Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРОТКАТЭРМІНО́ВЫ КРЭДЫ́Т,
від крэдыту, яківыдаецца на тэрмін да года пераважна на часовае папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемства, на заработную плату і інш. мэты. Выдаецца на ўмовах тэрміновасці, зваротнасці, платнасці. Працэнты, выплачаныя за такі крэдыт, могуць адносіцца на сабекошт прадукцыі (выдаткі вытв-сці і рэалізацыі), балансавы або чысты прыбытак. Адным з відаў К.к. з’яўляецца і т.зв.анколь (пазыка да запатрабавання), які пагашаецца па першым патрабаванні і выдаецца, як правіла, пад забеспячэнне каштоўнымі паперамі і таварамі. Сутнасць яго ў тым, што банк адкрывае пазычальніку спец. бягучы рахунак пад заклад таварна-матэрыяльных каштоўнасцей або каштоўных папер. У межах забяспечанасці крэдыту банк аплачвае ўсе рахункі суб’екта гаспадарання. Пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца па першым патрабаванні банка за кошт сродкаў, якія паступаюць на рахунак пазычальніка, або шляхам рэалізацыі закладу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кароткатэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.
1.Які працягваецца кароткі тэрмін, нядоўгі час; разлічаны на кароткі тэрмін. Кароткатэрміновы водпуск. Кароткатэрміновая камандзіроўка. Кароткатэрміновыя курсы.
2.Яківыдаецца на кароткі час. Кароткатэрміновы крэдыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)