ВУГЛАВА́Я ЧАСТАТА́, кругавая частата, цыклічная частата, лік поўных ваганняў, якія адбываюцца пры перыядычным вагальным працэсе за 2π секунд. Вуглавая частата ω звязана з перыядам T і частатой ваганняў ν залежнасцю ω = 2πν = 2π T . Адзінка вуглавой частаты ў СІсекунда ў мінус першай ступені (с−1).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыклічная частата

т. 17, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

частата ваганняў

т. 17, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСУ́ЧАЯ ЧАСТАТА́,

частата гарманічнага вагання, якое мадулюецца (гл. Мадуляцыя ваганняў) з мэтай перадачы інфармацыі. У выніку змены аднаго з параметраў вагання (радзей двух) утвараецца спектр частот, шырыня якога залежыць ад віду мадуляцыі. Напр., пры амплітуднай мадуляцыі ў спектры радыё- ці інш. частот разам з Н.ч. ёсць бакавыя частоты з перададзенай інфармацыяй.

т. 11, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чашчыня́ ж., см. частата́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

frequency [ˈfri:kwənsi] n. частата́;

a high/low frequency высо́кая/ні́зкая частата́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чашчыня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і частата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужыва́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ужывальнага; частата ўжывання чаго‑н. Ступень ужывальнасці варыянтаў слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

частота́ в разн. знач. частата́, -ты́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

audio frequency

гукава́я частата́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)