Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
telling[ˈtelɪŋ]adj.эфе́ктны; мо́цны;
These are telling figures. Гэтыя лічбы гавораць пра многае.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МІКСБО́РДЭР (ад англ. mix змешваць + border аблямоўка),
шматрадковая мяшаная пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падабраных так, каб іх цвіценне працягвалася з ранняй вясны да позняй восені. Ствараюць у выглядзе шырокіх (1,2—4 м) палос уздоўж жывых агароджаў, кветнікаў, будынкаў, дарожак і інш. Адрозніваюць М. аднабаковыя (расліны задняга плана найб. высокія) і двухбаковыя (высокія расліны ў цэнтры). Выкарыстоўваюць у зялёным будаўніцтве. Расліны падбіраюць па тэрмінах аблісцення і цвіцення, выш. (0,3—2 м), вонкавым выглядзе, спалучэнні колераў; высаджваюць палосамі ці ў выглядзе невял. груп, плям, геам. фігур. Дадаткова могуць выкарыстоўвацца малыя арх. формы (вазы, скульптуры, фантаны і інш.). Найб.эфектны М. з 2-га года пасадкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атракцыён, ‑а, м.
1.Эфектны нумар цыркавой або эстраднай праграмы.
2.звычайнамн. (атракцыёны, ‑аў). Назва забаў у парках, на святочных гуляннях (каруселі, гушкалкі і інш.).
[Фр. attraction.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастано́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пастаноўкі (у 3 знач.). Пастановачныя сродкі оперы. Пастановачны план.//Разм. і спец. Прыгодны для пастаноўкі, эфектны ў пастаноўцы. Пастановачны балет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маляўнічы ’прыгожы, эфектны з пункту погляду мастака’ (ТСБМ). Паланізм. Параўн. польск.malowniczy ’які годны таго, каб быць перанесеным на палатно, прыемны для погляду, прыгожы, цудоўны’, ’жывы, каляровы, вобразны’.