іл, і́лу, м.

Адкладанні найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

Рачны іл.

|| прым. і́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыклатро́н, -а, мн. -ы, -аў м. (спец.).

Устаноўка для паскарэння энергіі руху зараджаных часцінак (пратонаў або іонаў).

|| прым. цыклатро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́льфа-часці́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́льфа-часці́нка а́льфа-часці́нкі
Р. а́льфа-часці́нкі а́льфа-часці́нак
Д. а́льфа-часці́нцы а́льфа-часці́нкам
В. а́льфа-часці́нку а́льфа-часці́нкі
Т. а́льфа-часці́нкай
а́льфа-часці́нкаю
а́льфа-часці́нкамі
М. а́льфа-часці́нцы а́льфа-часці́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́зэ-часці́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бо́зэ-часці́нка бо́зэ-часці́нкі
Р. бо́зэ-часці́нкі бо́зэ-часці́нак
Д. бо́зэ-часці́нцы бо́зэ-часці́нкам
В. бо́зэ-часці́нку бо́зэ-часці́нкі
Т. бо́зэ-часці́нкай
бо́зэ-часці́нкаю
бо́зэ-часці́нкамі
М. бо́зэ-часці́нцы бо́зэ-часці́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бэ́та-часці́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бэ́та-часці́нка бэ́та-часці́нкі
Р. бэ́та-часці́нкі бэ́та-часці́нак
Д. бэ́та-часці́нцы бэ́та-часці́нкам
В. бэ́та-часці́нку бэ́та-часці́нкі
Т. бэ́та-часці́нкай
бэ́та-часці́нкаю
бэ́та-часці́нкамі
М. бэ́та-часці́нцы бэ́та-часці́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сы́пкі, -ая, -ае.

Які складаецца з дробных часцінак, не счэпленых адна з адной, які мае ўласцівасць рассыпацца.

Сыпкія рэчывы.

|| наз. сы́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыфу́зія, -і, ж. (спец.).

Пранікненне аднаго рэчыва ў другое пры іх узаемным датыканні ў выніку цеплавога перамяшчэння часцінак рэчыва.

Д. газаў.

|| прым. дыфузі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспе́рсія, -і, ж. (спец.).

Раскладанне, раздзяленне, рассейванне.

|| прым. дыспе́рсны, -ая, -ае.

Дысперсная сістэма — рэчыва ў выглядзе дробных часцінак разам з тым асяроддзем, у якім яно рассеяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсо́рбцыя, ‑і, ж.

Спец. Паглынанне часцінак газу, пары або асобных састаўных часцінак раствору паверхневым слоем другога рэчыва; паверхневае паглынанне, у адрозненне ад абсорбцыі — паглынання ўсім аб’ёмам рэчыва.

[Ад лац. ad — да і sorbere — паглынаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зямлі́сты, -ая, -ае.

1. Які змяшчае многа часцінак зямлі (у 4 знач.; спец.).

З. торф.

2. Пра колер твару: шаравата-бледны.

З. твар.

|| наз. зямлі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)