Bewrtung f -, -en

1) частава́нне

2) гасці́ннасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БРА́ЦІНА (ад братчына — калектыўнае частаванне),

пасудзіна шарападобнай ці пукатай формы, часта з нізкім паддонам і конусападобным вечкам. Выкарыстоўвалася пераважна пры святочных застоллях, на памінках і інш. На Беларусі медныя і драўляныя браціны бытавалі ў 16—18 ст. Залатыя і сярэбраныя браціны з гравіраваным ці чаканеным арнаментам вядомы ў Расіі ў 16—17 ст., медныя і драўляныя — у нар. побыце 16—19 ст. У 19—20 ст. браціна — дэкаратыўны посуд.

І.​М.​Каранеўская.

Браціна царэўны Ірыны Міхайлаўны. 17 ст.

т. 3, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРА́ТЧЫНА,

1) грамадская трапеза членаў правасл. брацтваў, якія існавалі на Беларусі ў 16—18 ст. Наладжвалася ў складчыну членамі брацтва (братчыкамі) у асобныя святочныя дні.

2) Калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамі грамадскай свечкі, якую рабілі з воску, сабранага ўсімі абшчыннікамі. Свечку ставілі ў кадушку з жытам, спявалі песні з пажаданнем добрага ўраджаю, дастатку ў гаспадарцы. Хрысціянства прымеркавала братчыну да дня зімовага Міколы (6 снежня ст. ст.), які нібыта садзейнічаў добраму ўраджаю. Звычай братчыны ў бел. вёсцы бытаваў да канца 19 ст.

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 3, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

traktament, ~u

м. уст.

1. частаванне;

2. забеспячэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Адпачасава́ць ’адхвастаць’ (Шат.) ад пачаставаць. Параўн. почастка (гл.) частаванне’ і ’біццё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Spisung f -, -en

1) кармле́нне; частава́нне

2) тэх. сілкава́нне, забеспячэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Медава́ннечаставанне пасля пахавання’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), медава́ць ’гуляць вяселле’ (астрав., Сцяшк. Сл.). З польск. miodować (> miodowanie) ’запраўляць мёдам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзі́нычаставанне ў дзень збору мёду’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко, Афікс. наз., 87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачостка, почастка, по́чостка, почо́сткачаставанне з гарэлкай і закускай, пачастунак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Кольб., Шат., Варл., Янк. БП, ТС; іўеў., Сл. ПЗБ), круп. пачоска ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. почестка ’прынашэнне, дар’, ’гонар, слава’, рус. пск. поче́стка, поче́стки ’пачэснае частаванне’. Усходнеславянскае. Утворана ад прасл. po‑čьstь (бел. почасць, укр., рус. почесть, чэш. počest, серб.-харв. по̏част, макед., балг. почест ’тс’) пры дапамозе дэмінутыўнага суфікса ‑ьka.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закла́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Разм.

1. Пачатак будаўніцтва чаго‑н.; закладка (у 1 знач.). У нядзелю адбудуцца ўрачыстыя закладзіны Новасялібска. Паслядовіч.

2. Частаванне пасля закладкі дома. Памятаю, як мы жылі ў падсуседзях у Даводкавага Нічыпара — чалавека добрага і сардэчнага, як потым спраўлялі закладзіны новай хаты. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)