Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
разгарне́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводледзеясл. разгарнуцца (у 5, 6 знач.); свабода дзеянняў, размах. [Сенька:] — Матрос з мяне — харошы матрос. Але не век жа мне шураваць вяслом.. Ніякага вялікага разгарнення чалавеку.Лынькоў.У кожнага былі свае думкі, якія не давалі разгарнення агульнай размове.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кацу́ба ’качарга’ (Сцяшк. МГ), кацу́ба ’кій з загнутай ручкай’ (Сл. паўн.-зах.), кацюба ’качарга’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск.kociuba ’тс’, укр.коцюба. Слаўскі (2, 318–319) рашуча сцвярджае, што геаграфія слова указвае на запазычанне польск. лексемы з укр. мовы (< коцюба), а не наадварот (Брукнер, 242, Бернекер, 536 і інш. меркавалі, што для ўкр. слова крыніцай была польск. мова). Зыходным з’яўляецца тур.kösübe, утворанае ад асновы köse- ’шураваць у печы; у вогнішчы’. Былі таксама спробы выводзіць слова кацу́ба з еўрапейскіх моў (ням.), але беспадстаўна. Бел.кацу́ба (з такім націскам) узята, відаць, непасрэдна з польск.