хале́рык

(лац. cholericus < гр. cholerikos, ад chole = жоўць)

чалавек, энергічны па тэмпераменце, які лёгка ўзбуджаецца пад уздзеяннем якіх-н. уражанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

люмінесцэ́нцыя

(ад лац. lumen, -inis = святло + суфікс -escent, які азначае слабае дзеянне)

свячэнне рэчываў (люмінафораў), якое ўзбуджаецца знешнімі крыніцамі энергіі і не з’яўляецца цеплавым выпрамяненнем; выступае ў разнавіднасцях радыелюмінесцэнцыя, хемілюмінесцэнцыя, электралюмінесцэнцыя і інш.; гл. таксама фасфарасцэнцыя, флюарэсцэнцыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)