со́нечны, -ая, -ае.
1. гл. сонца.
2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.
С. рухавік.
3. З яркім святлом сонца.
Сонечнае надвор’е.
С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).
4. перан. Радасны, шчаслівы.
Сонечная ўсмешка.
○
Сонечная ванна — праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры.
Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.
Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.
Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.
Сонечны ўдар — хваравіты цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву на сонцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канвенцыяна́льны
(лац. conventionalis = які грунтуецца на ўмове)
умоўны, прыняты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кандуктаме́трыя
[ад англ conducti(vity) = электраправоднасць + -метрыя]
электрахімічны метад аналізу, які грунтуецца на вымярэнні электраправоднасці раствораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эксперымента́льны
(ад эксперымент)
які заснаваны, грунтуецца на эксперыменце, з’яўляецца эксперыментам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сафісты́чны
(гр. sophistikos)
1) які грунтуецца на сафізме;
2) які мае адносіны да сафістыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аналіты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які грунтуецца на выкарыстанні аналізу. Аналітычны метад.
2. Які служыць для аналізу (у 2 знач.). Аналітычная вага.
3. Які мае схільнасць да аналізу; уласцівы аналітыку. Аналітычны розум.
•••
Аналітычная геаметрыя гл. геаметрыя.
Аналітычная хімія гл. хімія.
Аналітычныя мовы гл. мова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэрыялісты́чны
(ад матэрыяліст)
1) які грунтуецца на ідэях матэрыялізму, уласцівы яму;
2) вузка практычны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электраана́ліз
(ад электра + аналіз)
метад колькаснага вызначэння або аддзялення металаў, які грунтуецца на электролізе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎТАМАШЫНІ́СТ,
сістэма аўтаматычнага кіравання рухам паяздоў. Грунтуецца на параўнанні сапраўднага часу перамяшчэння поезда з праграмным, які абмежаваны дапушчальнымі скарасцямі, інтэнсіўнасцю тармажэння і інш. Асн. частка аўтамашыніста — ЭВМ, якая па паказаннях датчыкаў скорасці поезда і шляху, што ён прайшоў, выбірае аптымальны рэжым руху. Выкарыстоўваецца пераважна на чыгунках з невял. інтэрваламі часу паміж паяздамі і на метрапалітэне.
т. 2, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мануфакту́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які грунтуецца на мануфактуры (у 1 знач.). Мануфактурная вытворчасць.
2. Звязаны з вытворчасцю і продажам мануфактуры (у 3 знач.). Мануфактурная фабрыка. □ — Зоська, га, Зоська! — раптам пачулася ў яе над вухам, калі яна абходзіла другі раз [рынак] між мануфактурных крам. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)