Разм. Тое, што і якісьці. І раптам — быццам узмахнуў рукою якісь чарадзей — луг зноў набыў сваю ўчарашнюю прывабнасць.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад кінуць.
2.узнач.прым. Выкінуты з-за непатрэбнасці. [Яфрэйтар] бачыў .. якісьці кавалак жалеза — ці то абломак абруча, ці то .. шына ад кінутага каляса.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́ліна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і развіліна. [Яфрэйтар] бачыў каменне, нейкія разгаліны з дрэва, якісьці кавалак жалеза.Лынькоў.На разгаліне дарог .. генерал-палкоўнік спыніў машыну, развітаўся з шафёрам і пайшоў далей пешшу.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑пузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей. Абнюхаў гэты ціхі кут Якісьці поп-хапуга, Царкву рашыў паставіць тут, Зрабіць святым паслугу.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Падстаўка, слуп, які падпірае тое, што можа абваліцца, упасці, зламацца. У садках — падпоркі пад яблынямі, жаўтабокія антонаўкі раз-пораз бухкаюць на зямлю.Навуменка.Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Некерко ’гваздзік-травянка, Dianthus deltoides L.’ (гродз., Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаваная з мэтай ахоўнай магіі назва, параўн. іншыя назвы расліны іскаркі, сярдзечнік; ва ўсякім разе спалучэнне ‑ке‑ не з’яўляецца характэрным для названага арэала, аднак смал.некенький ’якісьці; не варты ўвагі’ можа сведчыць аб прыналежнасці назвы да «шыфраваных» найменняў раслін тыпу польск.nietoto і пад., параўн. і польск.дыял.niekiery ’некаторы, няпэўны’.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЕЎРАЗІ́ЙСТВА,
ідэйна-палітычная і філас. плынь у рас. эміграцыі 1920—30-х г. Пачаткам руху стаў выхад зб. «Выйсце да Усходу» (Сафія, 1921) групы маладых рус. вучоных-эмігрантаў. Гіст.-філас. і геапаліт. дактрына Е., услед за ідэямі позніх славянафілаў, ва ўсім супрацьпастаўляла гіст. лёсы, задачы і інтарэсы Расіі і Захаду і трактавала Расію як «Еўразію». Асн. тэарэтыкі — М.С.Трубяцкой, Г.В.Флароўскі, Л.П.Карсавін, П.М.Савіцкі, Г.У.Вярнадскі. Мэта Е. — стварыць новую ідэалогію, здольную асэнсаваць тое, што адбылося з Расіяй пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, і абгрунтаваць метады дзеяння «для адраджэння Айчыны» на аснове трывалага Саюза ўсходнеславянскіх народаў — рускіх, украінцаў, беларусаў. Тэрыторыю Расіі (СССР) еўразійцы разумелі як непаўторную гіст. і геагр. індывідуальнасць, адметны свет, які не належыць ні да Еўропы, ні да Азіі. Агульнаметадалагічным іх прынцыпам стаў поліцэнтрызм: Еўразія не супрацьпастаўляецца ўсяму «астатняму свету», яна — не якісьці міфічны цэнтр, што дамінуе ў свеце, а адзін з сусв. цэнтраў. Асн. ідэі Е.: самабытнасць культуры (на базе велікарускай), панаванне ідэалогіі (стрыжань — праваслаўе), агульнанац. інтарэс; канцэпцыя ўлады прадугледжвала кіруючую партыю (пераемніцу бальшавікоў) як дзярж.-ідэалаг. саюз, які не супадае з дзярж. апаратам. На 1-м этапе еўразійцы ажыццявілі шэраг плённых гіст.-культ. распрацовак, але потым Е. пачало набываць усё больш паліт. афарбоўку: левае яго крыло прызнавала заканамернасць рас. рэвалюцыі і апраўдвала бальшавізм, што выклікала пратэст другой часткі еўразійцаў. У выніку некалькіх расколаў у сярэдзіне 1930-х г. Е. як арганізаваны рух спыніла сваё існаванне. У апошнія гады інтарэс да яго ідэй аднавіўся.
Літ.:
Люкс Л. Евразийство: Пер. с нем. // Вопр. философии. 1993. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго‑н. або ад дотыку чаго‑н.; шуршэць. На дварэ курылася замець. Шарпалі па шыбах голыя галінкі бэзу, нібы прасіліся ў хату пагрэцца.Шашкоў.Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку ржышча.Гарэцкі.
2.што. З шумам дакранацца да чаго‑н., кратаць, драпаць што‑н. Чутно стала, як аб пясок разбіваюцца хвалі, нібы якісьці звер шлёпае лапамі па вадзе і шарпае гальку.Дуброўскі.// Шукаць. Мусатаў збялеў. — Вось якія справы. Калі ўжо шарпаць, то не ў Хаданоўскай пушчы, а ў Янавай. Ды і Кортаўскі востраў памацаць не шкодзіла б.Караткевіч.
3.што. Драць. Шарпаць адзенне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)