Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
héidnischa пага́нскі, язы́чніцкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pogański
язычніцкі; паганскі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
bałwochwalczy
ідалапаклонніцкі, язычніцкі, паганскі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пага́ны, -ая, -ае.
1. Які нельга есці з прычыны ядавітасці, нечыстаты.
П. грыб.
2. Прызначаны для смецця, нечыстот.
Паганае вядро.
3. Мярзотны, подлы чалавек.
П. чалавек.
П. настрой.
4. Злы, куслівы (пра сабаку).
5.Язычніцкі (уст.).
Паганыя ідалы.
◊
Паганыя вочы (разм.) — шкодныя вочы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
У́ПСАЛА (Uppsala),
горад у цэнтр.ч. Швецыі. Адм. цэнтр аднайм. лена. 185 тыс.ж. (2000). Маш.-буд., паліграф., фармацэўтычная прам-сць. Старэйшы ў краіне ун-т (1477), б-ка ун-та (1620). Батанічны сад (засн. ў 1741 К.Лінеем).
Першапачаткова наз. Эстра-Арас, было паселішчам, што знаходзілася за 5 км на Пн ад сучаснай У. (т.зв. Старая У.), якое згадваецца нарвежскімі скальдамі 9 ст. Тут знаходзіліся гал.язычніцкі храм і рэзідэнцыя конунгаў (ваен. правадыроў) свеяў, гал.рэліг. і паліт. цэнтр стараж. Швецыі. У канцы 11 ст.язычніцкі храм разбураны. З 1164 Старая У. стала рэзідэнцыяй архібіскупа, пасля пажару 1245 заняпала. У 1273 тут зноў размясцілася рэзідэнцыя архібіскупа. З 1280 сучасная назва. Да 1719 У. — месца каранацыі швед. каралёў і найважнейшых дзярж. сходаў. У 14—18 ст. буйны гандл. цэнтр, дзе праводзіліся агульнашвед. кірмашы.
Захаваўся Стары горад з грамадскім цэнтрам (1643—1702), ратушай і 4 вуліцамі. Сярод помнікаў: гатычны сабор (1258—1435, арх. Эцьен з Бонёй; самы вялікі ў Скандынавіі) — трохнефавая базіліка з пахавальнямі караля Густава I Вазы, Лінея, філосафа Э.Сведэнбарга і інш.; замак (1540 — пасля 1600), біскупскі палац (т.зв. Густавіянум; перабудаваны ў 17 ст.). Вылучаюцца будынкі ун-та (1887), студэнцкай асацыяцыі (1963—65, арх. А.Аалта). Музеі: скансэн, вышыўкі, гар.маст., маст. збор ун-та, дом-музей Лінея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНІ́,
старажытнаармянскія крэпасць і паселішча за 27 км на У ад Ерэвана. Засн. каля 2 ст. да н.э. на месцы энеалітычнага паселішча. Да 5 ст.н.э. была летняй рэзідэнцыяй арм. цароў. Існавала і ў сярэднія вякі (зруйнаваная землетрасеннем 1679). Захаваліся руіны крапасной сцяны, вежаў, палаца з параднай залай, вінаробняй і лазняй з мазаічнай падлогай (2—3 ст.), язычніцкага храма (1 ст.; адноўлены ў 1975), круглага купальнага хрысц. храма (6 ст.). У паселішчы пры крэпасці — базіліка (5 ст.), руіны шматлікіх арх. збудаванняў (4—17 ст.), надмагільныя пліты-хачкары.
Да арт.Гарні. Рэшткі язычніцкага храма. 2-я пал. 1 ст.Да арт.Гарні. Язычніцкі храм. 2-я пал. 1 ст. (адноўлены ў 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКА́ННЕ ВЯСНЫ́,
старажытны язычніцкі абрад; першае па часе веснавое свята беларусаў. У асобных месцах пачыналася 1 сакавіка с. ст. (на хрысц. свята Аўдакею), усюды — з 25 сакавіка (на Дабравешчанне). Удзельнікі абраду выходзілі на высокае месца — пагорак, бераг ракі, дзе звычайна збіралася моладзь — раскладалі вогнішча (на Магілёўшчыне палілі ўсякае смецце — ачышчалі зямлю, на Гомельшчыне запаленае кола на плыце пускалі па рацэ — водгалас культу сонца), спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, якія выконвалі магічную функцыю («дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць»). Сляды аграрна-магічнай функцыі хлеба захаваліся ў печыве, якое рабілі ў выглядзе птушак (гл.Галёпы). Паступова абрад гукання вясны ператварыўся ў прыгожае свята, забаву моладзі і ў такім выглядзе дайшоў да нашых дзён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pagan
[ˈpeɪgən]1.
n.
пага́нін -а, пага́нец -ца, язы́чнік -а m.; пага́нка, язы́чніца f.
2.
adj.
1) пага́нскі, язы́чніцкі
2) нехрысьція́нскі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ХО́ДАСАВІЦКАЕ СВЯЦІ́ЛІШЧА,
язычніцкі культавы помнік 10 — пач. 11 ст. каля в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на, на беразе воз. Святое, на ўсх. ускраіне стараж. селішча (гл.Ходасавічы). Цэнтр. частку свяцілішча складала гарыз. круглая ў плане пляцоўка дыям. 7 м, абкружаная канаўкай шыр. 40 см, глыб. 40—50 см, у якой, напэўна, стаяў вастракол. У цэнтры круга выяўлена паглыбленне дыям. 1 м, глыб. 0,15 м, у якім стаяў драўляны слуп-ідал. З 4 бакоў на адлегласці да 2 м ад краю пляцоўкі знаходзіліся серпападобныя ямы даўж. да 6 м, шыр. 1,8 м, глыб. да 1 м, арыентаваныя па старанах свету. У час язычніцкіх рытуалаў у іх запальвалі вогнішчы. Паўзямлянка на селішчы, верагодна, была жытлом жраца. Даследчыкі лічаць, што Х.с. было прысвечана Перуну.