bliss [blɪs] n. асало́да; шча́сце; вялі́кая ра́дасць;

a scene of domestic bliss сцэ́на сяме́йнага шча́сця

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

windfall [ˈwɪndfɔ:l] n.

1. апа́дак

2. нечака́ная ўда́ча; усме́шка шча́сця; спа́дчына, што з не́ба звалі́лася

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

блаславі́ць, -слаўлю́, -славі́ш, -славі́ць; -славі́м, -славіце́, -славя́ць; -славёны; зак., каго-што.

1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасця.

Б. маладых.

2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н.

Б. на подзвігі.

|| незак. бласлаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. блаславе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Glücksbote m -n, -n прадве́снік шча́сця

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

glückstrahlend a які́ ззя́е ад шча́сця

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛА́КШМІ (стараж.-інд. — знак, добры знак, шчасце, прыгажосць),

у стараж.-інд. міфалогіі і ў індуізме багіня прыгажосці, шчасця, кахання і багацця, жонка бога Вішну і маці бога кахання Камы.

Паводле аднаго з міфаў, Л. ўзнікла з вод першабытнага акіяна. Ўяўлялася жанчынай, што сядзіць на лотасе, які лічыцца яе сімвалам. Разам з Вішну яна ўвасабляе асн. пачаткі і стыхіі быцця. Сваім нараджэннем з акіянскіх вод Л. нагадвае Афрадыту, здольнасцю да шчаслівых прадвызначэнняў — усходнебалцкую багіню шчасця і лёсу Лайму.

т. 9, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАБО́Г, Белы Бог, Бялун,

персанаж язычніцкай міфалогіі славян, увасабленне белых (добрых) сіл; бог удачы і шчасця. Супрацьлегласць Белабога — Чарнабог.

т. 2, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

transfigure [trænsˈfɪgə] v. lit. ператвара́ць, змяня́ць;

Her face was transfigured by happiness. Ад шчасця яе твар змяніўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

свяці́цца, свячу́ся, све́цішся, све́ціцца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпраменьваць святло.

На небе свяціліся зоркі.

У вокнах свяціліся агеньчыкі.

2. перан. Пра твар, вочы: іскрыцца радасцю, святлом, ажыўляцца ад шчасця.

Твар бабулі свяціўся дабратой.

|| наз. свячэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эўдэмані́зм

(гр. eudaimonismos, ад eudaimonia = шчасце)

этычны прынцып, які асновай маральнасці лічыць імкненне чалавека да асабістага шчасця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)