1. Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання. Буракі добра ўпарыліся. □ Выме [баба] чыгунок цёплай вады з печы, укіне пучок травы, пакрые чыгунок зверху скавародкай, каб лепш упарылася тое зелле.Паўлаў.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы; вельмі стаміцца. Пакуль выкінулі гной з кароўніка ды пакідалі вазы, — упарыліся.Ермаловіч.— А няхай ты скісні! Замарыў мяне, аж лабаціна ўпарылася, — гаворыць Янка і выцірае хустачкаю лоб.Колас.[Ігнат Пятровіч:] — Не крой душы, Вася.. Дапамажы перанесці ў машыну рэчы. Упарыўся адзін...Шашкоў.// Узмыліцца. Упарыліся коні ад шпаркага бегу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сагано́к, ‑нка, м.
Абл. Маленькі саган. Млеюць тады [пасля работы] ногі, хочацца свежага малака і маладой бульбы-паспешкі, зваранай у саганку на двары ля дрывотні...Пташнікаў.[Зося] ўзяла саганок з бульбай, перажыла яе, паставіла на прыпек і лёгенькім рагачыкам прыставіла чыгунок да агню.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.
Цэдзячы, адліць; аддзяліць рэдкае, вадкасць ад гушчы, прымесей. З печы спрытна злезла гаспадыня, схапіла на запечку анучу і анучаю выхапіла з пячуркі чыгунок ды панесла яго ў кут ля парога, каб адцадзіць над цэбрам бульбу.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыно́жак, ‑жка, м.
Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак.Якімовіч.За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́нік1, ‑а, м.
Тое, што і апалонік 1. Словы ветэрынара ўзрадавалі хлопцаў. Яны збегалі да сажалкі, накапалі чар вякоў, налавілі палонікаў. І жаўтароцік крыху пажвавеў.Сіняўскі.
пало́нік2, ‑а, м.
Тое, што і апалонік 2. Мужык узяў палонік, якім аладкі наліваюць, разоў дзесяць апусціў яго ў чыгунок, і той адразу апусцеў.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.
1.што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі.Асіпенка.
2.чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тага́н, ‑а, м.
Разм. Прыстасаванне ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якое ставяць кацёл, чыгунок і пад., калі вараць ежу. // Трыножка з жардзінак, паміж якімі падвешваецца вядро, кацялок і пад. пры гатаванні ежы на агні. Ля вогнішча гаспадарыла Кіра. Наскоў шклянымі нерухомымі вачыма глядзеў на таган, на якім вісеў замурзаны чайнік.Лукша.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбітны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Лоўкі, праворны, бойкі. — Разбітны .. [Алег] хлопец. Я не паспею пра што-небудзь падумаць, а ён яго ўжо робіць.Ермаловіч.Больш разбітых і здольных любіў .. [Лабановіч] той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў.Колас.Чыгунок бянтэжыцца зноў. Як ні кажы, які б ён ні быў разбітны, а ўсё ж урачысты, хвалюючы момант у хлопца!..Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Жалезны абруч на трох ножках, які з’яўляецца падстаўкай для чыгуна, катла і пад. у час гатавання ежы на адкрытым агні. У бледным полымі стаіць трыножка, на якой — вялікі чыгун.Брыль.Выраўняўшы плыты ля нізкага берага, .. [плытагоны] прыносілі ў лагчыну трыножку і чыгунок для юшкі, разводзілі вогнішча.Карамазаў.// Козлы, да якіх падвешваецца кацёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Késselm -s, -
1) кацёл, чыгуно́к, ро́ндаль
2) геагр. катлаві́на
3) вайск. кацёл;
aus dem ~ heráusbrechen* выхо́дзіць з акружэ́ння;
den Feind in den ~ tréiben* ве́сці бой на акружэ́нне праці́ўніка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)