 30—40 месцаў; у групе ад 1 да 2 гадоў — 10, ад 2 да 3 гадоў — 15 месцаў. У апошнія гады колькасць дзяцей у Дз.я. паменшала ў выніку змены заканадаўства аб працягласці дэкрэтнага адпачынку жанчынам (да 3 гадоў). У 1980 на Беларусі было 229 Дз.я. на 20,6 тыс. дзяцей, у 1996—17 Дз.я. на 0,8 тыс дзяцей. Гл. таксама Дашкольныя ўстановы, Дашкольнае выхаванне і навучанне.

Э.​А.​Вальчук.

т. 6, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дзіцячыя яслі-сад 4/209, 210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

я́сли в разн. знач. я́слі, род. я́сляў ед. нет;

де́тские я́сли дзіця́чыя я́слі;

положи́ть се́но в я́сли палажы́ць се́на ў я́слі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

creche [kreʃ] n. BrE дзіця́чыя я́слі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

устано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

Арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной работы, занятая адпаведнай дзейнасцю.

Дзяржаўныя ўстановы.

Навуковая ў.

Дзіцячыя ўстановы (дзіцячыя яслі, сады, бальніцы і пад.).

○

Навучальная ўстанова — агульная назва школ, тэхнікумаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

детя́сли (де́тские я́сли) дзетя́слі, -ляў ед. нет (дзіця́чыя я́слі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́сли-сад я́слі-сад, род. я́сляў-са́да ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАШКО́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ (Прызначаны для выхавання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. На 1.1.1997 у Рэспубліцы Беларусь 4511 Д.у.) (444,3 тыс. дзяцей),

у т. л. 3875 устаноў агульнага тыпу (яслі, дзіцячыя сады, яслі-сад), 27 санаторных, 28 кампенсуючых для дзяцей з адхіленнямі ў псіхафіз. развіцці, 13 з паглыбленымі кірункамі ў рабоце, 3 цэнтры развіцця дзіцяці; 54,1 тыс. пед. работнікаў, у т. л. 42,1 тыс. выхавацеляў, каля 5 тыс. муз. кіраўнікоў, 974 лагапеды, 993 кіраўнікі фіз. культуры, 87 настаўнікаў замежнай мовы (гл. таксама Дашкольнае выхаванне і навучанне).

А.​В.​Маслова.

т. 6, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)