выраб сметанковага масла і сыроў з малака с.-г. жывёл. Масла салодка- і кісласметанковае, масла з напаўняльнікамі (шакаладнае, фруктовае і інш.) атрымліваюць збіваннем і пераўтварэннем вяршкоў (гл.Масларобства); сычужныя і кісламалочныя сыры — сквашваннем малака (гл.Сыраробства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шокола́дныйв разн. знач. шакала́дны;
шокола́дная фа́брика шакала́дная фа́брыка;
шокола́дный отте́нокшакала́днае адце́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шакала́д, -у, М -дзе, м.
1. Кандытарскі выраб, які атрымліваюць шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам.
Плітка шакаладу.
2. Салодкі напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу.
Выпіць кубак шакаладу.
|| прым.шакала́дны, -ая, -ае.
Ш. колер (карычневы). Шакаладнае дрэва (вечназялёнае паўднёвае дрэва, з насення якога атрымліваюць какаву).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАКА́ВА, шакаладнае дрэва (Theobroma cacao),
кветкавая расліна сям. стэркуліевых. Пашырана ў трапічных лясах Амерыкі. Насенне какавы завезена ў Еўропу ў 1520. Культывуецца ў вільготных тропіках як харч. расліна, ва ўмераным клімаце расце ў аранжарэях.
Вечназялёнае дрэва выш. 5—8 м. Лісце вял., бліскучае. Кветкі дробныя, жоўтыя або чырв. ў пучках. Плод — ягада чырв., жоўтага або аранжавага колеру, мае 25—60 міндалепадобных зярнят. Цвіце і пладаносіць увесь год. У зярнятах ёсць алкалоід тэабрамін (здымае спазмы сасудаў, паніжае крывяны ціск); тлушч (да 50%) ідзе на выраб какавы-алею. З зерня гатуюць шакалад і танізуючы напітак какаву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛА СМЕТАНКО́ВАЕ,
харчовы прадукт, які з’яўляецца канцэнтратам малочнага тлушчу; адзін з асн.малочных прадуктаў. Вызначаецца павышанай біял. каштоўнасцю і каларыйнасцю (каля 3 МДж на 100 г прадукту). Мае 52—98% тлушчу (у залежнасці ад віду), 1—20% вільгаці, а таксама бялкі, малочны цукар, фасфатыды, тлушчарастваральныя вітаміны A, D, E і інш. рэчывы.
Вырабляюць розныя віды М.с.: салодкасметанковае, кісла-сметанковае, валагодскае (не меней за 82,5% тлушчу), аматарскае (78% тлушчу), сялянскае (72,5% тлушчу), бутэрброднае (зніжанай каларыйнасці і высокай пажыўнасці, за кошт увядзення маслёнкі), таплёнае (98% тлушчу), салёнае (з дабаўленнем кухоннай солі), дэсертнае са смакавымі і пахучымі напаўняльнікамі — какавы, ваніліну і цукру (шакаладнае масла), натуральных сокаў і цукру (фруктовае масла). Гл. таксама Масларобства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асарці́
(фр. assorti = добра падабраны)
спецыяльна падабраная сумесь чаго-н., пераважна аднароднага (напр.шакаладнае а.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кака́ва
(ісп. сасао)
1) від тэабромы, з насення якога робяць шакалад; шакаладнае дрэва;
2) парашок з насення гэтай расліны, а таксама прыгатаваны з яго пажыўны напітак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
асарці́н.кул.:
шакала́днае асарці́ Pralínen pl;
мясно́е асарці́ (халодная закуска) Áufschnitt m -(e)s, Fléischplatte f -, -n;
асарці́ з гаро́дніны Míschgemüse n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дражэ́
(фр. dragée)
1) дробныя цукеркі круглай формы (напр.шакаладнае д.);
2) лякарства, вітаміны ў форме такіх цукерак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МАСЛАРО́БСТВА,
выраб сметанковага масла з малака с.-г. жывёл. Вырабляюць салодкасметанковае масла (са свежых пастэрызаваных вяршкоў), кісласметанковае (з вяршкоў, заквашаных малочнакіслымі бактэрыямі), масла з разнымі напаўняльнікамі (шакаладнае, фруктовае, мядовае), таплёнае (чысты малочны тлушч).
Зыходную сыравіну М. (вяршкі) атрымліваюць сепарыраваннем малака ў сепаратарах, само масла — збіваннем або пераўтварэннем вяршкоў. Пры М. збіваннем вяршкі сярэдняй тлустасці (30—45%) папярэдне пастэрызуюць, хутка ахаладжаюць, вытрымліваюць у спец. ёмістасцях і збіваюць у маслапрыгатавальніках. Пры спосабе пераўтварэння папярэдне пастэрызаваныя вяршкі высокай тлустасці (83—85%) падаюць пад ціскам у маслаўтваральнік, дзе яны хутка ахаладжаюцца пры інтэнсіўным мех. перамешванні, у выніку чаго адбываецца крышталізацыя малочнага тлушчу. У М. выкарыстоўваюць паточныя лініі з адпаведным абсталяваннем.
М. вядома з глыбокай старажытнасці (упамінаецца ў Бібліі і паэмах Гамера). Масла спачатку выкарыстоўвалася ў рытуальных і мед. мэтах, як харч. прадукт пачало ўжывацца ў краінах Паўн. Еўропы, адкуль у 12 ст. яго сталі вывозіць у інш. краіны. У Расіі прамысл.вытв-сць масла пачата з канца 19 ст. і паступова ператварылася ў высокамеханізаваную галіну. Гл. таксама Масласыраробная і малочная прамысловасць.
К.В.Фамічэнка.
Да арт.Масларобства. Паточная лінія для вытворчасці сметанковага масла: 1 — прыёмны зборнік вяршкоў; 2 — пастэрызатар; 3 — напорны бак; 4 — сепаратары; 5 — прамежкавыя зборнікі; 6 — маслаўтваральнік-ахаладжальнік; 7 — вагі.