railway station

чыгу́начная ста́нцыя, вакза́л -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Éisenbahnstation f -, -en (чыгу́начная) ста́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

платфо́рма, -ы, мн. -ы, -фо́рм, ж.

1. Памост, пляцоўка, у прыватнасці, на чыгуначных станцыях для пасадкі, пагрузкі.

Поезд адыходзіць ад трэцяй платформы.

2. Невялікая чыгуначная станцыя.

3. Таварны вагон з невысокімі бартамі без даху.

4. Палітычная праграма партыі, апазіцыі (кніжн.).

Выбарчая п. партыі.

|| прым. платфо́рменны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

railway [ˈreɪlweɪ] n. BrE чыгу́нка;

a railway time-table раскла́д цягніко́ў;

a railway station чыгу́начная ста́нцыя;

a railway junction чыгу́начны ву́зел

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўста́нак, ‑нка, м.

Невялікая чыгуначная станцыя. Цягнік прыпыніўся на глухім паўстанку, сярод поля. Пянкрат. Ехалі доўга, і на кожнай станцыі і паўстанку нас абганялі вайсковыя эшалоны з тэхнікай і жывой сілай. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЛАТФО́РМА (франц. plate-forme ад plat плоскі + forme форма),

1) узвышаная пляцоўка, памост.

2) Грузавы вагон адкрытага тыпу з невял. бартамі. Выкарыстоўваюць для перавозкі велікагрузных кантэйнераў, двух’ярусныя П. — для перавозкі легкавых аўтамабіляў.

3) Невялікая чыгуначная станцыя, паўстанак.

4) Прыстасаванне для скідвання з ваенна-трансп. самалётаў баявой тэхнікі, грузаў.

5) Праграма, патрабаванні якой-н. паліт. ці грамадскай арг-цыі.

т. 12, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

stacja

ж. станцыя;

stacja kolejowa — чыгуначная станцыя;

stacja węzłowa — вузлавая станцыя;

stacja klimatyczna — кліматычная станцыя;

stacja meteorologiczna — метэаралагічная станцыя;

stacja dysków камп. дыскавод

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чыгу́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыгункі. Чыгуначная станцыя. Чыгуначны мост. Чыгуначны насып. □ А побач праходзіў чыгуначны шлях, Прарэзаўшы Нівы, лясы, гарады; Па ім несупынна па днях і начах З палёў Беларусі ішлі паязды. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вузлавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які з’яўляецца месцам перакрыжавання, злучэння чаго‑н. Вузлавая чыгуначная станцыя.

2. перан. Асноўны, галоўны, самы істотны. Вузлавое пытанне. Вузлавы пункт супярэчнасцей.

3. Спец. Які ажыццяўляецца комплексна. Вузлавы метад рамонту машын.

•••

Вузлавое пісьмо гл. пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

junction

[ˈdʒʌŋkʃən]

n.

1) перасячэ́ньне, скрыжава́ньне n.

2) ме́сца злучэ́ньня

3) чыгу́начны, даро́жны ву́зел, вузлава́я чыгу́начная ста́нцыя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)