паўшкля́нкі, ж.
Палавіна шклянкі. Язэп сеў на сухі грудок. Хацелася дачакацца, пакуль бярозы наплачуць хоць паўшклянкі соку. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛАШЧЫ́НСКІ (Ізідар Паўлавіч) (1908, в. Каралішчавічы Мінскага р-на — 25.2.1986),
бел. літ.-знавец, крытык, мемуарыст. Брат Я.Пушчы. У 1920-я г. скончыў БДУ. Настаўнічаў у Мінску, працаваў у БелТА. У гады Вял. Айч. вайны быў акцёрам т-ра. З 1940-х г. за мяжою. Жыў у Германіі, ЗША (пад прозвішчам Язэп Гуткоўскі). Быў сябрам Бел. ін-та навукі і мастацтва. Друкаваўся з 1927. З’яўляўся чл. літ. аб’яднання «Узвышша». Даследаваў творы С.Баранавых, П.Броўкі, П.Галавача, П.Глебкі, Т.Кляшторнага, М.Лужаніна, П.Панчанкі, Ю.Таўбіна, У.Хадыкі і інш. У 1930-я г. падвяргаўся нападкам вульгарных сацыёлагаў. У эміграцыі пад псеўданімам Язэп Менскі і інш. пісаў пра У.Жылку, Я.Купалу, Я.Лёсіка і інш.
С.Б.Сачанка.
т. 12, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць шлёпаць. // Пайсці, паехаць шлёпаючы. Язэп устаў з пасцелі, босымі нагамі зашлёпаў да парога. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́ршыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Зрабіць горшым. [Цешча] паіла Дашу нейкімі зёлкамі, і Язэп баяўся, што настоі гэтыя толькі пагоршаць Дашына здароўе. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлегану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Абл. Сцебануць. Язэп ускочыў на воз, дзе ўжо сядзела з дзецьмі жонка, шлегануў па кані. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нежада́нне, ‑я, н.
Адсутнасць жадання; ухіленне ад чаго‑н. [Леснічыха] чамусьці гаварыла неахвотна. І ў гэтым нежаданні расказваць пра сябе Язэп адчуваў нейкую таямніцу. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэталізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Распрацаваны (распрацоўваць) у дэталях; удакладніць (удакладняць). Дэталізаваць план. □ Дэталізаваць свае думкі Язэп Крушынскі лічыў нетактоўным перад г[о]сцем. Бядуля.
[Ад фр. détaller.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспе́ецца, безас. зак.
Разм. Не трэба спяшацца, яшчэ ёсць час. Язэп ведаў гэтую небяспечную, страшную работу [мінёраў]. Ды і час яшчэ трываў. Паспеецца з сяўбой, абы добра размініравалі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінаку́р, ‑а, м.
Той, хто займаецца вінакурэннем. Пры самай вялікай дарозе стаяў нізкі і доўгі дом.. Цяпер у гэтым доме жыў вядомы на ўсю шырокую акругу вінакур Язэп Уздышкевіч. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгу́л, ‑у, м.
Водпуск, які даецца за звышурочную працу, дзяжурства. А тым часам Язэп Кулінчык зачасціў да сваіх. То ў яго заданне ад рэдакцыі, то выхадны дзень, то адгул за дзяжурства. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)