Elizabethan [ɪˌlɪzəˈbi:θn] adj. елізаве́цінскі (пра перыяд англійскай каралевы Елізаветы І (1558–1603));

Elizabethan England А́нглія эпо́хі Елізаве́ты І;

Elizabethan literature літарату́ра елізаве́цінскай эпо́хі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

неандэрта́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Выкапнёвы чалавек эпохі ранняга і сярэдняга палеаліту, які жыў 200— 35 тысяч гадоў таму назад у Еўропе, Азіі і Афрыцы.

|| прым. неандэрта́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краманьёнцы, ‑аў; адз. краманьёнец, ‑нца, м.

Людзі эпохі позняга палеаліту.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасацыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які існаваў да эпохі сацыялізма. Дасацыялістычныя фармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тагача́сны, -ая, -ае.

1. Які існаваў у мінулым, у тыя часы, пра якія ідзе гаворка.

2. Які адносіцца да аднаго часу, да адной эпохі з кім-, чым-н.

|| наз. тагача́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумані́зм, -у, м.

1. Гуманнасць, чалавечнасць у грамадскай дзейнасці, у адносінах да людзей.

2. Прагрэсіўны рух эпохі Адраджэння ў імя вызвалення асобы чалавека ад феадальнай ідэалогіі і догматаў рэлігіі.

|| прым. гуманісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпо́ха, -і, ДМ эпо́се, мн. -і, эпо́х, ж.

Вялікі прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і пад., які выдзяляецца па якіх-н. характэрных падзеях, з’явах.

Геалагічныя эпохі.

Э. феадалізму.

Савецкая э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасляледніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часу пасля ледніковай эпохі. Пасляледніковы перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драматургі́я, -і, ж.

1. Драматычнае мастацтва.

2. Тэорыя пабудовы драматычных твораў.

Курс драматургіі.

3. зб. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка, эпохі і пад.

Руская класічная д.

Д.

Кандрата Крапівы.

|| прым. драматургі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плея́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (высок.).

1. Група выдатных дзеячаў пэўнай эпохі ў якой-н. галіне культуры, навукі.

П. выдатных пісьменнікаў.

2. (з вялікай літары), мн. Плея́ды, Плея́д. Вялікая колькасць яркіх зорак у сузор’і Цяльца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)