Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кулёма ’старэча’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, памылковая дэфініцыя: «Гета кулома ишла пасʼарод вуліцы, ни чула, што машына гула, лʼедз’ як ни прыдае ила». Магчыма, да кулём (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СЕРГІЕ́ВІЧ (Мікола) (Мікалай Антонавіч; 3.9.1921, в. Залессе Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 7.12.2000),
бел. пісьменнік, нарысіст. Скончыў Аршанскі настаўніцкі (1939), Магілёўскі пед. (1941) ін-ты. Настаўнічаў, працаваў у «Настаўніцкай газеце», час. «Народная асвета», у 1955—59 старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Старобінскага р-на. Друкаваўся з 1947. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957), «Будні калгасныя» (1959), п’ес «Што чула бярозка» (1963), «Расійскія пеўні», «Спалох у вялікім доме», камедыі «Смех і... толькі» (паст. Маладзечанскім нар. т-рам у 1975). Асн. тэма твораў — жыццё вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рыжо́цце, ‑я, н.
Разм. Пра каго‑, што‑н. вельмі рыжае. Часцей за ўсё .. [Маша] чула: «Глядзі, якое рыжоцце пайшло!»Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злу́чнасць, ‑і, ж.
Еднасць, адзінства. Святым агнём душа палала, І злучнасць-згоду адчувала Таемных чараў-сугалосся І чула шум тады калосся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напапала́м, прысл.
Разм. Тое, што і напалам. «А я чула ад Аўдолі, Што папы дзесь раскалолі Усю царкву напапалам — Частка тут, а частка там».Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Тое, што і сіпата. Сіпка ў голасе. □ — Ва-ады... — прасіла.. [Таня], але не чула сябе: мусіць, горла сціснула сіпка.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хло́панне, ‑я, н.
Разм.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. хлопаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Надзя чула потым праз сон нейкую невыразную мітусню ў вагоне, .. глухое хлопанне дзвярэй.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Калець доўга, неаднаразова. [Маша:] — Нібы чула, што бяда нейкая!.. І от жа пальцы два адмарозіў... Валіць, пэўна. І папакалеў, мабыць, за ноч тую...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Разм. Браніраваная машына з артылерыйскім узбраеннем і са сваёй цягай. [Насця] чула .. голас [Андрэя]. Ён гучэў у песні праехаўшых на грузавіку салдат, у грукаце прайшоўшых самаходак.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)