chatter​1 [ˈtʃætə] n.

1. балбатня́, гамэ́рня

2. шчэ́бет, шчабята́нне; птушы́ны го́ман

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ćwierkanie

н. цырыканне, цвырканне, шчабятанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

warble​1 [ˈwɔ:bl] n.

1. hum. пе́сня, мело́дыя

2. шчэ́бет, шчабята́нне (птушак); по́шчак (салаўя)

3. lit. журчэ́нне, цурчэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ćwierk, ~u

м. цырыканне; цвырканне; шчабятанне; стракатанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сі́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных. Вясной і летам тут [на канале] чуюцца песні салаўя, шчабятанне ластавак, сітавак. «Звязда». Скачуць, нібы на спружынках, вёрткія шэрыя пліскі. Тут называюць іх яшчэ .. сітаўкамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

szczebiot, ~u

м.

1. шчэбет; шчабятанне;

2. лепятанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; заг. прашчабячы; зак., што і без дап.

1. Абазвацца шчабятаннем.

2. Разм. Вымавіць, сказаць голасам, падобным на шчабятанне. Надзейка, зазіраючы ў твар, прашчабятала: — Хадзем, я табе пакажу новенькую ванну, новенькую спальню, новенькі кабінет. Паслядовіч.

3. Шчабятаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

twitter​1 [ˈtwɪtə] n.

1. шчабята́нне, шчэ́бет (птушак); балбатня́

2. infml хвалява́нне, узбу́джанасць;

set smb. in a twitter давадзі́ць каго́-н. да нерво́васці, уво́дзіць каго́-н. ва ўзбу́джаны стан

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

świr, ~u

I м.

шчабятанне

II м.

1. вар’яцтва;

dostać ~a — звар’яцець;

2. вар’ят

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

По́шчак ’трэль, перарывісты дрыжачы гук’, ’рэха’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), по́ушчак ’пошчак’, ’рэха’ (Сержп., 1911). Утворана з дапамогай прыстаўкі по- (*po‑) ад гукапераймальнага кораня *šček‑, вядомага толькі заходнім і ўсходнім славянам (Фасмер, 4, 499–500; Брукнер, 544; Чарных, 2, 431), параўн. ст.-бел. щекати ’брахаць’, рус. дыял. щёкот ’пра шчабятанне птушак’, щеко́тка ’сарока’, пощектать ’пабалбатать’, ще́кать, щечи́ть ’гаварыць голасна і хутка’, ’сварыцца’, стараж.-рус. щекотъ ’песня салаўя’ (“Слова пра паход Ігаравы”), польск. szczekać ’брахаць’, чэш. štěkati ’брахаць’, в.-луж. šćekać so ’кпіць, жартаваць’. Гл. шчакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)