ДЗМІТРЭ́ЎСКІ (Іван Апанасавіч) (11.3.1734, г.Яраслаўль, Расія — 8.11.1821),
рускі акцёр, рэжысёр, педагог, тэатр. дзеяч. Найб. значны прадстаўнік рус.сцэн. класіцызму. Правадзейны чл. Расійскай акадэміі (1802). Паплечнік Ф.Волкава па стварэнні т-ра ў Яраслаўлі. З 1756 у Пецярбургу ў трупе першага рус. пастаяннага публічнага т-ра. Сярод лепшых роляў: Сінаў, Дзмітрый («Сінаў і Трувор», «Дзмітрый Самазванец» А.Сумарокава), Альцэст («Мізантроп» Мальера), Валер («Гулец» Ж.Ф.Рэньяра), Усердаў («Усеагульнае апалчэнне» С.Віскаватава). Першы пастаноўшчык «Недаростка» Дз.Фанвізіна (1782) і выканаўца ролі Старадума.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАЛАТО́Е КАЛЬЦО́ РАСІ́І»,
турысцкі маршрут, які ўключае стараж. гарады Уладзімір, Суздаль, Пераслаўль-Залескі, Растоў, Угліч, Яраслаўль, Кастраму, Сергіеў Пасад і інш. Пачынаецца звычайна з Масквы, праходзіць па Маскоўскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Яраслаўскай і Кастрамской абласцях. Працягласць больш за 1000 км. На «З.к.Р.» помнікі рус. гісторыі і культуры, якія складаюць яе «залаты фонд» (адсюль назва) і маюць сусв. значэнне. Усе гарады «З.к.Р.» развіваюцца як цэнтры турызму. Помнікі Уладзіміра, Суздаля, арх. ансамбль Троіца-Сергіевай лаўры ў Сергіевым Пасадзе ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Герасім Сцяпанавіч) (1749, г.Яраслаўль, Расія — 27.7.1817),
першы расійскі індолаг. У 1785—97 жыў у Мадрасе і Калькуце. Заснавальнік першага інд.т-раеўрап. тыпу (1795—96). У 1801 выдаў у Лондане граматыку мовы хіндустані, у 1805 у Пецярбургу — кн. «Непрадузяты змест сістэм Усходняй Індыі брамгенаў, свяшчэнных абрадаў і іх народных звычаяў», якая змяшчала звесткі пра культуру, эканоміку, геаграфію Індыі, яе касты і інш. Шэраг рукапісаў (бенгальская граматыка, па інд. арыфметыцы і інш.) не выдадзены і частка іх страчана. Першы з рус. навукоўцаў, які вывучыў асновы санскрыту і адной з дравідскіх моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКІН (Віктар Георгіевіч) (29.3.1894, г.Яраслаўль, Расія — 9.4.1962),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тарфяной вытв-сці. Чл.-кар.АНБССР (1940), д-ртэхн.н. (1954), праф. (1934). Скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэмію (1918). З 1930 у Маскоўскім тарфяным ін-це. Адначасова з 1926 кансультант Ін-та прам-сці, выкладчык БПІ, навук. супрацоўнік Ін-та торфу АНБССР. У 1952—56 у Ін-це торфу АНБССР. Навук. працы па тэхналогіі тарфяной вытв-сці.
Тв.:
Основы проектирования торфяных хозяйств. М., 1926;
Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. М.; Л., 1948;
Основы технологии торфяного производства. М.; Л., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ І ЧЫГУНАМЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1881 як Кашырскі машынабудаўнічы і чыгунаметалургічны з-д у Мінску. У розныя гады выпускаў с.-г. і паравыя машыны, абсталяванне для млыноў і вінакурняў, чыг. ваганеткі, тармазныя калодкі, розныя часткі для машын, прыводы, трансмісіі і шрапнельныя такарныя станкі, рамантаваў машыны і абсталяванне для з-даў і млыноў. У 1913 меў 2 паравыя машыны (100 к.с.), працавала 350 чал. у 1915 з набліжэннем фронту эвакуіраваны ў г.Яраслаўль. З 1925 працаваў як чыгуналіцейны і машынабудаўнічы з-д «Металіст» у Мінску, з 1928 машынабудаўнічы з-д «Камунар», з 1934 Мінскі станкабудаўнічы з-д імя Кірава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎСКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства Русі 13—15 ст. з цэнтрам у Растове. Вылучылася ў 1207 з Уладзіміра-Суздальскага княства. У яго ўваходзілі Яраслаўль, Угліч, Малога, Белавозера і Усцюг. Першы князь Р.к. — Канстанцін Усеваладавіч (у 1216 стаў вял.кн. уладзімірскім) падзяліў Р.к. паміж сынамі. У выніку з яго вылучыліся Яраслаўскае, Угліцкае, Белаазёрскае княствы. у 1277 кн. Глеб Васількавіч на кароткі час далучыў да Р.к. Белаазёрскае княства, у 1285 — і Угліч. З сярэдзіны 14 ст. Р.к. трапіла пад уплыў маскоўскіх князёў. Іван Каліта выкупіў г. Угліч. Пры Дзмітрыю Данскім князі Р.к. сталі фактычна «службовымі» князямі Масквы. З 1474 у складзе Маскоўскай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПУНО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (6.6.1857, г.Яраслаўль, Расія — 3.11.1918),
расійскі матэматык і механік. Акад. Пецярбургскай АН (1901, чл.-кар. 1900). Брат Б.М.Ляпунова і С.М.Ляпунова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). У 1885—1902 у Харкаўскім ун-це, з 1902 у Пецярбургу. Навук. працы па механіцы, гідрадынаміцы, метадах якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі імавернасцей, тэорыі формы планет і інш. пытаннях тэарэт. механікі, матэматыкі і астраноміі. Стварыў строгую тэорыю ўстойлівасці раўнавагі і руху мех. сістэм, якія вызначаюцца канечным лікам параметраў, распрацаваў тэорыю фігур раўнавагі вадкасці, якая верціцца, і ўстойлівасці гэтых фігур. Даказаў цэнтр. лімітную тэарэму тэорыі імавернасцей (Ляпунова тэарэма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ДРАЎ (Баніфацій Міхайлавіч) (10.12.1903, г.Яраслаўль, Расія — 10.9.1985),
савецкі філосаф, гісторык навукі, хімік. Акад.АНСССР (1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). Ін-т чырвонай прафесуры (1932). Працаваў у ЦККПСС, Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, Ін-це прыродазнаўства і тэхнікі (з 1962 дырэктар) і Ін-це філасофіі АНСССР (у 1973—74 дырэктар), Маскоўскім ун-це, гал. рэдактарам час. «Вопросы философии» (1947—49). Даследаваў праблемы матэрыяліст. дыялектыкі, псіхалогіі, логікі, метадалогіі навук. творчасці, філас. пытанні прыродазнаўства, навуказнаўства і інш.
Тв.:
Единство диалектики, логики и теории познания. М., 1963;
Ленин и научные революции. Естествознание. Физика. М., 1980;
Науки в их взаимосвязи: История. Теория. Практика. М., 1988 (у сааўт.);
Проблемы логики и методологии науки: Избр. тр.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я БЕЛАРУ́СЬ»,
бел. грамадска-паліт.арг-цыя ў 1917—19. Створана ў маі 1917 пры Мінскім настаўніцкім інстытуце, пераведзеным у г.Яраслаўль, на базе вучнёўскай арг-цыі эсэраўскага кірунку «Наш край». У пачатку дзейнасці арыентавалася на праграму Беларускай сацыялістычнай грамады, з чэрв. 1919 кіраўнік «М.Б.» У.М.Ігнатоўскі завочна выбраны ў склад яе ЦК. У 1917—18 падтрымлівала сувязь з Яраслаўскай беларускай радай, праводзіла культ.-асв. работу сярод бел. бежанцаў. Пасля вяртання ін-та ў Мінск у ліст. 1918 увайшла ў склад партыі бел. эсэраў (БПС-Р). Восенню 1919 выступала за ўзбр. барацьбу супраць польскіх акупантаў у саюзе з бальшавікамі. У снеж. 1919 большасць радыкальна настроеных членаў «М.Б.» выйшла з БПС-Р і ў студз. 1920 стварыла Беларускую камуністычную арганізацыю.