эспера́нта-асацыя́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
эспера́нта-асацыя́цыя |
эспера́нта-асацыя́цыі |
| Р. |
эспера́нта-асацыя́цыі |
эспера́нта-асацыя́цый |
| Д. |
эспера́нта-асацыя́цыі |
эспера́нта-асацыя́цыям |
| В. |
эспера́нта-асацыя́цыю |
эспера́нта-асацыя́цыі |
| Т. |
эспера́нта-асацыя́цыяй эспера́нта-асацыя́цыяю |
эспера́нта-асацыя́цыямі |
| М. |
эспера́нта-асацыя́цыі |
эспера́нта-асацыя́цыях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
эспера́нта-ру́х
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
эспера́нта-ру́х |
эспера́нта-ру́хі |
| Р. |
эспера́нта-ру́ху |
эспера́нта-ру́хаў |
| Д. |
эспера́нта-ру́ху |
эспера́нта-ру́хам |
| В. |
эспера́нта-ру́х |
эспера́нта-ру́хі |
| Т. |
эспера́нта-ру́хам |
эспера́нта-ру́хамі |
| М. |
эспера́нта-ру́ху |
эспера́нта-ру́хах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
эсперанты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па эсперанта; той, хто карыстаецца мовай эсперанта.
|| ж. эсперанты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. эсперанты́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эсперанты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто карыстаецца мовай эсперанта; спецыяліст па эсперанта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эспера́нто эспера́нта нескл., ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Esperanto [ˌespəˈræntəʊ] n. эспера́нта
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЗА́МЕНГОФ (Zamenhof) Людвік Лазар (27.12.1859, г. Беласток, Польшча — 27.4.1917),
польскі ўрач-акуліст, стваральнік эсперанта. Вучыўся ў Варшаве, Маскве і Вене. У 1893—97 жыў у г. Гродна. У 1887 выдаў (пад псеўд. D-ro Esperanto) праект штучнай дапаможнай міжнар. мовы, спадзеючыся, што яна дапаможа ў справе ўзаемаразумення паміж народамі. Пазней апубл. слоўнікі эсперанта, хрэстаматыі і асобныя выданні сваіх арыгінальных твораў, а таксама пераклады на эсперанта сусв. маст. класікі.
т. 6, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ІНТЭРЛІНГВІ́СТЫКА,
раздзел лінгвістыкі, які вывучае штучныя дапаможныя мовы-пасрэднікі, створаныя для міжнар. (міжэтнічных) зносін у якасці аналагаў натуральных моў (тыпу эсперанта, інтэрлінгва і інш.). Склалася ў 20 ст. як асэнсаванне шматвяковай практыкі стварэння і выкарыстання штучных моў. Асн. кірункі: стварэнне структурнай і функцыян. тыпалогіі штучных моў-пасрэднікаў, іх навук. і нарматыўных (кадыфікуючых) граматык і слоўнікаў; вывучэнне ўзаемаадносін штучных і натуральных моў; рацыяналізацыя існуючых, распрацоўка новых дапаможных моў-пасрэднікаў і інфармацыйных моў; стварэнне гісторыі распрацоўкі і функцыянавання штучных моў і рухаў іх прыхільнікаў (напр., Муз. эсперанта-ліга, Скаўцкая эсперанцкая ліга і інш.).
Літ.:
Проблемы интерлингвистики. М., 1976;
Кузнецов С.Н. Теоретические основы интерлингвистики. М., 1987;
Дуличенко А.Д. Советская интерлингвистика: (Аннотир. библиогр. за 1946—1982 гг.) Тарту, 1983.
Н.Б.Мячкоўская.
т. 7, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
і́да
(эсп. ido = нашчадак)
найбольш вядомая разнавіднасць перапрацаванага эсперанта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)