тра́нспартна-энергеты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тра́нспартна-энергеты́чны тра́нспартна-энергеты́чная тра́нспартна-энергеты́чнае тра́нспартна-энергеты́чныя
Р. тра́нспартна-энергеты́чнага тра́нспартна-энергеты́чнай
тра́нспартна-энергеты́чнае
тра́нспартна-энергеты́чнага тра́нспартна-энергеты́чных
Д. тра́нспартна-энергеты́чнаму тра́нспартна-энергеты́чнай тра́нспартна-энергеты́чнаму тра́нспартна-энергеты́чным
В. тра́нспартна-энергеты́чны (неадуш.)
тра́нспартна-энергеты́чнага (адуш.)
тра́нспартна-энергеты́чную тра́нспартна-энергеты́чнае тра́нспартна-энергеты́чныя (неадуш.)
тра́нспартна-энергеты́чных (адуш.)
Т. тра́нспартна-энергеты́чным тра́нспартна-энергеты́чнай
тра́нспартна-энергеты́чнаю
тра́нспартна-энергеты́чным тра́нспартна-энергеты́чнымі
М. тра́нспартна-энергеты́чным тра́нспартна-энергеты́чнай тра́нспартна-энергеты́чным тра́нспартна-энергеты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́дзерна-энергеты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́дзерна-энергеты́чны я́дзерна-энергеты́чная я́дзерна-энергеты́чнае я́дзерна-энергеты́чныя
Р. я́дзерна-энергеты́чнага я́дзерна-энергеты́чнай
я́дзерна-энергеты́чнае
я́дзерна-энергеты́чнага я́дзерна-энергеты́чных
Д. я́дзерна-энергеты́чнаму я́дзерна-энергеты́чнай я́дзерна-энергеты́чнаму я́дзерна-энергеты́чным
В. я́дзерна-энергеты́чны (неадуш.)
я́дзерна-энергеты́чнага (адуш.)
я́дзерна-энергеты́чную я́дзерна-энергеты́чнае я́дзерна-энергеты́чныя (неадуш.)
я́дзерна-энергеты́чных (адуш.)
Т. я́дзерна-энергеты́чным я́дзерна-энергеты́чнай
я́дзерна-энергеты́чнаю
я́дзерна-энергеты́чным я́дзерна-энергеты́чнымі
М. я́дзерна-энергеты́чным я́дзерна-энергеты́чнай я́дзерна-энергеты́чным я́дзерна-энергеты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́ліўна-энергеты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́ліўна-энергеты́чны па́ліўна-энергеты́чная па́ліўна-энергеты́чнае па́ліўна-энергеты́чныя
Р. па́ліўна-энергеты́чнага па́ліўна-энергеты́чнай
па́ліўна-энергеты́чнае
па́ліўна-энергеты́чнага па́ліўна-энергеты́чных
Д. па́ліўна-энергеты́чнаму па́ліўна-энергеты́чнай па́ліўна-энергеты́чнаму па́ліўна-энергеты́чным
В. па́ліўна-энергеты́чны (неадуш.)
па́ліўна-энергеты́чнага (адуш.)
па́ліўна-энергеты́чную па́ліўна-энергеты́чнае па́ліўна-энергеты́чныя (неадуш.)
па́ліўна-энергеты́чных (адуш.)
Т. па́ліўна-энергеты́чным па́ліўна-энергеты́чнай
па́ліўна-энергеты́чнаю
па́ліўна-энергеты́чным па́ліўна-энергеты́чнымі
М. па́ліўна-энергеты́чным па́ліўна-энергеты́чнай па́ліўна-энергеты́чным па́ліўна-энергеты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

энергеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з энергетыкай, з атрыманнем і выкарыстаннем энергіі. Энергетычныя крыніцы. Энергетычныя рэсурсы. // Прызначаны для атрымання якой‑н. энергіі. Энергетычнае паліва. Энергетычны вугаль.

2. Які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.). Энергетычная база сельскай гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магу́тнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. магутны.

2. Фізічная велічыня, якая паказвае адносіны работы да часу, на працягу якога яна выконваецца.

М. электрастанцыі.

3. мн. Вытворчыя аб’екты (электрастанцыі, заводы, машыны).

Новыя энергетычныя магутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АКТЫ́ЎНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ,

1) у квантавай электроніцы — рэчыва, у якога высокія энергетычныя ўзроўні часцінак заселены больш, чым нізкія (т.зв. інверсная заселенасць). Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі эл.-магн. хваляў (гл. Квантавы ўзмацняльнік, Квантавы генератар).

2) У оптыцы — рэчыва, якому ўласцівая натуральная аптычная актыўнасць.

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

энерге́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Ядзерная э.

2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Атамная э.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае.

Энергетычныя рэсурсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАДАВО́Д,

гідратэхнічнае збудаванне для падачы вады да месца яе спажывання. Бываюць замкнёнага (трубаправоды, тунэлі) і незамкнёнага (каналы, латкі) папярочнага сячэння. Рух патоку вады напорны або безнапорны (самацёкам). Асн. характарыстыка — прапускная здольнасць (расход вады), якая вызначае памеры папярочнага сячэння. Адрозніваюць вадаводы энергетычныя (дэрывацыйныя і турбінныя; падача вады да ГЭС), асушальныя, арашальныя, сістэм водазабеспячэння. Вырабляюць са сталі, жалезабетону (у т. л. папярэдне напружанага), драўніны і інш.

т. 3, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛ,

адзінка лагарыфмічнай велічыні, што служыць для вымярэння рознасці ўзроўняў аднайменных энергет. (магутнасць, энергія і інш.) ці сілавых (напружанасць поля, ціск і інш.) фіз. велічыняў. Абазначаецца Б. 1 Б = lg(P2/P1) пры P2 = 10P1 або 1 Б = 2lg(F2/F1) пры F2=10F1, дзе P1 і P2(F1 і F2) — аднайменныя энергетычныя (сілавыя) велічыні. Часцей выкарыстоўваецца долевая адзінка — дэцыбел; 1 дБ = 0,1 Б. Названа ў гонар А.Г.Бела.

т. 2, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬБЕ́РТА (Alberta),

буйнейшы вугальны басейн на З Канады, у паўн. ч. Скалістых гор; невял. паўд. ч. басейна ў ЗША. Пл. больш за 250 тыс. км². Агульныя запасы больш як 228 млрд. т. 11 асн. вуглездабыўных раёнаў. Інтэнсіўна распрацоўваецца з 1960-х г. У зах. ч. басейна вуглі каксавальныя, антрацыты, ва ўсх. ч. — бурыя. Каксавальныя вуглі экспартуюцца ў Японію і інш. краіны, энергетычныя выкарыстоўваюцца на мясцовых эл. станцыях. На тэр. басейна таксама здабыча серы, прыроднага газу, нафты, бітумаў і інш.

т. 1, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)