czerń

czer|ń

ж.

1. чарната;

2. чэрнь; чорнае;

ludzie w ~ni — людзі ў чорным

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бялі́ць, бялю, беліш, баліць; незак., што.

1. Рабіць белым, пакрываючы што‑н. вапнай, мелам і пад. Бяліць столь. // Засыпаць, пакрываць што‑н. (снегам, туманам). Мусіць, каб не снег, навокал была б густая чарната, але снег адганяў цемру, бяліў усё. Мележ. На Нарач кладуцца сівыя туманы І беляць чупрыны курчавыя соснаў. Хведаровіч.

2. Дасягаць белізны чаго‑н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Бяліць кужаль. □ Палотны беляць на росах чыстых І ясным сонцам абаграваюць, Пад песні ціхія урачыста Дзяўчаты шоўкам іх вышываюць. Панчанка.

3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

black1 [blæk] n.

1. чо́рны ко́лер; чарната́, чэрнь

2. цемнаску́ры; цемнаску́рая

3. чо́рная во́пратка, жало́ба

be in the black ве́сці спра́ву з прыбы́ткам;

black and white чо́рна-бе́лы (пра фільм, фатаграфію);

(in) black and white : He sees everything in black and white. Ён бачыць усё або чорным або белым.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Смя́дзіць (сьмя́дзіць) ‘чадзіць, дыміць’ (Бяльк.), ‘рабіць смуглым’ (Стан.), сюды ж смя́ды (сьмя́ды) ‘чарнявы, смуглы’ (там жа), засмя́дзіць ‘абпаліць’ (Бяльк.), ст.-бел. смѣдыи, смедыи ‘пачарнелы, смуглы’: смеда есмъ, понеже ожьгло мѧ солнъце (Скарына; Карскі 2-3, 476), смядостьчарната, смугласць’ (Ст.-бел. лексікон), смѧдъ ‘пачарнелы, смуглы’ (Альтбаўэр), Смядынь — рака ў Смаленскай вобл. (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. дыял. сня́діти ‘плеснявець, пакрывацца сліззю’, сни́діти ‘выцвітаць; рабіцца брудным, іржавым’, рус. Смедва, Смедовка — назвы рэк у Тульскай і Разанскай губ., польск. śniedzieć ‘пакрывацца вокіслам медзі’, старое śmiady ‘смуглы’, чэш. snědý ‘смуглы’, старое smědý ‘цёмна-карычневы’, славац. snedý ‘тс’, славен. smẹ̑d ‘тс’, серб.-харв. сме̏ђ ‘карычневы, кары; смуглы, гнеды’. Прасл. *směditi, *smědъ(jь), роднаснае гоц. bi‑smeiten ‘запляміць, пэцкаць’, ст.-в.-ням. smīzan ‘фарбаваць, мазаць; біць, удараць’, англ.-сакс. smittian ‘запляміць, запэцкаць’, smitte ‘пляма’ < і.-е. *smeid‑, гл. Покарны, 966. Збліжаюць таксама з *mědь (Брукнер, 633; Бернекер, 2, 46), з літ. smėlus ‘светла-шэры’, pasmėlęs ‘карычняваты’, літ. smélti ‘цямніць, брудзіць, бляднець’ < і.-е. *smel‑ ‘тлець, жэўраць’, ад якога і *smaliti, гл. смаліць (Махэк₂, 662). Гл. Фасмер, 3, 684; Бязлай, 3, 269; Глухак, 565; ЕСУМ, 5, 339.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустата́, ‑ы, ДМ ‑стаце; мн. пустоты, пустот, ж.

1. Якасць і ўласцівасць пустога (у 1–3 знач.); адсутнасць каго‑, чаго‑н. дзе‑н. Абсалютная пустата. □ На процілеглым канцы вёскі гучна разліваўся сабачы брэх у пустой цемрадзі задворкаў. Гэтая пустата і зацятасць зімняй цішыні прыдавала афарбоўку нейкай асаблівай распадлівасці заложнаму гаўканню.. сабакі. Колас.

2. Пустая, нічым не запоўненая прастора. Круг хіснуўся, павярнуўся і вываліўся ў пячору. Віцева рука бесперашкодна прасунулася ў пустату. Шыцік.

3. перан. Стан душэўнай спустошанасці; адсутнасць усякіх імкненняў, інтарэсаў. Пустата была ў сэрцы, у мозгу, ніводнай думкі і ніякага адчування, адна чарната, як у бездані. Шамякін. Хоць сэрца білася моцна, у грудзях была халодная пустата. Самуйлёнак.

4. Спец. Пустое месца ў сярэдзіне суцэльнага матэрыялу, рэчыва.

•••

Тарычэлева пустата — а) беспаветраная прастора ў трубцы барометра над ртуццю (ад імя італьянскага фізіка 17 ст.); б) перан. (жарт.) поўная адсутнасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразь, ‑і, ж.

1. Вязкая, размяклая ад вады глеба. Непралазная гразь. □ Кажуць: вясной бочка вады — лыжка гразі, а ўвосень лыжка вады — бочка гразі. З нар. Брычка ехала па гразі, калёсы плюхаліся ў глыбокія калдобіны, конь ішоў размашыстай хадой, і пырскі з-пад яго ног ляцелі ва ўсе бакі. Чарнышэвіч.

2. толькі мн. (гра́зі, ‑яў). Марскі або азёрны іл, які мае лекавыя ўласцівасці. Лячыцца гразямі.

3. Разм. Бруд, нечыстоты. Лазняў болей — больш здароўя, Гразь жа нам нясе хваробу. Крапіва. У хату.. [Якіма] хоць і носа не паказвай — бруд, гразь, чарната, але знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Колас.

4. перан. Разм. Пра што‑н. ганебнае, подлае, нізкае. Ганна сэрцам тут пачула Гразь душы яго і бруд. Колас. З усходу вецер-буралом Змятае гразь на сваім шляху. Купала.

•••

Абліць граззю гл. абліць.

Выцягнуць з гразі гл. выцягнуць.

Зарасці граззю гл. зарасці.

Затаптаць у гразь гл. затаптаць.

Змяшаць з граззю гл. змяшаць.

Не ўдарыць (не упасці, не пляснуцца) тварам у гразь гл. ударыць.

Як гразі чаго — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

black

[blæk]

1.

adj.

1) чо́рны; ве́льмі цёмны

to turn black — чарне́ць, счарне́ць

2) чорнаску́ры, цёмнаску́ры, нэгрыця́нскі

3) бру́дны, карэ́лы

black hands — карэ́лыя ру́кі

4) апрану́ты ў чо́рнае

black monks — чо́рныя мана́хі, мана́хі ў чо́рным

5) пану́ры, безнадзе́йны

black despair — чо́рная ро́спач

2.

n.

1) чо́рны ко́лер, чарната́ f.; чэрнь f.

2) чо́рная во́пратка, жало́ба f.

3) цёмнаску́ры -ага m., цёмнаску́рая f.; нэгр -а m., нэгрыця́нка f.

3.

v.t.

1) чарні́ць, фарбава́ць на чо́рны ко́лер

2) ваксава́ць (чараві́кі)

4.

v.i.

чарне́ць

- black out

- in the black Bookkeep

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

смутак, засмучэнне, невясёласць, сум, сумота, панурасць, паныласць, скруха, жаль, жальба, жалоба, маркота, марката, горыч, горнасць, туга, нуда, нудота, журба, журбота, журботнасць; тускнота (абл.); чарната, гарката, цень, хмара (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цемра, цемната, цямнота, цемень, цем, цемрадзь, цьма, морак, змрок, змрочнасць; поцемкі, прыцемкі, суцемкі (мн.); цемрыва, цемрань, цемрыня, цямрыца, цямрэча (разм.); мрок, памрока, сутонне, суценне, сутонь (абл.); чарната (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Schwrze

sub

1) n -n чарната́, чо́рны ко́лер; чо́рнае (месца)

das ~ im uge — зрэ́нка

aufs [ins] ~ scheßen* — страля́ць у цэль

ins ~ trffen* — папа́сці ў я́блычка (мішэні); перан. удар у са́мую кро́пку

◊ nicht das ~ nter dem Ngel hben — не мець ні граша́

2) m, f -n, -n разм. чарнцвы, -вая (пра чалавека)

3) m, f -n, -n разм. чо́рны, -ная (пра негра, негрыцянку)

4)

der ~ — чорт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)