казе́лец Прырэчнае і наогул нізкае лугавое месца, дзе расце казелец Ranunculus flammula L. (Слаўг.).

ур. Казелец (нізкі луг) каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вуглы́ Тып паселішча без вуліцы, калі двары рэдка параскіданы па краю поля ўлукаткі (Слаўг.).

в. Вуглы Ів., ур. Вуглы (лог, поле) каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

па́сішча

1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Віл.).

2. Месца, дзе быў пчальнік. (Слаўг.).

ур. Пасішча (поле) каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

паязе́р'е Месца ўздоўж возера, па той бок яго (Слаўг.).

в. Паязер'е (1792 ЦДГА БССР, ф. 2349, воп. 1, спр. 1, л. 77) каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

тупі́к Месца, вуліца з выйсцем у адзін канец; закавулак (БРС). Тое ж турок (Краснап. Бяльк., Слаўг.).

в. Туркова Дзіс., Люб., ур. Ваўчкоў турок (лог) каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ліма́н

1. Сутокі; расшыранае вусце ракі (БРС).

2. Берагавая частка балота, дзе амаль заўсёды стаіць вада (Слаўг.).

ур. Ліма́н або Ліма́ны (частка балота Чыстая Лужа) каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

во́страў Частка сушы, якая акружана вадой ці балотам (БРС). Тое ж войстраў (Слаўг.), штычы́на (Драг. вол. Гільт. 59), гостраў (Ваўк.).

Зялезны востраў у балоце Чыстая Лужа каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

падазе́р'е Месца каля возера (Слаўг.).

в. Падазер'е (1827 ЦДГА БССР, ф. 2349, воп. 1, адз. зах. 4, л. 157), а цяпер вуліца ў в. Шаламы́ Слаўг., ур. Падазер'е або х. Андрэеўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вы́пас

1. Месца каля вады, дзе пасуць жывёлу (БРС).

2. Месца каля двароў, дзе пастух збірае статак; выган (Жытк.). Тое ж вы́пасак (Слаўг., Шчуч.), вы́пуск, вы́пусак (Слаўг.).

ур. Выпасак (лог) сярод в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ка́мень Вялікі асобны валун; месца, багатае каменнем; камяністая глеба (Слаўг.).

Чы́жыкаў камень, Якавінкаў камень у в. Шаламы Слаўг., Барысаў камень ніжэй в. Экімань Пол., в. Камень Стаўбц., ур. Белы Камень (луг) Крыч., м. Камень Віц.