Электрычнасць атмасферная 2/15

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Атмасферная электрычнасць 1/562—563; 6/568; 7/354

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АТМАСФЕ́РНАЯ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ,

1) сукупнасць электрычных з’яў і працэсаў у атмасферы Зямлі (эл. поле атмасферы, іанізацыя паветра, эл. зарады воблакаў і ападкаў, эл. токі і разрады ў атмасферы і інш.). Каля зямной паверхні існуе стацыянарнае эл. поле; Зямля мае адмоўны зарад, атмасфера ў цэлым зараджана дадатна. У трапасферы ўсе воблакі і ападкі, пыл і інш. завіслыя часцінкі электрычна зараджаны. Атмасферная электрычнасць — прычына ўтварэння маланак, агнёў святога Эльма (свячэнне на вастрыях званіц, мачтаў і інш.), з ёй звязаны палярныя ззянні.

2) Раздзел фізікі атмасферы, які вывучае гэтыя з’явы.

т. 2, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

право́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. гл. правесці.

2. што. Быць правадніком² (у 1 знач.) чаго-н.

Метал добра праводзіць электрычнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электри́чество ср. электры́чнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрадзі́цца

‘пра зброю, электрычнасць і інш.’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. разрадзі́цца разрадзя́цца
Прошлы час
м. разрадзі́ўся разрадзі́ліся
ж. разрадзі́лася
н. разрадзі́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

elektryczność

ж.

1. электрычнасць;

elektryczność dodatnia (ujemna) — дадатная (адмоўная) электрычнасць;

2. разм. электрычнасць, святло;

założyć elektryczność — правесці электрычнасць (святло)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Elektrizitä́t f - электры́чнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

неправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Няздольнасць праводзіць электрычнасць і цяпло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bushing [ˈbʊʃɪŋ] n. tech. уту́лка; бу́шынг (пра электрычнасць)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)