Разм. Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць. Восеньскі вецер.. шматаў кусты за канавай, зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце.Быкаў.Здавалася.., нехта дужы шматае знадворку мокры брызент: шар-р-р!Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафесіяна́л, ‑а, м.
Той, хто зрабіў які‑н. занятак сваёй прафесіяй; добры спецыяліст, знаўца сваёй справы. — Вы прафесіянал па скрыпцы? — Не. Скрыпка таксама выпадковае.Галавач.Арганічная сувязь з народным мастацтвам мела для мастакоў-прафесіяналаў надзвычай важнае значэнне.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысава́льшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца рысаваннем, хто робіць малюнкі для чаго‑н. Аднаму астрожнаму рысавальшчыку сябры далі тэму: нарысаваць звычайнага чорнага жука, даць яму ў лапку ручку з пяром.Колас.Рысавальшчыкам Мінін быў горшым, чым гравёрам.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нату́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выконваецца, робіцца з натуры; звязаны з маляваннем, лепкай скульптур з натуры. У.. 1923 г. На аснове ранейшых натурных замалёвак Дабужынскі выканаў яшчэ шэраг літаграфій, прысвечаных Віцебску.Шматаў.
2. Які праводзіцца, знімаецца па-за павільёнам. Натурная здымка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
станко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўмацаваны на станку (у 3 знач.) (пра кулямёт, гармату). Станковы кулямёт.
2. Які мае адносіны да твораў мастацтва, створаных на станку (у 4 знач.). Станковы жывапіс. □ Акрамя кніжнай графікі, пачынаючы з XVI ст. [на Беларусі] развіваецца станковая.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрыхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. штрыхаваць.
2. Штрыхі, нанесеныя на што‑н.; заштрыхаванае месца. // Спосаб выканання мастацкіх твораў (звычайна малюнкаў). Нязначная частка прац [Філіповіча] намалявана адным контурам або суцэльнай штрыхоўкай тушшу без ужывання колеру.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
этнаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этнаграфіі. Этнаграфічны музей. Этнаграфічнае даследаванне. □ У канцы 1912 г. для ўдзелу ў этнаграфічным вечары ў Пецярбург другі раз прыехаў Ігнат Буйніцкі.Ліс.Найбольш раннімі працамі Філіповіча ў галіне графікі з’яўляюцца этнаграфічныя замалёўкі.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва абмежаванне ў чым‑н. Неабмежаваная колькасць. Неабмежаваная ўлада. □ Мастацкая літаратура заклікана адлюстроўваць усе сферы дзейнасці чалавека, значыць, і выяўленчыя сродкі яе практычна неабмежаваныя.Юрэвіч.[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя] стварыла ўсе ўмовы для неабмежаванага росквіту творчых сіл і магчымасцей чалавека.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТАЛІТАГРА́ФІЯ (ад аўта... + літаграфія),
від літаграфіі, пры якой выяву на камень наносіць мастак-аўтар, у адрозненне ад рэпрадукцыйнай літаграфіі, дзе арыгінал перамалёўвае на камень майстар-літограф. У бел. мастацтве аўталітаграфію выкарыстоўваюць з пач. 19 ст. ў літаграфскіх майстэрнях пры Віленскім ун-це. У 1920—30-я г. ў тэхніцы аўталітаграфіі працавалі Я.Горыд, А.Малярэвіч, Н.Сасноўская, Ф.Фогт. У сучасным бел. мастацтве амаль усе творы ў гэтай тэхніцы выконваюцца пры ўдзеле аўтараў (У.Басалыга, А.Паслядовіч, А.Кашкурэвіч, С.Герус, В.Шаранговіч, В.Александровіч, І.Немагай, С.Раманаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯМБЛО́ЎСКІ (Юзаф) (каля 1804, Мінск — 27.8.1878),
мастак-графік. У пач. 1830-х г. вучыўся ў Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бохвіц, Ю.Струміла, Я.Шымлер і інш. Сярод твораў Азямблоўскага — пейзажы, віды Вільні, літ. і бел. гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вял. князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста і інш.; літаграфія «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб», 1840-я г.), якую А.Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі.
В.Ф.Шматаў.
Ю.Азямблоўскі. Славянскі нявольнік (Беларускі раб). Літаграфія 1840-я г.