сердцещипа́тельный разг., ирон. жа́ласлівы, чуллі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тклі́вы ’з’едлівы, абразлівы’, ’уразлівы, чуллівы’ (Нас.), ’з’едлівы, зняважлівы, прыкрыў ’далікатны (пра пытанне і пад.)’ (Байк. і Некр.), ’сентыментальны, кранальны’ (Ласт.), тклі́ва ’груба, абразліва, з’едліва’ (Нас.). Рус. дыял. тли́вой, тли́вкой ’чуллівы, раздражняльны’, польск. tkliwy ’чуллівы’, чэш. tklivý ’чуллівы, жалобны, сумны’, славац. tklivý ’тс’. Вытворнае ад ткаць 2 (гл.) з суф. ‑лів‑ (< тъкливъ, гл. Фасмер, 4, 65; Борысь, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слабанерво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае слабыя нервы; занадта чуллівы. Слабанервовы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tender-hearted [ˌtendəˈhɑ:tɪd] adj. мяккасардэ́чны, до́бры; чу́лы, чуллі́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

душашчыпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. іран. Сентыментальны, чуллівы (пра музыку, прамову і пад.). Душашчыпальны раманс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

irritable [ˈɪrɪtəbl] adj.

1. раздражня́льны

2. чуллі́вы; даліка́тны (пра скуру)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сентымента́льны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на прынцыпах сентыменталізму (у 1 знач.).

С. раман.

2. Залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліць.

С. верш.

С. лад думак.

Сентыментальная сцэна.

|| наз. сентымента́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздражня́льны, -ая, -ае.

1. Які хутка прыходзіць у стан раздражнення; уразлівы, чуллівы.

Р. чалавек.

Р. характар.

2. Звязаны з уздзеяннем якога-н. раздражняльніка на арганізм або на асобны орган.

Р. працэс.

|| наз. раздражня́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МУРА́ТАВА Кіра Георгіеўна (н. 5.11.1934, г. Сарокі, Малдова),

расійскі кінарэжысёр. Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1962). Яе рэжысёрская стылістыка эвалюцыяніравала ад тонкага лірызму ранніх фільмаў да ўсё больш жорсткай манеры, заснаванай на іранічнай адхіленасці і гратэскнай дэфармацыі: «Кароткія сустрэчы» (1968), «Доўгія провады» (1971, выйшаў на экран у 1987), «Калі пазнаеш белы свет» (1980), «Сярод шэрых камянёў» (1983), «Перамена долі» (1988), «Астэнічны сіндром» (1990), «Чуллівы міліцыянер» (1991), «Захапленні» (1994), «Тры гісторыі» (1996), «Ліст у Амерыку» (1999) і інш.

т. 11, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wrażliwy

уражлівы, чуллівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)