бэ́та-часці́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бэ́та-часці́нка бэ́та-часці́нкі
Р. бэ́та-часці́нкі бэ́та-часці́нак
Д. бэ́та-часці́нцы бэ́та-часці́нкам
В. бэ́та-часці́нку бэ́та-часці́нкі
Т. бэ́та-часці́нкай
бэ́та-часці́нкаю
бэ́та-часці́нкамі
М. бэ́та-часці́нцы бэ́та-часці́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Боўтаючы, перамяшаць паміж сабой часцінкі якой-н. вадкасці.

У. мікстуру.

|| незак. узбо́ўтваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суспе́нзіі, -ій, адз. суспе́нзія, -і, ж. (спец.).

Вадкасці, у якіх дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане; завісь.

|| прым. суспензі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́скаўка, -і, ДМ -каўцы, мн. -і, -кавак, ж.

1. Маленькія блішчастыя кружочкі для ўпрыгожвання адзення.

2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго-н., іскры.

Снежныя бліскаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцерушы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цяру́шыцца; зак.

1. Расцерціся на дробныя часцінкі.

Тытунь расцерушыўся.

2. Рассыпацца пры перавозцы, пераносе.

Соль расцерушылася.

|| незак. расцяру́швацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́льфа-части́цы физ. а́льфа-часці́нкі, -нак, ед. а́льфа-часці́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсто́й, ‑ю, м.

Часцінкі, якія выдзеліліся з вадкасці і аселі на дно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што і чаго.

Вывергнуць, выдаліць часцінкі ежы, газы пры адрыжцы.

|| незак. адрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адры́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Геліёны, гл. Альфа-часцінкі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кварк, ‑а, м.

Тэарэтычна дапушчальная часцінка, з разнавіднасцей якой, як мяркуецца, складаюцца элементарныя часцінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)