Дабротнасцьэлектра- і радыётэхніцы) 4/104

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ту́мблер

(англ. tumbler)

механічны пераключальнік у электра- і радыётэхнічных прыборах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́НДХАЛЬМ ((Lindholm) Берыт Марыя) (н. 18.10.1934, Стакгольм),

шведская спявачка (драм. сапрана). Скончыла оперна-драм. школу ў Стакгольме (1963). З 1966 выступае ў буйнейшых т-рах Еўропы і Амерыкі. Адна з лепшых сучасных выканальніц сапранавых партый у операх Р.​Вагнера: Брунгільда, Ізольда, Лізавета і Венера, Эльза («Валькірыя», «Трыстан і Ізольда», «Тангейзер», «Лаэнгрын»). Сярод інш. партый: Аіда, Амелія («Аіда», «Бальмаскарад» Дж.​Вердзі), Леанора («Фідэліо» Л. Бетховена), Тоска, Турандот (аднайм. оперы Дж.​Пучыні), ЭлектраЭлектра» Р.​Штрауса), Касандра («Траянцы» Г.​Берліёза).

т. 9, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕТАЛІ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,

разнавіднасць хімічнай сувязі, якая ўтвараецца пры ўзаемадзеянні электроннага газу (аб’яднаных валентных электронаў металаў) з дадатна зараджанымі іонамі крышт. рашоткі. Характэрна для металаў, іх сплаваў і расплаваў, а таксама большасці металідаў. Вызначае ўласцівасці, характэрныя для металаў: высокія электра- і цеплаправоднасць, пластычнасць.

т. 10, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэлемеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Навука аб кіраванні і кантролі на адлегласці перадачай (па канале сувязі) кадзіраваных электрычных або радыёсігналаў, якія нясуць кіруючую або кантрольную інфармацыю.

2. Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае, стварае і выкарыстоўвае сродкі кадзіравання, перадачы і прыёму інфармацыі па каналах электра- або радыёсувязі. Шырока прымяняецца аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЭБА́СІ,

горад у Японіі, у цэнтр. ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Гума. Каля 300 тыс. ж. (1997). Чыг. вузел на трасе суперэкспрэса Шынкансен. Цэнтр шаўкаводчага раёна і шаўковай прам-сці. Прам-сць: электра-, с.-г. і трансп. машынабудаванне, фармацэўтычная. Ун-т. Турыстычны цэнтр.

т. 10, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМПЕРВАЛЬТО́ММЕТР, тэстэр,

універсальная прылада для вымярэння эл. напружання, сілы пераменнага і пастаяннага току, эл. актыўнага супраціўлення. Складаецца з амперметра, вальтметра, омметра. Бывае аналагавы (са стрэлачным ці светлавым паказальнікам) і лічбавы. Дае магчымасць выяўляць разрыў і кароткае замыканне ў эл. ланцугах, вызначаць рэжым работы асобных вузлоў электра- і радыёапаратуры.

т. 1, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТО́Д (ад грэч. katodos шлях уніз, вяртанне),

1) адмоўны электрод хім. крыніцы току.

2) Электрод электра- і радыётэхн. прылад (апаратаў), электралітычных ваннаў і інш., які далучаецца да адмоўнага полюса крыніцы току.

3) Крыніца электронаў у электравакуумных і газаразрадных прыладах. Паводле віду электроннай эмісіі адрозніваюць тэрма- і фотаэлектронныя, халодныя К. і інш.

т. 8, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІІГА́ТА,

горад у Японіі, у цэнтр. ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Ніігата. Каля 500 тыс. ж. (1998). Порт на Японскім м., у вусці р. Сінана. Вузел чыгунак. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., металургічная (ферасплавы, алюміній), электра- і трансп. машынабудаванне, тэкст., лесапільная, папяровая, цэментная. ЦЭС, АЭС. Ун-т. Аранжарэі.

т. 11, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТЭНЮА́ТАР (ад франц. atténuer змякчаць, памяншаць),

прыстасаванне ў электра-, радыётэхніцы і вымяральнай апаратуры, якое памяншае напружанне, сілу току і магутнасць эл.-магн. ваганняў. Адрозніваюць атэнюатары паглынальны (прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні эл.-магн. энергіі ў правадніках і дыэлектрыках) і гранічны (выкарыстанне з’явы згасання эл.-магн. хваляў у радыёхваляводзе). Найпрасцейшы атэнюатар — дзялільнік напружання з пераменным рэзістарам (гл. Рэастат).

т. 2, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)