шалясце́ць, ‑ляшчу, ‑лясціш, ‑лясціць; незак.
Шапацець, шамацець. Салома звонка шалясціць і павявае задуменнасць вялікай далечыні. Чорны. Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясцелі Трыснягі ды лозы. Купала. // чым. Утвараць шамаценне, шастанне, шорах. Пад вокнамі хаты ціхутка шалясцелі лістамі адцвіўшыя грушы і яблыні. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пашало́хіваць ’шалясцець’ (Нас.), пашаляхцець ’патрэсці’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да шалахцець ’мітусіцца, сноўдаць’ (паст., там жа), шалясцець ’шастаць, шамацець, шапацець’, шаласту‑ ны, шалястунэ, шэлестуны ’шамкі’ (Сл. ПЗБ) — (гл.). Усе — гукапераймальныя ўтварэнні, як укр. шелестіти, рус. шелестеть, шелестить, польск. szelest, szeleścić, чэш. šelestiti, славац. šelestiť і да т. п., а таксама ўкр. шерестіти, рус. шорох. Гэта інтэнсівы з суфіксам ‑st‑ ад гукапераймання, якое перадае ’шамаценне, шастанне’ (Міклашыч, 337; Махэк₂, 604; Фасмер, 4, 423).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ше́лест м., в разн. знач. ша́станне, -ння ср., шо́лах, -ху м., шамаце́нне, -ння ср., шапаце́нне, -ння ср., шалахце́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сці́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцішыць.
2. у знач. прым. Які прыйшоў у стан спакою; прыціхлы; супакоены, ціхі. Гукі плылі ў сцішаным жнівеньскім вечары, як няпэўны ўспамін аб страчанай радасці. Радкевіч. Жанчына шастала паперкамі, і ў сцішаным аўтобусе гэтае шастанне грымела, як выбух. Скрыган. [Кіра] дыхала роўна, амаль нячутна, і на яе было прыемна глядзець — спакойную, сцішаную, без трывог. Карпаў.
3. у знач. прым. Прыглушаны, ціхі. Раптам да .. вуха [Лабановіча] даляцела сцішаная гамонка з глыбіні кустоў. Колас. Жалезны лямант і скрыгат узлятаюць аж пад высокія зводы даху і адтуль ападаюць ужо сцішаным рэхам. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)